Кнiга агонь прарочы
Анатоль Кудласевіч
А Г О Н Ь П Р А Р О Ч Ы
( КНІГА ПАЭЗІІ)
Змест:
СУВЯЗЬ ЧАСОЎ
1. “Ма мяжы стагоддзяў…”
2. “ Што ж так да зорак прыцягвае…”
3. Выбліск.
4. Ілжэпрарокам.
5. Праблема выбару.
6. “Не насыціцца вака зрокам…”
7. Вяртанне.
8. “Усё паўторыцца адночы…”
9. “Жывая плоць не ведае…”
10. “У стромкай нарузе дзён…”
11. “Жыццё маё – бясконцая дарога…”
12. Перасцярога
13. Трэба
14. Салдат
15. “Што мінула – ужо не вернеш…”
16. Усход і маці
17. “Паўтарэнне – маці навучання…”
18. “Канец тысячагоддзя…”
АБСЯГ ОМЕГІ
19. Наказ на дарогу.
20. Мроя Кіцежа.
21. Жанчыне.
22. “Для чаго пішуць вершы…”
23. Кола эвалюцыі.
24. Маналог сэрца.
25. Не скончаная экспрэсія.
26. Сокал.
27. Дэвіз мастацтва.
28. Памяць.
29. Трыадзінства шляхоў.
30.Шэсцьсот шэсцьдзесят шостым.
31. Вершаслоўе.
32. Гульня ў жыццё.
33. Дом Здрады.
34. Калейдаскапічная няўцямнасць.
35.Боль
36. “Колькі мудрых напісана…”
37. Друкарскі легіён.
38. “Ёсць у кожнага…”
39.“Шаноўны сябар…”
40.“Ёсць і сярод вас…”
41.“О, як хочацца вам…”
42.Пра дурнога.
43. Адказ Алесю Разанаву.
44. Натоўпу.
45. Геаметрыя подласці.
46. Тут і там.
47. “Вучыўся я ў сябе самога…”
48. Ловы дзеяслоўнага сэгсу.
49. Чужыя сані
50. Воўчая помста.
СЕМ АГОЛЕНЫХ ДУМАК
51.Праўда ісціны.
52. Тоеснасць.
53. Тры праўды сэрца.
54. Відушчы сляпы.
55. Свядомасць кліча дамоў.
56. Чорны і белы.
57. Зямля – гармонія.
МЕЛОДЫІ ЖЫЦЦЯ
58.Інтэрмедыя жыцця і песні..
59. Ангелу-храніцелю.
60. Вядзьмацкім нагаворам.
61. Песня чорнага бусла.
62. Спрэчка.
63. Тры няволі.
64.Калымскіяч напевы.
65. Аднадзёнка.
66. Загаворым пра душу.
67. Парасоны.
68. З народнага.
69.Тужлівая.
70.Хто там атаман?
71. Балада пра сем сыноў.
72.Настальгічная.
73.Мёртвая вада.
74. “А мне даўно пара...”
75. Нацалованыя губы
76. Хай карае Бог.
ПРАРОЧЫ АГОНЬ
77.Прапроцтва пра час Другога Прышэсця.
78. В е р т ы к а л і і:
Першая – Нараджэнне.
Другая – Спасціжэнне.
Трэцяя – Тлумачэнне.
Чацвёртая – Прывязанае тлумачэнне.
Пятая – Прыцягненне Роду.
Шостая – Рэлігійнае тлумачэнае.
Сёмая – Святло.
Восьмая – Хрыстос.
Дзевятая – Жыццё.
79.С н е г а в і к і.
Снегавік першы – Жонцы Вераніцы.
Снегавік другі – Старэйшаму сыну.
Снегавік трэці – Малодшаму сыночку Андрэю.
З К Н І Г І ВЕ Л Е С А
80.Праслаўленне Вялікага Трпыглава.
81. Родавічы.
82.Бусава правяшчанне.
ПАЭМА, МІСТЭРЫЯ, НАВЕЛА
83.«ЮЛ-ЛА» – гістарычная паэма.
84. «Уладаранне Слова» – сучасная містэрыя.
85 «Жэзл Жалезны» -- фантастычная навела.
СУВЯЗЬ ЧАСОЎ
* * *
На мяжы стагоддзяў, як на строме часу,
Паглядзець у вочы вечнасці сівой,
Зноў пара прыходзіць, дык збярэмся разам,
Пагаворым шчыра з роднай даўніной.
Сядзем шчыльна колам, нібыта на Вечы:
Прашчур і сучаснік,
і нашчадак юны будучых вякоў,
Раскладзём агнішча з думак пракавечных –
Загарацца сэрцы Праўдаю адвечнай –
Полымем саўецца
Дух наш чалавечы сувяззю часоў.
8.12.98г.
* * *
Што ж так да зорак прыцягвае нас?
Можа, і праўда: мы – дзеці нябёсаў?
Прагна і пругка чакаем Свой Час,
Каб пазбіваць серабрыстага Космаса росы?
Часта на шчасце я знічкі лічыў
І асаблівасць такую заўважыў:
Толькі прывабіць душу далячынь
Зорных шляхоў, як адразу ж
(Колькі б да гэтага зор не хапаў) –
Грунт пад нагамі пасля цалаваў!
Колькі ж разоў я ляцеў стрымгалоў:
Бухаў з размаху аб цвёрдую глебу –
Іскры з вачэй… Божа мой!
Колькі ж разоў нам патрэбна упасці,
Каб вынянчыць Неба, І – не прапасці,
І зорнай дарогай аднойчы вярнуцца дамоў.
26.05.99г.
ВЫБЛІСК
Справядлівасць вострая, як восць!
Што мне вашы каламутныя хімеры,
Златахрамаў замусоленыя веры,
Калі ў сэрцы праўда Роду ёсць?
Калі ў сэрцы Праўда Роду ёсць,
У такім гарачым,
што мужнее год ад году:
Справядлівасць – гойстрая, як восць,
Што маланкаю абрушыць
і наскрозь праб’е любыя перашкоды!
25.02.99г.
ІЛЖЭПРАРОКАМ
Прад суроваю Тайнай Жыцця
Замаўчыце, свяшчэнныя кнігі!
На імклівых прарывах быцця
Вы – не больш кайданоў і вярыгаў.
О! Прарокі крутых перамен!
Ці не ў наймітах вы у кашчавае смерці?
Пакідайце ж надзею ўзамен,
Так, як парастак зерне, перад тым як памерці.
Зерне спелае зноў расцвітае
Новым коласам. Новыя песні
Юным голасам жыцці спяваюць,
Ды “прарокі” – жывому папрокі,
Не ведаюць сонца, любові не знаюць,
А чакаюць, што самі ўваскрэснуць.
05.99г.
ПРАБЛЕМА ВЫБАРУ
Такія супярэчнасці
Жаданняў і магчымасцяў:
Усё жыццё аспрэчваем,
Куды ж ісці? Куды ж ісці?!
Калі не вельмі можацца,
Дык надта моцна хочацца.
Чаго зусім не хочацца,
Дык тое проста множыцца.
1994г
* * *
Не насыціцца вока зрокам.
Не спатоліцца слыхам вуха.
Не развеюць сумненняў прарокі
У няўлоўнасці вечных рухаў.
Будзе гэтак жа свет круціцца:
І, хоць іншыя прыйдуць людзі –
А ўсё самі сабе ж будуць сніцца,
Толькі нас тады ўжо не будзе.
28.06.99г.
ВЯРТАННЕ
Пяць доўгіх год, «Плакун-трава»,
Ты на плаву мяне трымала.
Пяць доўгіх год ішла вайна…
За што? За «Велеса начало»,
Ці за выток майго Вялеса,
Што дзесь зуброў ганяе ў лесе
Ля сцен журботнай Белавежы,
Дзе дрэмле продкавы Лясун,
Дзе вы – панастаўлялі межы,
Адгарадзілі неба ад зямлі,
Дзе спіць славянская Ясунь!
Пяць доўгіх год у снах прарочых
Я іншы бачыў Лад і Свет –
І вось цяпер адкрыліся мне вочы,
Я наступіў на вечны след
І ўяве ісціну нясу:
На суд! Ясунь!
На Суд!!
Вайна вайной! Але паэтаў
Цяжараць рабства ланцугі,
Калі не я прамоўлю гэта,
То скажа вам паэт другі:
Стань, чалавеча, ў поўны рост!
Арыец ты, і ўнук Дажбога!
Стань славянін, ці Белы Росс –
Адзін! Не спадзявайся ні на кога!
Бо гэтак распладзілі погань,
Жывога месца не знайсці:
Як нашым дзецям пасля нас расці?
Як Сонцу ў вочы паглядзець,
Калі прыступіць Маці-Смерць?
Як легчы ў родную калыску
Зямлі гаротнае, калі
Ліхія набрыдзі нас зблізку,
Здалёк – навекі праклялі?!
Стань, Чалавек, у поўны рост!
Ўдыхні свабоду вольна ў грудзі!
Хай ты адзін, але наўкрост
Абудзяцца жывыя людзі.
Ёсць над табой Нябесны Род,
Што неба красіць купаросам –
І за табой падымецца Народ:
На бой!
Няхай галодны ён і босы –
Ён – за Табой:
На бой! На бой!!
Пачуе песню Зорных Нот,
Сальецца ў дружным шматгалоссі –
І вас пад гімны Гамаюна
Аб’явяцца вакол мільёны.
(Пятніца) 26.02.99г.
* * *
“Усё паўторыцца аднойчы!” –
І зноў міне,
Як цемра знікне пасля ночы
У дзіўным сне.
Усё паўторыцца аднойчы –
І так, і не:
Паўтор не ў бачаць мае вочы,
Бо ўсё паўторыцца аднойчы
І без мяне.
16.06.99г.
* * *
Жывая плоць не ведае падману.
І часам лжэ душа, а Дух – жыве хлуснёй,
Калі прыйшла пара залізваць раны,
А ён, нібы сабачка, ловіць хвосцік свой.
3.05.99г.
* * *
У стромкай напрузе дзён
Паміж будучым і мінулым
Ёсць плыткі Час Сапраўднасці –
Нібы чаўнок у вечных кроснах,
Снуе туды-сюды,
Ператыкае крыжыкамі дні –
І тчэцца палатно жыцця сучаснасццю.
8.12.98г.
* * *
Жыццё маё – бясконцая дарога,
Што з Ніадкуль імкнецца ў Нікуды?
Ці вечны рост ад інфузорыі да Бога
Ў грымотах вогненнай хады?
1999г.
ПЕРАСЦЯРОГА
Вецер пасееш – пажнеш ураган,
Ураган засяваеш – калі выспявае,
Зжынаеш смерч.
Калі ж у жыццёвую баразну
Хтосьці кідае, як зерне, вайну –
Дыхнуць не паспее:
Маланкаю выблісне жніўны серп
І сейбіт зжынае смерць
В- е-е-е-ч-н-у-ю…
29.01.02г.
Т Р Э Б А
Трэба душу склікаць,
Нібы данское войска,
Трэба душу збіраць,
Быццам на бітву раць,
І пад Жазлом жалезным
Ўладаю над душою
Трэба паставіць розум.
Разам трымаць пачуцці,
Нібы пяць пальцаў шчыльна
Шчэпленымі ў кулак.
Помніць заўжды: мужчына –
Воін ён ці араты –
Выжыве толькі так.
2001г.
С А Л Д А Т
Родны бацька салдату камбат – не айчым!
І таму часта сняцца салдатам камбаты,
Калі ворагі ў мірнае неба Айчыны
Чорны дым качагараць з-пад роднае хаты…
Вось бы тут – твой камбат!
Ды яшчэ – аўтамат,
ды дзесятак гранат…
Зноў прысніўся мне ноччу камбат Квардакоў
З залатымі эмблемамі ў сініх пятліцах –
Гэта значыць: з вайны я дамоў не прыйшоў
І не скончаны бой за афганскай граніцай.
Ён маўчаў, мой камбат, --
Толькі выкрык душы мне пачуўся без слоў:
Па вачах, што крывёю ўзяліся слязіцца.
Быў журботным пагляд
Быццам ён не камбат,
Быццам сам батальён не вадзіў у атаку:
-- Што, Валера, маўчыш? Ці сустрэчы не рад?
Ці настолькі змяніўся вось так я?
І спытаўся тады капітан Квардакоў
Адным словам на выдыху, нібыта стрэліў:
“Даслужыў?”
-- Адслужыў, і даўно ўжо вярнуўся дамоў…
Колькі ж год? Дай Бог памяць… Здаецца семнаццаць,
Як без зброі спакойна пачаў прачынацца.
Я жанаты цяпер. І два хлопцы-байцы,
Як дубкі маладыя ў сямейнай дубраве растуць.
Помніш?… Першынца так і назваў я Міколам.
Помніш Кольку Стральца?… А другога – Кастусь,
Наш узводны, яму снайпер пацэліў у голаў…
Як жа ты? Мусі ўжо генерал?…
Цішыня і пустыня. Гарачы пясок.
І сляпучае сонца з крывавае раны
Акрапіла чырвоным агнём бэтээр
І прылегла стамлёнае за небакраем.
Сінявокі славянскі хлапец
Спатыкнуўся й прысеў адпачыць за барханам.
І цячэ цераз пальцы гарачы пясок,
І цупчыць і цурчыць каля скроні жывы ручаёк…
Адказаў мне пасля капітан Квардакоў,
Залатыя эмблемы дрыжалі ў пятлізцах:
-- А я, Толя, дамоў не прыйшоў…
Мне навечна ляжаць за афганскай граніцай.
Родны бацька салдату камбат – не айчым!
І таму часта сняцца салдатам камбаты,
Калі ворагі ў мірнае неба Айчыны
Чорны дым качагараць з-пад роднае хаты.
Вось бы тут – твой камбат!
А яшчэ – аўтамат,
ды дзесятак гранат…25.04.2000г.
* * *
Што мінула – ужо не вернеш!
Што будзе? – яшчэ чакаць!
Наканована: дзёрзкім зернем
У будзёнасці прарастаць.
У Цяпер запускаць карэнне,
Спелым ростам яднаць вякі –
І ў наступнае ўпасці насеннем
Справы
З Сейбітавай рукі.
24.03.99г.
УСХОД І МАЦІ
Жанчына вось, якая
Ніколі больш нікога не кахае.
Я выпіў вуснамі яе дажджы,
Я вёсламі расплёскваў яе вёсны,
Я выглядзеў усходам яе восень
І развярэдзіў пальцам раны –
Жанчына вось, якая
Ніколі больш мужчын не пакахае,
Стаіць сама сівая, як зіма,
Як сірата ў чужой шматлюднай хаце,
Жанчына гэтая – мая
Маці.
28.01.02г.
* * *
Паўтарэнне – маці навучання!
“Ну, а бацька хто?” – пачуецца пытанне, --
“Бацька?…” --
І ў адказ: нясціплае маўчанне…
2001г.
* * *
Канец тысячагоддзя.
Пытанні, быццам кобры,
Раптоўна паўстаюць перад жыццём:
“Быць мне ці не?” –
Ці мой нашчадак пракляне
Мяне,
Што збажына ў дзядоў радзіла добра,
Ды выслаў продак шлях не пожняй –
А асцём атрутных джалаў…
Пакуль не позна,
Пара ісці і разграбці сваёй бязглуздзіцы завалы,
Каб, не дай Бог, ніколі
Не бегаў басанож апошнім
Па сонечнай зямлі
Сынок майго Андрэя ці Міколы.
1998г.
АБСЯГ ОМЕГІ
НАКАЗ НА ДАРОГУ
Мой дзед калісьці гаварыў:
«Ідзеш у лес на дзень –
Харчоў бяры на цэлых тры –
Не прападзеш нідзе!»
Калі збіраешся ў дарогу
За дальны дольны свет –
Бяры з сабою на падмогу
Хрыстовы Запавет.
Вазьмі ад роднага парога
Дзве жменькі роднае зямлі –
Не ўсе шляхі вядуць да Бога!
Мае кудысьці прывялі…
Як час бяжыць зямны!
Здаецца, ўчора толькі нарадзіўся –
А сёння ўжо мне трыццаць тры,
І крыху болей…
Гасподзь, я дзякую Табе,
За хлеб, за соль, за долю.
Хоць позна, але ж я – збудзіўся:
Як час бяжыць зямны!
Нам сняцца вычурныя сны.
Нядаўна зноў я заблудзіўся
Між трох прымроеных таполяў,
(А мне ж мінула трыццаць тры?) –
А я ўсё похамкам за доляй,
Нібы вавёрка ў коле:
Ляціць чарговая ступень –
І зноў знікае за спіною,
І наступае новы дзень –
І паўтараецца такое ж…
Мой цень цяжэе нада мною.
А час ляціць за годам год,
Як дні-прыступкі на вавёрку,
І не спыніць кругазварот,
І сэрца б’ецца ўжо, здаецца,
Пад самым горлам у мяне!
Вось зараз выплюну з крывёю
І лёс, і долю, і жыццё…
Ну, досыць! До ўжо! Мне даволі
І ласкі вашай і намераў.
Я абяцаю больш ніколі
У слова чужароднае не верыць!
Мне гаварыў калісьці дзед:
“Бяда без рук адчыніць дзверы.
Калі ёсць хлеба на абед,
Пакінь яго ж і на вячэру.
Навуку за плячыма не насіць.
Умей рабіць усё –
Не ўсё рабі, што ўмееш.
І помні: без Айчыны не пражыць!
Бо Род дае жыццё,
І словам дзедавым мудрэюць”.
Цяпер сыны растуць мае –
І паўтараю я за словам слова,
Што дзед калісьці гаварыў:
“Ідзеш у лес на дзень –
Харочоў бры на цэлых тры –
Не прападзеш нідзе!…”
МРОЯ КІЦЕЖА
1.
У славянаў слава – слава Госпада!
А сярод славянаў – Русь Святая.
Як на востраве, на Русі Святой, на вялікай той,
дзесць пад Свіцяззю – слаўны Кіцеж град
(векапомны Граль!),
што паэтамі
уваспеты ён,
пераказаны шмат паданнямі,
што легендамі і казаннямі ён авеяны.
Нескароным горадам
уваскрэсне ён, спаконвечнаю светлай мараю.
Дзе шукаць яго?
Як чакаць яго?
Скуль пачнецца ён спеўнай песняю?
Бо славянаў шмат –
ды ў славянаў слава – Слова Госпада!
А сярод славянаў, нібы ў акіяне – Русь Святая:
як на востраве на Русі Святой,
на вялікай той – ёсць Русь Белая:
Беларусь мая, не скароная,
не самлелая.
Памалюся й я
за славянаў славу,
славу Госпада!
Светлым словам, шчырым Словам, не спадыспаду –
на Ўсход гледзячы, словам сонечным.
2.
Што ёсць белае? –
гэта чыстае малако з грудзей пад маністамі,
пад жамчужнымі перламутрамі
у жанчыны што не замужам шчэ;
то матулін хлеб – дотык вечнасці ў чалавечнасці.
Што ёсць белае? –
гэта светлае і празрыстае,
як вада ў бары сцюдзяністая.
Што ж ёсць Белая? –
не палонная, не прыгонная,
Духам моцная,
сэрцам чулая – ды пад крыламі,
пад бялюткімі, пад буслінымі –
Беларусь мая, жураўліная, журавінная…
Не спужаеце нас палыннымі Чарнабылямі –
былі чоныя – адбылі!
Як душіа чыста – заспяваем мы,
і для Госпада, як плады з куста,
даспявапем мы,
бо ў славянаў слава,
слава Госпаду!
3.
Упадзём на дол, як плады ў прыпол,
што мая бабуля да Пятра збірала –
і да цэркаўкі,
да Марыі-Дзевы – паляшучка Мар’я
яблычкі нясла.
Слёзкамі свяціла, з вераю маліла:
“Толькі б не дарэмна! Не прапалі б марна
дзеці ды ўнучэнькі… Госпадзе, свяці!
Папрасі, Марыя, бо табе ж лягчэй:
Ты ж Яго насіла, Ты ж Яго карміла
малаком з грудзей –
ведаеш, як шкода мацеркам дзяцей…
Знаеш, як балюча –
дзетак да зямлі, да сырой, халоднай,
цёмнай і галоднай –
папрасі, Марыя, Ты свайго Сыночка,
хай яшчэ пасвеціць Ён на белым свеце і моім дзеткам…
і ўнучэнькам тожэ… Іх яшчэ й шкодней…
Папрасі, царыцо. Бо Тобе ж лёгчэй Сына папрасіць?
Ну, няхай посвеціць шчэ на белым свеце…
на Русі на Белдай…
на Палессі родным…
на раццэ Гарыні…
Прыпяці рацэ…
Дзякуе… Пайшла…
І сціскае яблык у далоньцы кволай
любая бабуля: кульбачка ў руцэ –
цягнецца сцяжынкай да сяла паволі,
і цячэ слязіна па худой шчацэ.
Жыццей ка скруціла, долу прыхіліла –
грукае кавенькай, сварыцца ў зямлю:
“Сына пахавала, і забрала ўнучку…
Ух, змяюка чорна, аддавай хутчэй!”
-- Папрасі, Марыя, хай яшчэ пасвеціць
Сын на белым свеце і чужым дзяткам, --
дзякую… “Завошта?”
-- Вось за гэты яблык… праўнучку нясу.
І ўстае паволі за спіной бабулі
слаўны горад Кіцеж!
Бо ў славянаў слава,
слава Госпада!
4.
Упадзём на дол, як плады ў прыпол,
і пакоцімся ў ногі Госпада:
на нябесны дол, светазарны стол,
да апошняе свае ростані.
Эх, не проста так нам да Госпада:
“Прапусціце нас – там жа райскі сад
распускаюцца там кветы вечнасці!”
Эх, не проста так нам да Госпада,
бо стаіць сцяной хтосць з Апосталах:
-- Прапусціць бы рад, толькі вам – назад:
не праходзяць тут шляхам грэшныя!
Эх, не проста так нам да Госпада –
Херувім стаіць з мячом вострым там:
“Прапусціць бы рад, толькі вам – назад:
не праходзяцца душы грэшныя
там, дзе райскі сад, расцвітаюць дзе
кветы вечнасці…”
Ой, заплачамся, замаркоцімся:
-- Дзе ж ты, сілушка маладзецкая?
дзе ж ты, славушка, слава вольная,
слова светлае, неадольнае?
Дзе ж ты Кіцеж град, паратоўны наш,
град славянскі наш?
У бабулечкі, у прыполе ён,
у худзенечкіх ручках стомленых,
там -- дзе яблычак непаспытаны…
Так то ж, Госпадзе, не спытала я,
не спрабоўвала есці яблычкаў аж да Спасаўкі…
Аж да Спаса я?
Упасі, Гасподзь, паратуй- спасі маіх дзетухнаў…
Пасвяці яшчэ маім дзета…
Дзе ж та гэта я?
1997г.
ЖАНЧЫНЕ
Яшчэ не жанчына, што муках дзіцятка народзіць.
Грудзьмі набрыялымі ўдосталь накорміць і слай адорыць.
Прабачце, ласіха таксама – ацеліць цялятка,
І вымя падставіць, і сілы свае аддае для патомства.
Яшчэ не жанчына, што ночы не спіць і бядуе:
Як выхаваць сына ці доню, прывіць чалавечыя звычкі?
Ваўчыца таксама сваіх ваўчанятак галубіць,
І вывучыць іх паляваць, і знаходзіць спажыву.
Тады ты – жанчына, каханая ты або маці,
Калі не шкадуючы роднай крывінкі дзіцячай,
Жорсткай і цвёрдай рукой правядзеш па юдолі зямной,
І сына свайго блаславіш на Галгофу, і скажаш:
“Не будзе іначай!” – І толькі тады ты жанчына,
Як вывучыш сына, дачку альбо мужа:
Не падаць са страху ад прывіда смерці,
І толькі тады ты Жанчына,
Калі ў цябе розум, душа, нават цела –
Як брама святая, якая шырока расчынена ў вечнасць!
* * *
-- Для чаго пішуць вершы? – запыталі ў паэта, --
Каб паўсюль быць найпершым, Ці для іншае мэты?
А паэт адказа з усмешкай на вуснах:
-- Вершы я не пісаў, я іх толькі падслухваў.
КОЛА ЭВАЛЮЦЫІ
Збіраўся доўга і шчасліва жыць:
Мяне жанчына палюбіла!
І вось цяпер – распялі на крыжы,
А ў небе сонейка свяціла.
У небе сонейка свяціла,
І я збіраўся доўга жыць:
Мяне жанчына палюбіла –
І раптам зноў распялі на крыжы.
Мяне распялі на крыжы,
А ў небе сонейка сявціла.
Я ж так збіраўся доўга жыць,
І вось – жанчына палюбіла.
Мяне жанчына палюбіла.
Мяне распялі на крыжы.
А ў небе сонейка свяціла
І я збіраўся дорўга жыць…
Збіраўся доўга і шчасліва жыць.
Мяне жанчына не любіла.
Мяне распялі на крыжы,
А ў небе…
У небе сонейка свяціла.
1997г.
МАНАЛОГ СЭРЦА
Малой радзіме -- вёсцы Люсіна.
Да родных людзей і зямлі мае словы:
Ніколі нідзе не зраблюся я новым!
Я гэтак жа рвуся з грудзей на волю
І так апантана шукаю долю,
Старое, як свет, у зямной кругаверці,
Як сонца адно над жытнёвым полем,
Я – Мера Любові, нястомнае сэрца.
Калі ж хоць аднойчы на момант спынюся,
Няўзнак захлынуся шалёным рытмам –
То зноўку да роднай зямлі вярнуся,
А вершамі з вамі яшчэ гаварыцьму.
05.99г.
НЕ СКОНЧАНАЯ ЭКСПРЭСІЯ
Роднай вёсцы Толмачава
І другу адзінаму – Вечаславу.
Зноў трапіў у выкляты круг:
Не вырвацца з подлай пасткі!
Далёка жыве мой адзіны друг,
А вашай – не трэба ласкі…
Не веру! І верыць ужо не змагу
Ніколі, нідзе, нікому…
Магчыма,
Адзін сярод мёртвых яшчэ жыву
І крыж свой нясу я за ўсіх мужчынаў…
……………………………………………
Прыяцелеў многа, сяброў ёсць крыху,
Ды толькі, адвечны Божа,
Ты мне над прадоннем падаў руку,
Каб сонца свяціла гожа,
Каб хмарачкі нада мною
І над лоюдзьмі плылі,
Каб не было спакою,
І -- не было вайны…
…………………………..
Узлятай, мая малітва,
Над абшарамі зямлі,
Каб ніколі ў лютых бітвах
Вашы ўнукі не жылі…
Але ведайце, што гэта –
Усяго пачатак Дня,
Бо заўжды жывуць Паэты –
Сэрцам круціцца Зямля.
……………………………..
А цяпер, дзіцятка, казку
Няхай бацька твой раскажа…
12.97г.
СОКАЛ
Дзесьці далёка, далёка-далёка,
За сінім краем зямлі
Лятае ў нябёсах Сокал,
Лятае высока Сокал –
Там іншыя птушкі лятаць не змаглі.
Ён радуецца адзіноце
І вольны, нібыта вецер:
Ніхто яго песню ў нябеснай ноце
Не змог паўтарыць на свеце.
А ўнізе сярод мітусні людзей,
Далёкіх людзей і блізкіх
Жыве чалавек… І ад самай калыскі
Песціць Надзею з Надзей:
Што там вось, далёка-далёка,
За краем скалістых гор,
Дзе Сокал спявае ў нябёсах
(Высока ўзлятае Сокал),
Той Сокал высокі –
Душа яго.
5.08.99г.
ДЭВІЗ МАСТАЦТВА
Званы ў царкве ніколі не бываюць –
Людзей жа ў Храм заўжды яны склікаюць.
ПАМЯЦЬ
Наша памяць – скарбонка, шкатулка, “капілка”:
Апускаем манеты пачуццяў, учынкаў і думак штодня –
Там ляжаць да патрэбы, да часу, пакуль не захочам
Штосьці нанава ўспомніць з таго, што раней пражылі.
Разаб’ецца аднойчы жаданнем прыпоминіць чароўная тая скарбонка:
Разляцяцца асколкі пачуццяў, і думак пасыплецца друз –
(Мы не ўмеем разбіць асцярожна),
Разляцяцца манеты-пачуцці, учынкі на ўсе на чатыры бакі:
То пад ложак, пад стол, то надоўга правалдіцца ў дзірку –
Мо таму не знаходзім мы часта таго, што калісь пражылі?
Мы не ўмеем разбіць нашу памяць, разбіць асцярожна.
Наша памяць – скарбонка, шкатулка, “капілка” –
Мы і самі не ведаем часам, што памяць хавае,
І не ўцямім, чаго назбіралі мы: смецця ці скарбаў? –
Там ляжаць да патрэбы, да часу, пакуль не наступіць той дзень,
Для якога нам дадзена памяць…
Возьме ў рукі Гасподзь нашу памяць-скарбонку
І па-боску яе разаб’е, і ніводнай манеты не згубіць –
Ён умее разбіць,
Ён умее разбіць асцярожна.
І пакажа нам золата наша і фальш,
І пакажа нам нашу брыдоту,
Што збіралі з табой па жыцці дзень у дзень,
І асудзіць Ён нас, нашай памяццю нас апраўдае –
І прыпомнім мы ўсё да дарбніц, што рабілі калісьці,
Бо мы самі збіраем з табой сваю памяць:
Наша памяць – скарбока, шкатулка, “капілка”…
ТРЫАДЗІНСТВА ШЛЯХОЎ
( т р ы п ц і х)
1.
Ш л я х З а ко н у
І быў мой першы вораг,
той, каторы аберучкі ўхапіў за горла.
І я рассёк яго напалавіну.
І стала двое іх супроць мяне.
Не абмінеш зямную пуцявіну:
калі парвецца пупавіна Роду –
выходзіш раптам на зыход Прыроды…
Ніхто ў пачатку не павінны,
напрыканцы –
і шрамы, і рубцы скрываўлены цярновымі вянцамі.
Стаялі ўдвух супроць мяне,
на хісткім дне,
нянапвідныя ворагі мае.
І быў пачатак,
што спакусіўся вышынёй не дольных тронаў –
а прагнуў шчырасці Нагорнага Закону.
Я ж на кавалкі разрываў крывавымз рукамі
і раскідаў жывое мяса навакол,
шалеючы жывёльным гонам –
і камень стомы
выростваў на душы,
і цяжарам душыў,
і гнуў дадолу стопудовы.
І абступілі шчыльна легіёны
чужынцаў-ворагаў, памножаных на раць…
і на скрыжалях сэрцаў сцвердзіў я чырвоныя законы, акрэсліў іх,
як час прысмпешыў паміраць.
І пацягнуў я Крыж свой на Галгофу…
І там яны распялі Бога.
2.
Ш л я х В е р ы
Мо, ад калена Данава, ці праз калена Юдзіна,
нібы браня ад ворагаў,
мне дадзены Закон быў –
і быў закон па людзях.
І быў закон зацверджаны на сэрцы:
«Законам жыў, і грэх спазнаў Законам».
І ён дапамагаў ці не мне? –
цемра!
Нябесны Сейбіт у душу людзей засеяў
насенне запаветаў Маісея.
Насенне прарасло – і абступіў магічны круг,
я зразумеў:
закон – загон, закон – пастух і цемрадзь!
А зерне,
што памерла,
рванулася ў паднеб’е
і абкруціла грэшным колам,
і я падумаў:”Што мне трэба?”
-- Відовішчаў і хлеба! – з маіх вантробаў голас зарычэў.
Знячэўку зноў даўмеўся я,
што заблудзіўся тут.
Улева, ўправа пахіснуўся –
і вока выцякла на сук.
Яшчэ тры крокі ў бок я –
і вось другое вока тырчыць на ламачыне…
У чым прычына?
Чаму, абручаны законам,
я зведаў кару ад яго?
Чаму, узброены законам,
застаўся я сляпы?
Чаму, спаўняючы законы –
мяне ж Законам білі?
Нарэшце я адкрыў:
мяне любілі!
І расчыніў у вечнасць дзверы:
цяпер ратуе Вера!
3.
І ш л я х Л ю б о в і
Закон прыйшоўшы да мяне,
за сэрца ўзяў і скіраваў дарогай веры,
і я, прадзёршыся скрозь церні,
урэшце страціў зрок.
Што мне рабіць цяпер? –
цярпець!
Куды свой крок накіраваць? –
трываць!
Пакутаваць і зносіць,
вытрымліваць, трымацца, пераносіць,
бо восень даспявае ўжо даўно –
вось набліжаецца апошняе жніво,
а там –
сама зіма:
халодная, галодная яна,
і “звер” па нервах кіпцюрамі зашкрабе…
Што мне рабіць цяпер? –
цярпець!
Вучыцца ненавідзець смерць
і не баяцца,
не давацца ў лапы Антыхрысту,
прыслужнікам і наймітам яго –
усяго праз колькіз год –
маўчаць, і не прасіць пячаць
ілжэхрыста на руку ці чало,
цярпліва і пакутна зносіць зло
і адваротна зноў не спараджаць.
Трываць! Пакутаваць і зносіць,
вытрымліваць, трымацца, пераносіць…
І спеласцю напоўніць плод.
Пакуль яшчэ даспее восень –
прасіцьму гожасці ў Хрыста!
Я папрашу магчымасці ў Хрыста,
каб вывучыў галоўнаму Ён шляху,
які сабой ва ўсе вякі
яднаў шматлікія шляхі,
выводзіў на Галгофу і на плаху,
і з баязліўцаў ён рабіў герояў,
вёў на касцёр і ў бой,
быў для сябе да скону сам законам
і сам жа забаронай:
дзіця Надзе і з Верай –
дазвол на ўсё заўжды ён мае,
і сам сабой трымае ўсе правы крыві –
ён трэці,
Трыадзіны Шлях Любві!
1995г.
ШЭСЦЬСОТ ШЭСЦЬДЗЕСЯТ ШОСТЫМ
Сляпы вядзе сялпога
Па следу папярэдніх
І бізунамі словы
Сцябаюць па паветры.
Прыспешваюць апошніх
І напіраюцб першых –
Брыдзе крывава пошасць
Шэсцьсот шэсцьдзесят шостых.
Сляпыя пруцца статкам:
Наперад! Да прадоння!!
Каб потым без астатку
У вечнасці агоній
Не наталіць агонь ім…
1993г.
ВЕРШАСЛОЎЕ
Воран ворану вока не выдзяўбе!
Чалавек чалавеку ж бывае –
І два выбівае.
1999г.
ГУЛЬНЯ Ў ЖЫЦЦЁ
Жыццё – гульня! Вялікая гульня!
І хто ўсур’ёз гуляе – плача:
Паставіш на кульгавага каня –
Свой лёс наўрад ці перайначыш!
Жыццё – гульня: іграюць на пацеху
Герояў, блазнаў, голых каралёў…
Іграе рыцара ў сярэбраных даспехаха,
Хто сам каштуе меньш пяці рублёў;
Іграюць здраднікі на вернасць,
Ілжэц – гулец у справядлівасць,
Хлусня гуляецца ў праўдзівасць,
Апошнія гуляюць самых першых,
Палітыкі гуляюцца ў рэзервы,
І ўсё – іграецца на нервах.
Так, як вар’ят гуляе брытвай,
Натоўп гуляецца з уладай,
Хістае час ад часу трон,
Маўляў, мы зробім шыта-крыта,
А дурні пляскаюць у ладкі.
Суддзя гуляецца законам,
Закон гуляецца людзьмі:
Азарт! Запал! Ажыятаж!
А што ж ляжыць на коне? –
Душа! Ты паспрабуй яе вазьмі,
Калі ўзаконен гэткі антураж.
Святар гуляецца багамі,
Шайтиан гуляе святаром.
Блюзнерства ёсць: гуляцца ў Храме!
-- Валі валом! – крычаць,
гуляюць акаэмам:
“Правы качаць?” – “Маўчаць!”
За смерцю разбярэм мы,
Хто праў быў з нас,
Хто цалкам вінаваты?
Шкада, не закілзаеш час,
Бо ён гуляцца не аматар.
1997г.
ДОМ ЗДРАДЫ
Стаіць дом, нібы мурашнік: калідоры – норы.
Ходзяць-бродзяць чалавекі, па-асобку – добры нораў,
А сукупна – нораў страшны.
Не мурашкі ўсё ж, а – людзі, і, як кажуць, свету суддзі.
Цэлы дзень яны пры справе: справы злева, як і справа,
Зззаду, спераду і зверху – аж звіняць напругай нервы.
У бясконцых калідорах-норах: дзверы, дзверы, дзверы…
Штосьці там «мурашкі» робяць,
Нібы робаты на радасць інжынеру:
І снуюць узад і ўперад, а дакладней – існуюць!
Людзі гэта? Не! – мурашкі: разварушацца – жывыя!
Плодзяць дзетак ды за хабар ці за пляшку
Брэшуць, гаўкаюць і выюць…
Домам Здрады называецца такое.
Тут наўрад ці хто кагосці супакоіць,
Бо аднойчы на я на вочы свае бачыў:
Чалавека гналі ўпрочкі, нібы клячу.
Чалавек прыйшоў з бядою – і забегаў па пакоях,
Ён у шчыоым захапленні ірвануў да іх насустрач
За спагадай-разуменнем:
-- Алібастры, -- чуе, з дустам!
Просіць хлеб – даюць каменне.
Разламі хоць рэбры с хрустам,
Там, дзе сэрца – месца пуста.
Ён туды-сюды і – На!
Натыкаецца: сцяна!
І знайшлося тут адно
Сэрца чулае – акно…
На дзесятым паверсе… Сёння краты там па версе.
1994г.
КАЛЕЙДАСКАПІЧНАЯ НЯЎЦЯМНАСЦЬ
Ад берагу Амерыкі адмерана
Адлегласць невядома колькі міль.
Дарэмна мы ад берагу да берагу
Жывём і называемся людзьмі.
І сварымся, і лаемся дарэмна мы.
Ад берагоў Курыл за небасхіл –
Сумленна мы за кратамі турэмнымі
Трымаем пачуццё з апошніх сіл.
Не верыцца, не любіцца – і так далей…
Сумненні да магілы да крыжа.
І круціцца і круціцца зямная паралель,
І людзі на ёй покатам ляжаць.
Ляжаць сабе і чухаюцца чэравам,
Кахаюць, быццам мокрае гарыць,
Аднолькава падобныя да дзерава –
Ну толькі, мсожа, ўмеюць гаварыць.
Ад берага і да другога берага –
Бязладдзе, шум, -- Гамора і Садом,
Ад Гібралтара да праліва Берынга –
Бязглуздзіца і вэрхалы кругом…
БОЛЬ
Ёсць рэфлексы і боль!
О, як цяжка змагацца за долю:
Ёсць рэфлексы і боль…
А яшчэ?… -- побач сын
Вельмі соладка спіць…
Ёсць рэфлексы і боль,
І яшчэ, быццам пульс:
«Не збудзіць, не збудзіць…» –
(Не парушыць дзіцячы сон).
Ёсць рэфлексы і боль.
Нічогуткі павек не было
І цяпер, мне здаецца,
Нічога ніколі не будзе,
Толькі боль і рэфлексы,
Рэфлексія на боль –
Гэта слёзы сухія і соль,
Гэта сутнасць распаленых сэнсаў:
І нічога, ніколі…
Толькі Коля, мой сын,
Што так соладка спіць:
Не збудзіць!
Не збудзіць.
Не збудзіць…
13.09.96г.
* * *
Колькі мудрых напісана кніжак,
Ды дабрэйшым не стаў белы свет.
А паэты ўсё пішуць і пішуць,
І надзеецца кожны паэт:
“Надрукую апошні санет –
І абновіцца ўвесь белы свет…”
24.01.2000г.
ДРУКАРСКІ ЛЕГІЁН
-- Гавораць, што з часоў вынаходніцтва Гутэнберга, д’ябал пасяліўся ў друкарскай фарбе.
-- Магчыма. Але хто ж тады засеў на мікрасхемы?
(з прыватнай размовы)
Сядзяць паўсюль паэцікі, месійкі і прарочыцы,
Пісьменнікі-заступнікі і публіцысты ўсякія,
Аракулы, філосафы і журналісты гэтак жа,
Прамоўцы і гізсторыкі, палітыкі і не;
Сядзяць прыват-дацэнцікі, салідныя вучоныя
І розныя пісучыя з чарнільная душой;
Сядзяць бязвуса-юныя і стара-барадатыя,
Касматыя, патлатыя, пляшывыя зусім;
Сядзяць па велізарнейшых, па цесненькіх будынінах,
Лічы што па халупінах, па еўрапейскіх офісах
І ў сціплых буданах, і ўсё на мяккім месцайку:
Рыпяць іх табурэтачкі, паскрыпваюць канапачкі
І крэслачкі раскошныя і пер’е іх рыпіць…
Сядзяць адны пад лесвшцай, другія ў кабінецішчах,
А трэція на лецішчах, чацвёртыя – у цесных катухах…
Чаго ж сядзяць, скажыце так? І шамацяць паперкамі,
Абклаўшыся старонкамі, старымі фаліянтамі
І моднымі выданнямі з цісненнем залатым?
Сядзяць сабе пашкрабваюць даклады, дыскертацыі,
Паэмы, манаграфіі, раманы і артыкулы,
Нудотнейшыя опусы – а ты, чытач, чытай!
Яны ж сабе папісваюць: мыслішка за мыслішкаю,
Ганяюцца за думкаю, як малпа за блыхой!
-- І для чаго ж, скажыце вы, папісваеце-пішаце?
Мо гэтым дапаможаце хаця б адной душы?
-- Ды не, -- яны адказваюць: -- Мы пішам вам на забаўку,
Ад свербу графаманскага; сёй-той – для ганарарчыку.ю
А той – для славы, гонару, для ордэна ці прэміі,
А гэты вось – для памяці, для помніка гранітнага,
Для імені вучонага… Часцей жа – па інэрцыі:
“Піснулі – нас заўважылі,
З тае пары ўсё пішам, пішам, пішам мы… --
Не спынімся ніяк!”
1999г.
* * *
Ёсць у кожнага свае тараканы:
Не жыве адзін “ні дня без радка”,
А другі не можа жыць без стакана
Барматухі, ці якога віна.
Ёсць у кожнага свае тараканы.
Хоць падрыгвае з пахмелля рука –
Ўсё да кроплі працэдзіць старанна
І абсмокча да самага дна.
Ёсць у кожнага свае тараканы.
І не ведлаю: чыя тут віна,
Што мы ўласныя ў людзях заганы
Прыкмячаем, а свая балячка нам не відна.
2001г.
* * *
Шаноўны сябар,
якая ж ты ўсё-такі сволач!
Паўнюткі цэбар
злыкалі гарэлкі з табой,
А ты ўзяў хабар,
узяў за такую дробязь,
Што нават Цэрбер
жахнецца брыды тваёй.
31.01.02г.
* * *
Ёсць і сярод вас іуды,
Мае шаноўныя сябры,
Пакуль я жыць на свеце буду –
Дрыжаць асінам у бары.
31.01.02г.
ПЛЯТКАРУ
О, як хочацца вам мяне бачыць вар’ятам –
Узялі б па сто грам вы на грудзі свае
За маё нездароўе, пабеглі б дахаты
Пакусаныя радасцю:”Сонца ўстае!”
Сонца вашае праўды ўзыходзіць над светам,
Вы пачулі, што свішча ўжо рак на гары:
Звар’яцелым нікому не ўбачыць паэта!
Вы ў разумных пакуль пахадзіце… Да пэўнай пары.
1995г.
ПРА ДУРНОГА
Калі свіння забрэша на вавёрку –
Тады дурны паразумнее.
Калі засвішча рак, і рыба заспявае на пагорку,
Тады дурны хоць нешта, пэўна ж, зразумее?…
Як жалуды пасыплюцца з вярбы,
І дзесьці ў моры-акіяне
Пагойдвацца на хвалях будзе камень,
А потым камень той травою парасце,
А на траве распусцяцца нарэшце кветы –
Тады дурны ў бязглуздай прастаце
Збіраць паедзе з радасцю на камні тым пярэстыя букеты.
1995г.
АЛЕСЮ РАЗАНАВУ
Чаму я спаліў Каран, Бхагават-Гіту, Ніцшэ,
Рэрыхаў і інш.
Калі я каталік і мусульманін,
будыст, баптыст і ламаіст, --
называюся яшчэ і праваслаўным –
якой веры я?
НІЯКАЙ!
Калі я іду ўправа і ўлева,
у адначассе назад і ўперад,
уверх падскокваю і ў той жа час
зарываюся ў зямлю, нібы крот –
куды іду я?
НІКУДЫ!
Калі спавядаюся Хрысту,
пакланяюся Алаху, Буду,
прывячаю Крышну і Ламу,
прымаю Рэрыхаў і Блавацкую, нібы пасланнікаў Божых –
Каму малюся я?
НІКОМУ!
Калі я з вамі і з тымі,
з першымі і з апошнімі,
з крайнімі і сярэднімі –
з кім я?
САМ ПА САБЕ!
Калі рухаешся ў розныя бакі – адначасова –
СТАІШ НА МЕСЦЫ!
Калі вызнаннік усіх рэлігій –
ЖЫВЕШ БЕЗ БОГА!
1995г.
НАТОЎПУ
Выйдзі з натоўпу і стань чалавекам!
Людзі, ўставайце жыць!
Мяне штурхнулі, я – штурхнуў:
Мой сусед штурхаў суседзяў…
Мяне піхнулі, я – піхнуў,
Мой сусед піхаў суседзяў…
Звярэлі ўсе! Ніхто не ўгледзеў
Як пад нагамі хтосьці закрычаў,
Яго натоўп бязлітасны таптаў,
А ён крычаў, так жыць хацеў –
Яго ж ніхто зусім не заўважаў.
Вось следам нехта новы паляцеў,
Сусед мой па-свіннячы завішчаў –
Нічога ўжо ніхто не разбіраў:
Яго тапталі, ён – таптаў…
Так чалавека растапталі мы ўсе разам!
Хто ж вінаваты? Той, хто йдзе ў натоўп.
Выйдзі з натоўпу, стань чалавекам!
Людзі, ўставайце жыць!
……………………………………..
…О! Як ты роў, натоўп, нібы шалёны звер,
Распальваў як аголеныя нервы
І паўнаўладдзем упіваўся над жывымі душамі
(Пляваць табе, што нехта зноў задушаны!) –
Нібы жывёліна навальваў пузам зверху,
І мяса рваў,
і шчэрыў іклы.
І кроў, як вурдалак, смактаў…
Мы ж гэтак да карцін такіх прывыклі:
Па “тэле” да апошніх да ізвілін прапацелі,
Чаму ж цяпер нам так нязвыкла,
Што дэман на ўвесь зеў зарагатаў
І кіпцюры ўвагнаў у цела
Маладое,
чалавечае,
жывое…
Хіба ж мы гэтага хацелі?
Не, не тое мроілася нам,
ДЭМАНАкратый доблесным сынам.
Няўжо яшчэ нам прыкладаў замала?
Сакрат, Хрыстос, Джардана Бруна…, --
Усіх найлепшых зжэр натоўп!
Мы ж звар’яцела зноў і зноў
Быдлячае ствараем права
Бяздумнай большасцю галоў.
Яшчэ, бацькі, хіба ж мы з вамі самі,
Сумесна з донькамі, сынамі
Штовечар мала ловім у галовы
Блакітна-д’яблавага бруду ў роднай хаце?
Вальяжна разваліўшыся ў канапе
Скрозь зубы цждзім і смакуем,
Прагнюшча п’ём атрутныя напоі,
Бо гэтак вабіць цела маладое,
Бо там усё “нянаскае” такое…
Во, зноў! Зноў Чалавека засмакталі усе разам
На эН-Тэ-Вэ, ці О-эР-Тэ, ці ў відэазаразу –
А з нас ніхто і не заўважыў,
Што чалавека ўжо няма –
Адна абраза, і “целіку рагоча Сатана…
Ён выплюне праз месяц сіні труп!Ё
Ці там ці тут: праказа ёсць праказха!
На смерць заўжды находзіць смердзь!
Не, не адразу забіваюць чалавека –
А вынішчаюць непрыкметна і пакрыху,
Так, як рака вясной ламае крыгі,
Ці як паводкаю зрывае берагі,
Так, як садыст ахвяру рэжа брытваю тупою,
А мы глядзім – і цешыць нас такое, --
Вось так натоўпам душаць чада веку,
Пакуль не скажа Нехта:”Стоп! Великий перегиб!”
Выйдзі з натоўпу, стань чалавекам!
Людзі, ўставайце жыць!
Здавйн грыміць Святая Бітва,
Ад прадзедаў да нас ляціць,
На сечу кліча Дух. Ад веку і да веку
Ёсць поле Кулікова ў кожным сэрцы:
Там Перасвет схліснуўся з Качубеем,
Там -- не натоўп, не зброд – Адзінаборцы!
Там вецер вольны ў нашы душы вее,
Там Грундвальда грыміць былая слава,
І род там памнажаецца на Род,
А не арава на Вараву,
Там, Дзеці Сонца, Запавет Арыйскай Праві,
Там з Крыўдаю ў двубой сыйшлася Праўда,
Там Птушка Гамаюн, і вечнаюная Ясунь –
А не жыдоўская турма…
І не хазарская машна…
Не бугі-вугі да цямна…
Не Югаслаўская вайна…
Не тут, а ТАМ жыве Гасподзь,
Уваскрасае ТАМ НаРод,
А МАТ жуе жывёльны зброд.
……………………………..
Калі ў натоўпе затапталі чалавека –
Яшчэ раней душу стаптаць патрэбна да калецтва –
Вось так аднойчы могуць растаптаць і Чалавецтва!
ВЫЙДЗІ З НАТОЎПУ --
ВОН!!!
06.99г.
ГЕАМЕТРЫЯ ПОДЛАСЦІ
1.
Нашы сябры крыжы.
Круг – наш падманны друг.
Роспач… Захочаш жыць,
То да крыда бяжы.
Кола табе не сябар,
Колам мы толькі сядзем,
Вып’ем па дзвесце грам,
Чарку пусцім па кругу,
Ромб-паралелаграм! –
Больш нам кругі не другі!
Славяне праходзяць прама!
Розум, калі квадратны,
Не закругліць пагрозай:
Вум ёсць і ў вутвы, кажуць,
Вутва ж – яшчэ не розум.
Пір сёння ваш – шабаш!
Ставіце піраміду
Не на аснову – аж
На вастрыё, яку дзіду.
Вы распытайце ў “вумных”:
Чый гэта будзе знак?
2.
Веры не дай кругам
Сінім, што пад вачамі,
Ці, калі звер пятляе
Сілы губляючы на адчай –
Вырвецца з подлай пасткі,
Толькі тады, калі
Выбярэ шлях напросткі:
Крыкі… сцяжкі… і – “Плі!”
Веры не дай кругам,
Бо кругавой парукай,
Шчырай хлуснёй, двудушшам
Царуе і гад, і хам.
Кругам жывое душаць!
Баба, як стане сукай,
Кажуць – пайшла па кругу!
Вы не дарма, шасцёркі,
Нібы пятля на горле –
Ды Віфліемскай зоркай
Вас прычакае прорва.
Лепш распытайце ў “вумных”:
Чый гэта будзе лік?
3.
Што ж, вы пакуль безаблічны,
Імя вам – легіён,
Ды прад Святым Абліччам
Існы адзін Закон.
Хутка ўжо прыйцдзе Ён.
Змерайце кубатурай
Праўду сваёй душы.
Чуў я, што ёсць натуры,
Дзе замест сэрцаў – шышы!
Нашы сябры – крыжы!
Круг – наш падманны друг.
Роспач? І хочацца жыць?
То да Крыжа бяжы:
Толькі хада прамая
Выведзе люд да раю.
Раптам, гляджу – бязлікія?…
Тройчы радкі лічыце!
Можа, ў ачко згуляем?
Ці ў “падкіднога”, ў “дурня”?
Вочы казеліць зграя:
Што ж гэта за фігуры?
1995г.
ТУТ І ТАМ
“Хамская ўлада – подласць і здрада”
Віктар Шалкевіч
Тут –
подласць і здрада,
Тут –
хамская ўлада,
Гінуць тут нашы душы.
Ці помніцца сэрцу неба?
Ці трэба нам што да хлеба?
Ці каўбасою жывое здушым?
А ў небе анёлак лунае ў аблоках
І светлыя гімны вышыням пяе.
Лазорава-мройная мара далёка,
А вабіць да зорак,
заснуць не дае.
Тут –
кожны нам шосты
Ўраз
здрадзіць і проста
Возьме прадасць з трыбухою.
Дзе ж
нам з табой дзецца
Ад голаса Бога ў сэрцы?
Нас душаць грахі бядою.
А ў небе анёлак лунае ў аблоках
І светлыя гімны вышыням пяе.
Лазорава-мройная мара далёка,
А вабіць да зорак,
заснуць не дае.
Рві!
д’яблавы путы –
Мы
людзямі будзем:
Хай локці кусаюць злыдні!
1993г.
* * *
Вучыўся я ў сябе самога…
Калі я думаў пра сябе,
Што, быццам я, ды штосьці значу –
Быў я, па сутнасці – Нішто!
Калі я ведаю цяпер,
Што я, па сутнасці, – Нішто, --
Гавораць мне: ты сёння нешта значыш!
Але ж вучыўся я ў сябе самога?
1996г.
ЛОВЫ ДЗЕЯСЛОЎНАГА СЭНСУ
Дзеянне гэтага слова – расці,
Не стаяць на месцы,
Дзеянне гэтага слова – ісці,
І ўзыходзіць, як цеста,
Дзеянне гэтага слова – брадзіць,
Як бродзіць віно маладое,
Дзеянне гэтага слова – любіць,
І не ведаць спакою!
Дзеянне гэтага слова ІСЦІ…
Дык ідзі ж!
Толькі глядзі, каб са СЛОВАМ
Не атрымалася ЗЛО ВАМ,
Бо дзеянне гэтага слова, нібы дзеяслова ІСЦІ…
Вось толькі пытанні ўзнікаюць: “куды”(?) і на “што” вам
ІСЦІНА?
ІСЦІ НА…?
Табе вырашаць: і куды, і навошта?
Табе выбіраць, і шукаць -- нарэшце знайсці
Неабходна СВАЮ ісціну…
ІСЦІ?… НУ!
Ідзі ж!
Толькі глядзі ў два вокі
І не разбі лба рокам!
Бо ісці нам патрэбна да Неба,
А ісціна – ад зямлі, ад глебы,
Бо ісці нам патрэбна да ПРАЎДЫ,
Бо толькі Праўда з Нябёсаў.
Разоў сем раздумай, разваж: а ці праў ты?
Калі на грудзі зямлі ступаеш нагамі босымі,
Калі сціскаеш у далані крыжовай ісціны посах.
1996г.
ЧУЖЫЯ САНІ
(байка-павучанка)
Гаварыла мама:
“Не садзіся, Саня,
У чужые сані!..”
Не паслухаў Саня:
Сеў не ў свае сані,
Разваліўся панам
У чужой фурманцы,
І чужыя вожкі
Ён у рукі ўзяў,
І чужыя коні
Граюць і танцуюць,
Бубенцы чужыя
Весела звіняць...
Высвіснуў гарапнік –
Коні сталі дыбам,
Шуганулі ветрам
За паднебны край.
Ад чумнога рання
Да святога нігды
Гойсае дазвання
Неслухмяны Саня
На чужых санях.
І калі прыстануць
Тыя коні ў санях,
Мо тады як свісне
На высокай горцы
Развусаты рак?
Бо таго не ўцяміць,
Што казала мама:
“Не садзіся, Саня,
У чужые сані,
Бо чужой далонню
Толькі жар грабці.
Бо з чужое ласкі --
З князяў ды ў падпаскі,
Ды чужым падсвінкам
Хвосцікі круціць”.
Ды не слухаў Саня,
Што вучыла мама:
Лёгка жыць на свеце
Розумам чужым.
Ці зіма ці лета --
Ўсё адзіным цветам:
Лётае без мэты
На чужых санях,
Ды паўсюль гаворыць,
Што я сам з вусамі,
А таго на памяць
Не прыходзіць Саню,
Што казала мама:
“Не садзіся, Саня,
У чужые сані,
Бо чужые сані,
Нібы хлеб чужы.
Не судзіся, Саня,
З роднымі братамі,
Як жа твае дзеці,
Тута будуць жыць?!
Хоць і сам з вусамі,
Зразумей жа, Саня,
Як чужые сані --
Дрэннае катанне,
А свайго чурацца
Зарачысь навек.
Хоць бы на вяселлі,
Або на хрысцінах,
Тое ўсім вядома,
Што чужы раточак
Не закрыць платочкам,
Ці якой хусцінай,
Ды якім бы смачным
Не быў каравай,
Калі то чужое –
Рот не разяўляй.
Засячы на носе,
Калі не папросяць,
За чужыя кросны
Госці не садзяцца.
У сваіх падсанках
Лепей пакатацца,
Чым у іх раскошных
Розвальнях чужых.
А не маеш санкаў,
Хоць на мяккім месцы,
Хоць на голай срачцы,
Абы на сваёй!” –
Гаварыла мама
Так дурному Саню,
А ці ж зразумеў ён –
То не нам судзіць.
Пра такіх гавораць,
Што яны з прыветам:
Глыбака не ўворуць,
Густа не засеюць,
А часцей буяюць
Кветам-пустацветам.
Дурняў не араюць
І не засяваюць,
Так заўжды бывае:
Самі вырастаюць.
ВОЎЧАЯ ПОМСТА
Ахвяруецца Алёне Пяхота
Ноч!
Цемра такая, хоць выкалі вочы.
Кроў!
Водар крыві задурманіў маю галаву.
След!
След удыхнуў на ўсе грудзі і грозна, па-воўчы,
Вырашыў помсціць, пакуль я на свеце жыву.
Вольнаму – Воля, палоннаму – Тлен!
Выбліснуў месяц, як клык, серабром перламутру:
Месяц – мой брат, мая родная Маці – Зямля;
Я – Сын Жывога: нашэпча звярыная мудрасць –
І абавязаны знішчыць вытокі двухногага зла.
Эх, ты мая раздубрава, Айчына-Ваўчыная!
Будзе бязлітаснай помста да самага скону.
Поўсць на ўсю холку наструніцца гострымі голкамі:
Воўк-адзінец я!
Ваўчыны мой род захварэў,
Ды прыткія ногі ахвяру загоняць!
Пашчай хапаю паветра,
Дух патрабуе гарачай крыві для Закону
Пушчаў і нетраў маіх запаветных:
Выправіць права на смерць!
Не захацелі людзьмі быць –
Я прад’яўляю на зграю правы:
Вынішчыць смердзь!
Правы старажытнага Роду замоўчваюць
І называюць законы прырордныя воўчымі.
Зведайце кару!
Адплату звярыну, жорсткую,
Кару свяшчэнную – покліч кіпучы крыві!
За справядлівасць зямлі і за Праўду
Надзорную
Выйшаў на бітву, на смертную сечу любві
Выбег праворна я!
Зрок --
высачыш ты мне, дзе ў лежбішчы схованы вораг!
Слых! –
ад небяспекі раптоўнай атаку адвагі прыкрый!
Нюх! –
мой павадыр.
Выбухне злосць і расправаю скорай
Зубы-кінжалы задушаць спалоханы крык!
Жудасць, як джала –
Вырве чужынскую набрыдзь з радзімай зямлі:
Ноч…
Жах, прэч!
Прэч, страх!
Бег………………………………… След!
Зрок!
Слых!
Нюх!
Крок!
Скок!
Крык!
Зноў!
Кроў!
Водар крыві задурманіў маю галаву.
Воўчая помста дакуль па-сабачы жывуць!
Будзе так адвеку, людзі!
Веру зверу! І вы – верце:
Сабакам сабачай смерці!
19.01.2000г.(Хрышчэнне)
СЕМ АГОЛЕНЫХ ДУМАК
(эсэ-роздум)
Праўда Ісціны
Ісціна – гэта рухомасць дзеяння і спасціжэння, а Праўда – трываласць, эталон і Закон. Ісціна плывучая, як вада, няўлоўная, як сонечны зайчык – яна кожнае імгненне новая, у яе, быццам у гераклітаўскую раку не зойдзеш двойчы. А Праўда – адна і тая ж на вякі. Праўда – сонца ў нябёсах, якое спараджае сонечных зайчыкаў – іх асабліва шмат, калі прамень адбіваецца на хвалістым люстэрку возера.
Мае рацыю Даль, калт сцвярджае, што “ісціна ўсё, што ёсць: ёсціна. Ісціна ад зямлі, а Праўда з нябёсаў”. Сэнс рэчаіснасці скажаецца, калі гавораць: у кожнага свая праўда; патрэбна б наадварот: кожны нясе сваю ісціну.
Аб ісціну нельга абаперціся ў сваіх пошуках, таму Хрыстос і прамаўчаў на пытанне Пілата:”Што ёсць ісціна?” – бо ісціна жывая, толькі праўда на праўдзе можна стаяць упэўнена, бо яна вечная. Праўда спарадзіла слова “правіць” – у сэнсе кіраваць і ў сэнсе папраўляць, таму што праўда – залаты эталон, ідэал, да якога трэба імкнуцца. Зноў жа, ёсць шмаьт светлых слоў, мацеркай якіх з’яўляецца Праўда: “праведнасць”, “справядлівасць”, “Правь”, як іншы свет і усеахопны духоўны закон старажытных славян, нават слова “праца” – усе яны верагодна вытворныя ад Праўды. Таму вельмі слушным з’яўляецца выказванне, што “за праўду трэба стаяці, або вісець на крыжы, а да ісціны чалавек рухаецца”.
Тоеснасць
Законы Прыроды = Законы Божыя = Запаведзі Гасподнія – гэта роўназначнае трыадзінае цэлае, а па-іншаму – умовы развіцця, духоўнага росту. Або маральнай дэградацыі і знішчэння чалавека. Сутнасць у гэтым: выкарыстоўвае чалавек дадзеныя ўмовы свядома на сваю ж карысць, ці, аслеплены душэўнай нікчэмнасцю, не зважае на іх і знаходзіць сваю пагібель. Чалавек узрастае толькі свядома, а вось гіне, нават не ведаючы пра гэта. Пры апошнім Законы замест таго, каб узняць чалавек ў неба, становяцца для яго зброяй пакарання, мячом Немізіды.
Тры Праўды сэрца
“Трэба мяняць мышленне!” – такую фразу часта прыходзіцца чуць ад людзей, якія лічаць сябе духоўна прасунутымі. Мяняць мышленне?.. Яно і само мяняецца некалькі разоў за жыццё.
Успомні, быў ты дзіцём – і нараджаліся спачатку пачуцці, бегла сэрца папераду, а потым прыходзіла думка, якая ледзьве паспявала за няўрымслівым сэрцам, даганяла парыванне душы і намагалася вытлумачыць тое, што адчувае. Чалавек спачатку вучыцца адчуваць, а потым мысліць. Ці не аб гэтым жа сведчыць першы плач народжанага дзіцяці? Ці не гэтак было ў тваім дзяцінстве?
Успомні і іншае... Сэрца і дука былі ў гармоніі, здавалася, што думкі прыраслі да пачуццяў, неспасціжным было: што прыходзіць спачатку -- думка ці пачуццё? Думка спараджае пачуцці ці пачуцці абуджаюць адпаведныя дуцмкі? Усё пераблыталася, усё ёсць разам. Адначасова і сукупна. Іншымі словамі – прыйшла пара першага кахання.
І яшчэ было... мысль, быццам выбліск маланкі, імгненна выхоплівала святлом межы рэчаіснасці, а потым з часам, як раскаты грому, павольна апаноўвалі і забіралі цябе ў палон пачуцці сэрцабіцця і здзіўлення перад вялікай тайнай. Прыйшла пара сталасці.
Вось яны тры праўды твайго сэрца: учора ты жыў адной проаўдай, сёння жывеш другой, а заўтра прыйдзе іншая. Мышленне мяняецца ўвесь час. Нельга выскокваць са свайго гнязда, пакуль не навучыўся лётаць. Гвалтоўна раскрытая ружа – памірае. Нічога не трэба мяняць, тым больш – мышленне: усё прыходзіць само і ў свой час, усё прыходзіць своечасова, калі ты навучыўся чакаць.
Відушчы сляпы
Калі вершаскладанне не ператвараецца для паэта ў інструмент пазнання рэчаіснасці і самапазнання, у прыладу, з дапамогай якой ён пазнае глыбіні быцця, то тады творчасць становіцца ўсяго толькі касметыкай для прыхарошвання асобы самога творцы.
Касметыка, як вядома, заўсёды патрабуе індывідуальнага карыстання, а інструментам ці прыладай працы карыстаюцца ўсе, да каго яны трапляюць у рукі.
Сур’ёзнасць вышэйакрэсленай аналогіі добра адчуваецца на вершах сляпога паэта. Яго праўда палохае. Крыху становіцца не па сабе, але не таму, што сляпы паэт адкрывае нейкую страшную ісціну. Не, ісціна заўжды радасная і светлая. Ісціна сляпога паэта адкрывае вочы відушчым, таму і пужае яна, што мы з нармальным зрокам не ўбачылі, а ён (быццам бы сляпы!) – а бачыць. Вось таму і ахоплівае жудасць, што ён з меншымі патэнцыяльнымі магчымасцямі змог прайсці цярністы шлях да святла і, як у люстэрка, паглядзенцца ў вечнае, а мы з большымі магчымасцямі так і не ўбачылі нічога. Ён нам расплюшчвае вочы. Сляпы – відушчым.
Свядомасць кліча дамоў
Магчыма, блізкія мовы, асабліва роднасныя, працуюць у розных пластах перацякаючага быцця шматузроўневай іерархіі: родная мова ў сэрцы, а роднасная – у галаве.
Рускае слова “сознание” нясе не зусім той жа самы сэнс, што і беларуская “свядомасць”. Асабліва для нас беларусаў свяДОМасць – больш ёмкае і магутнае па гучанню слова: у ім ёсць дом.
Да таго ж – знанне – гэта яшчэ не Веданне.
Беларуская свядомасць кліча беларускую душу, якая заблудзілася на чужых шляхах, на свой узровень іерархіі, у свой родны дом, як Маці звяртаецца Мова да аблудных сыноў, яна жывая – пра гэта сведчаць яе словы (“зварот” – зваць праз рот!):”Вярніцеся ў свой Род!”
* * *
Словам нельга забіць. Яно – парахавы зарад без кулі: толькі страсае паветра. Забіваюць думкі аб слове. Думка – гэта куля. Думкі спараджае сам чалавек. Кожны чалавек сябе забівае сам.
Чорны і белы
Ёсць толькі два колеры: Чорны і Белы. Белы ўтрымлівае ў сабе ўсю палітру, усе сем колераў вясёлкі, усе ультра і інфраколеры, чорны ж толькі сведчыць аб адсутнасці святла.
Але ёсць і трэці колер – Шэры, які атрымліваецца ад разбаўлення белага чорным, але гэта не самастоўны колер, бо існуе толькі два: Чорны і Белы.
* * *
Не можаш быць салодкім і салёным адначасова, не можаш быць халодным, як лёд, і ў той жа час гарачым, як агонь. Не можаш быць добрым і злым адначасова – ты або добры, або злы ў акрэслены адрэзак часу. Але людзі гавораць: кісла-салодкі, гавораць: ні жывы ні мёртвы... Але ці мала што гавораць людзі? Жывы чалавек ці добры, ці злы, толькі мёртвы можа быць і добрым і злым, гэта значыць ніякім. Абыякавым да ўсяго – трупам.
Зямля – гармонія
Усё адзіна і непадзельна! Сусвет маналітны, узаемазвязаны і ўзаемазалежны. Гэта можна прасачыць нават на самых звычайных словах, праз якія, быццам праз акенцы, высвечвае разуменне сутнасных рэчаў і з’яў.
Калісьці чалавек, валодаючы яшчэ духоўным бачаннем, усё называў і ўсяму даваў сваё імя. Кожная назва носіць у сабе адбітак духоўнага асэнсавання. Узяць хоць бы назву нашай планеты – Зямля.
У старажытнай азбуцы, якой карысталіся нашы продкі, першай літары гэтага слова “З” адпавядаў лікавы эквівалент 7, і сама літара мела сёмы парадкавы нумар і называлася:”Земля”. Графічна можна запісаць гэтае слова і так: 7-ля. Лік сем сведчанне Божай паўнаты і гармоніі, таму і сустракаецца сямёрка ў этымалогіі многіх слоў: СЕМя, СЕМ’я, СЕМярык і т.д. Думаецца, што не выпадкова наш беларускі Адам, даючы назвы вузлавым паняццям – зямля, сям’я, семя – як бы артыкулявана ўклаў у гэтыя словы і лік 7. Увогуле, няма нічога выпадковага, усё мае сваю заканамернасць у адпаведнай іерархіі.
Успомнім: сем дзірак у галаве чалавека, прызначаных для асноўных пачуццёвых органаў, сямірычныя гадавы цыклы, сем дзён у тыдні, урэшце – сем шыйных пазванкоў, першы з якіх, што ўтрымлівае галаву, называецца Атлант, падобна таму Атланту, што трымае на сваіх плячах два зямныя паўшар’і; сем колераў вясёлкі і сем асноўных нот у сямі нотных актавах, сем цудаў свету... Такі пералік можна працягваць доўга, смёрка пранізвае ўсе пласты, духоўны і матэрыяльны ажно да сёмых нябёсаў, ці не гавораць падобныя супадзенні, што наш далёкі продак і сёння крычыць да нас сэнсам слоў:”Людзі, Зямля – не цэнтр светабудовы, а ўсяго толькі аднюсенькая нота “ля” ў адной з сямі актаў Сусвету, і за цяперашняй планетай у гэтай актаве будзе наступная нота “сі” – іншая планета, а праз актаву развіцця зямля зноў паўторыцца, але тая зямля будзе ўжо іншаю... “Се творю всё новое”.
М Е Л О Д Ы І І Ж Ы Ц Ц Я
ІНТЭРМЕДЫЯ ЖЫЦЦЯ І ПЕСНІ
1.
Жыццё і песня паяднаны прыгажосцю!
На беларусь прыходзяць жыць, нібыта ў госці.
Але здавён сярод людзей вядома:
Для сэрца песня служыць родным домам.
“Жыццё яму!” – суровым быў прысуд, --
І зарыдаў мой Ангел утрапёна...
Вось так, сябры, я апынуўся тут
На свеце белым і такім зялёным,
Дзе нас слязой і болем спавіваюць,
Дзе песні валачобнікі спяваюць.
2.
Спяваюць людзі. З імі я спяваю.
Мелодыя любві бярэ ў палон.
Хаджу між песен, долечку шукаю,
Здаецца часам, што жыццё ёсць сон.
Вунь галубок варкуе на любоў –
Жыццё, як песня, рвецца ў паднябессе.
3.
Жыццё, як песня, рвецца ў паднябессе.
Растуць сыны: пайшоў Мікола ў школу,
Андрэёку аддалі ў дзіцячы сад, --
А я кручуся, як вавёрка ў коле:
Даспее жыта – прыйдзе час зжынаць.
Вось толькі песню трэба даспяваць.
4.
Спявайце, людзі! Час не вечны ў нас.
Слязой сыходзіць радасць і бяда.
Мядовае цячэ жыццё, ды ўраз –
Аднойчы схлыне, як расталая вада.
Айчына нас па песнях прыгадае
І нам жалобную ў магілку заспявае.
5.
Калі ў жыццё на белы свет прыйшлі –
То плач і смех сальём адзіным лёсам,
Але, хто памірае на Зямлі –
Той, пэўна, нараджаецца ў Нябёсах.
Таму няма чаго дарма тужыць –
Спяваць, смяяцца трэба, покуль жыць!
6.
Спяваць, смяяцца. Покуль жыць.
Бо час няўрымсліва бяжыць.
Усё ў свой час: час плакаць і – гуляць,
Час раскідаць, і час збіраць каменне...
Прыходзіць час і доню замуж аддаваць –
Не век жа яе лашчыць на каленях.
7.
Не век нам будзе сонейка свяціць,
Не век – зямля круціцца пад нагамі.
На міг прыходзім вечнасць палюбіць,
З сабою ж забіраем толькі Памяць.
І панясём аднойчы у бясконцасць
Пачуццяў жар – даніну Бацьку-Сонцу.
8.
Дзядам, і прадзедам, і нам свяціла,
Ты, векавечнае нябеснае Свяціла!
Даруйце гэткі каламбур –
“Мы ўсё адно ляцім да зор”, --
сказаў паэт, --
З усімі думкамі сваімі,
І разам з песнямі Максіма –
у белы свет.
9.
І я хадзіў паміж людзей і песен,
Быў п’яным без віна,
і вінаватым без віны,
Калі ж аднойчы мы напраўду уваскрэснем.
То першае, што ўспомнім – будзе песня
Ад валачобнікаў з радзімай стараны.
10.
Праходзіць спеўна інтэрмедыя жыцця.
Ад песні даўняй і да новай песні:
“Лянок”, “Лявоніху” заводзяць без канца –
а паміж песнямі крынічна б’е жыццё.
Зімою, летам, восенню, прадвеснем –
Так разам з песняй спасцігаецца быццё.
11.
Мы разам з песняй спасцігаем і быццё:
Зямную соль збярэм шматлікімі шляхамі –
І ў космасе аднойчы прарасцём,
Напэўна, бульбай? Навс жа клічуць “бульбашамі”.
Але прыпомнім і ў міжзорных далячынях
Мелодыі жыцця сваёй Айчыны.
12.
“Жыццё яму” – суровым быў загад.
О! Як мой Ангел плакаў на пачатку.
Цяпер жа мне, сябры, пара назад,
Каб давяршыць гармонію парадку.
Што ж, дзякуй вам за песенныя радасці –
Вы спеў жыццёс вялі натхнёна і чароўна.
Ёсць беларускі хор на Беларускім радыё,
Таму што ёсць маэстра – Віктар Роўда.
Жыццё і песню павянчае прыгажосцю:
На Беларусь прыходзяць жыць – не проста ў госці,
Бо ўжо здавён сярод людзей законам:
Для сэрцаў песня служыць родным домам!
02.99г.
АНГЕЛУ-ХРАНІЦЕЛЮ
Ангел Гасподзень, мяне беражы.
Ратуй ад варожай спакусы.
Ты ведаеш, ангел, як хочацца жыць
Пад сонцам маёй Беларусі.
Ангел Гасподзень, мяне не пакінь.
Ратуй ад варожай спакусы.
Нясі маё слова праз чорны Палын,
Малітву маю да Ісуса.
Бяры на падмогу Святога Кірылу,
За грэшную душу маю,
Бяры Еўфрасінню – яна адмаліла
Свабоду ў Гасподнім Агню.
Скажыце Яму – я таксама кахаю.
Скажыце Яму – я таксама люблю.
Скажыце – нічога, нічога не знаю:
Пакутую, плачу, жыву...
ВЯДЗЬМАЦКІМ НАГАВОРАМ
Учора выпаў першы снег,
І першы боль – учора:
Глытаю я салёны смех,
І ў горле комам гора.
Завыюць зімнія вятры
Вядзьмацкім нагаворам:
“Любоў і здрада – дзве сястры”, --
І ў горле комам гора.
Халодны снег, як першы боль,
Жыццё не раз астудзіць.
Адвечны боль, як смертны бой,
Нясуць па жыццях людзі.
Узвыюць зімнія вятры
Вядзьмацкім нагаворам:
“Любоў і здрада – дзве сястры”, --
І ў горле комам гора.
Любоў і здрада – да пары,
Любоў – не ведае сястры,
Любоў – адна,
А здрада – яе вораг!
ПЕСНЯ ЧОРНАГА БУСЛА
Недзе ёсць на зямлі куточак,
Ад змусоленай злы-бяды,
Можам з’ехаць, калі захочам –
Цягне кожнага з нас туды.
Там нас помняць яшчэ малымі,
Там суседскі хлапчук “туфель”
Пусціць павадкам па даліне,
Нібы паруснік-карабель.
Там пачуццям у сэрцы цесна.
Я паехаў – і ўбачыў што ж?
На Палессі праліўся дождж.
Над Палесем гучала песня.
Песня Чорнага бусла
Я апошні з сямейства чорнакрылых буслоў.
Дымавою завесай небам атам зыйшоў.
Зачадзіў на Палессі чарнабылавы дым.
Узыйшоў горкацвеццем злы, пагубны палын.
І цяпер на Палессі, хоць шаром пакаці,
Я апошні з сямейства, я застаўся адзін.
Песня чорнага бусла засмучоная,
З неба хмарай напаўзла, хмарай чорнаю.
Немаведама калі над балотамі
Зноў залётаюць буслы і заклёкаюць.
Трымайце крылы,
Я шчэ лячу!
Божухна, мілы –
Сляза ў ваччу.
Ты бачыш Прыпяць
Цячэ ў Дняпро,
Плыве па хвалях
Маё пяро.
Плыве праз моры,
Праз акіяны,
Праменіць гора
Берагамі.
Плыве, як сажа,
Пагубны пыл.
Няхай раскажа
Пра Чарнабыль.
Палыновае лета – палыновы абсцяг.
Бусляняты лятаюць паўхвіліны жыццяю.
Свецяць стронцыем косці. З яек чорных, як смоль,
У збуцвелай самоце вылупляецца боль.
І ляціць ён тры метры ад гнязда да зямлі,
Я адзін у паветры, на ўсё неба адзін.
Песня чорнага бусла засмучоная,
З неба хмарай надыйшла, хмарай чорнаю.
Немаведама калі над балотамі
Знорў залётаюць буслы і заклёкаюць.
Там між куп’я ў балоце, за абшарам лясным
У збуцвелай самоце памірае мой сын.
Я апошні з сямейства чорнакрылых буслоў,
Я збярог на Палессі запаветы дзядоў.
Песня чорнага бусла засмучоная,
З неба хмарай напаўзла, хмарай чорнаю.
Немаведама каліз над балотамі
Зноў залётаюць буслы і заклёкаюць.
Ратуце, крылы,
Пакуль лячу.
Божухна, мілы –
Я закрычу:
Ты бачыш, прыпяць
Цячэ ў Дняпро –
Плыве па хвалях
Тваё пяро.
Плыве праз моры,
Праз акіяны –
Груган ад гора
Шалее п”яны.
Нас не астудзіць
Стагоддзяў пыл.
Хай помняць людзі
Пра Чарнабыл.
1990г.
СПРЭЧКА
-- Вершы ёсць. Няма карэння,
І бракуе ў іх зямлі, --
Так сказаў аднойчы крытык.
“Вось, -- падумаў я, -- здарэнне,
Толькі б вершыкі былі!
Мы ж, прабачце, не краты?
На палессі шмат зямлі,
І карэння...”
Кажуць, каранёў няма,
Кажуць, зямлі не маю,
Кажуць, жыву дарма,
Кажуць, не так спяваю.
Я не спрачаўся, каб
Дома не меў бы маці,
Я не спрачаўся, каб
Маці не мела хаты.
А каля хаты двор,
Бульба на агародзе,
Точыць карэнне “вор”,
Па-беларуску – злодзей!
Трэба шукаці рады:
Поўзаю на каленях,
Каб ад жука-каларада
Уберагчы карэнне.
Кажуць, каранёў няма,
Кажуць, зямлі не маю,
Кажуць, жыву дарма,
Кажуць не так спяваю.
Толькі надыйдзе май,
Еду гароды ўзорваць.
Зямлі не пачаты край
На кіламетраў сорак.
Дзесьці за полем лес,
Ёлкі-маталкі, сосны!
Ты паспрабуй запець,
На сенажаці млосна.
Трэба зімою дровы,
Карова гукае:”Сена!” –
Вось так ідзе здароўе
З песнямі па калена.
Мабыць, каранёў няма,
Мабыць, не зямлі не маю,
Мабыць, жыву дарма,
Мабыць не так спяваю.
Т Р Ы Н Я В О Л І
Гэй, Расея Матушка!
Государ наш бацюшко,
Гой ты, Русь шырокая –
Воля вольная.
А карона царская цяжкая, цяжкая:
Каля трона рускага рыскаюць, рыскаюць
Бівакі хазарскія, бунчукі татарскія,
то уланы польскія;
Сабелькі турэцкія ды мушкеты швецкія,
то штыкі нямецкія.
Як на родным полюшку
Тры сястры-нядолюшкі,
Голад ды няўдобіца.
Трэцяя нядолюшка
Сеча міжусобная.
Гой, ты пусь шырокая –
Воль вольнаму.
А карона цаская цяжкая, цяжкая.
Каля трона рускага рыскаюць, рыскаюць:
Бівакі хазарскія, бунчукі татарскія,
то уланы польскія.
Сабелькі турэцкія, ды мушкеты швецкмя,
то штыкі нямецкія.
А над стольным горадам,
Над святымі весямі
Граюць чорны вораны,
Невад смерць развесіла.
І святое воінства
За зямлю радзімую
Палягло героямі
Ў сцюжу зімнюю.
Гой ты русь шырокая,
Воля вольная.
А карона царская цяжкая... і г.д.
КАЛЫМСКІЯ НАПЕВЫ
Была Расейская джяржава,
Турмой народы там дзяржалі
Бардзо шустрыя дзядзькі бальшавікі,
Што пад Шушанскім пажэрлі шашлыкі.
Ану, давай, давай да матухны Расеі,
Давай-давай трымай шырэй кішэнь,
А мы даўно ўжо пэўна асавелі:
Не разбярэмся: ноч гэта ці дзень?
Ёлкі-маталкі, бор густы!
Цягнуцца ў неба сосны.
Эх, Джугашвілі, і кобра ж ты,
Бяссмертны наш бацька хросны!
Зноў нам зона! Зноў на зону
Безназоўна, без імёнаў – зноў на зону!
Дзе давалі на арэхі кедровыя,
Заганяюць цяпер у рублёвую.
Паглядзім ценраз краты на неба ў квадраціках,
Паласатыя носяць па зоне халацікі.
Ану, давай, давай да матухны Расеі,
Давай-давай, трымай шырэй кішэнь,
А мы даўно ўжо пэўна акаселі:
Не разбярэмся: ноч гэта ці дзень!
Ёлкі-маталкі, бор густы!
Цягнуцца ў неба сосны!
Эх, Джугашвілі, і кобра ж ты!
Расейскі наш бацька хросны.
Засядзелася ў дзеўках Сібір,
Векавуе ў абшарах адна:
І вязуць мужыкоў, маладых жаніхоў
Па этапах вязуць да цямна.
Разаслалі абрус не ў царкве,
У гаротнай чужой старане.
Маладая надзела плацце ў вэлюме белым,
Замятухай у вочы сняжыць.
Сустракаюць сваты рушніком
І частуюць барвовым віном.
За бяседу паселі і балюбе вяселле
Толькі тварай гасцей не відно.
Эх, сваточкі, што ж балюча так
Шлюбнай ноччу цалавацца з маладою?
Эх, сваточкі, ломяць косці
Мне абдымкі з маладою,
Шлюбнай ноччу па слядочках
Насцігае брэх сабачы,
Проста вочы хвошчуць чэргі
Аўтаматаў.
Ты не жонка – пакіданка,
У цябе не першы я,
Не апошні!
Рана-ранкам
Госці апахмеляцца крывёю,
Маёю…
І кума-калыма мне пахрысціць дзіця.
І кума-калыма пахавае дзіця.
А Д Н А Д З Ё Н К А
Быў калісьці я паэтам, напісаліся куплеты –
Вось стаю на пераходзе і спяваю:
“Пераходы сёння ў модзе – кожны дзень мы пераходзім
З пекла ў рай і паціхеньку загніваем”.
Я пасціўся тры нядзелі, напісаў, напэўна, ерась,
Бо ці праўда ў тых куплетах – я не знаю.
Ну дзе ж нам праўдачкі шукаці, як спытаці з дэпутатаў:
Абулі ў лапці ў роднай хаце, абулі ў лапці, у чужые, “Адзідас” –
А ў магазіне прадаецца ананас... О was is das? А як мы іх?
Ну што такое? – немагчыма раскусіць! А трэба жыць, жыць, жыць...
Тут крычы ці не крычы, а быць Пахому такому.
Ядуць каровы кукішы, а беларусы – салому.
А ў Лукашэнкі у кішэні апошні шэлег, беспрэцэндэнта:
У прэзыдэнта казна пустая як пры Мамаі, ці Чынгіз-хане,
Эх, чыгуном бы па кумпалу чынам за пенсіён!
Казна пустая, стаяць трамваі – не даганяюць хлопцы з Магілёва,
Што заграбае ўсё той жа Лёва, Лёва Абрамовіч. Клёва!
Эх, гора-гора, гора-гора, гора нам:
Куды ні кінь – паўсюды клін, ды Соррасы,
А час бяжыць: жыць, жыць!
Ну дзе ж нам праўдачкі шукаці? Было сто дваццаць дэпутатаў пры советах,
А сягоння шасцікратка лічба гэта – іх там семсот, а мо за тышчу –
І толькі вецер свішча, свішча, свішча, свішча, свішча ў галаве.
Савет, савет Вярхоўны – там столькі клоўнаў непамяркоўных,
Што кожны вечар цырк на дроці выдаюць
На Беларусь па “тэле” – хіба ж мы гэтага хацелі,
Каб наш Вярхоўны сельсавет смяшыў і цешыў цэлы свет?
Ну дзе ж набралася, скажыце, столькі дурняў,
Дзе іх вучылі выражоўвацца культурно:
“Достаньце з заднёго проходу мікрофон, спадар Зенон Позняк!
Вы не указчык прэзыдэнту, не закон – мы разбярэм пасля,
Хто з дэсыдэнтаў вам працэнты выдаваў па сто даляраў ад рубля,
Ці як там правільна па-шклоўску, мо з рубеля?”
Хіба ж мы гэтага хацелі, каб наш Вярхоўны сельсавет
Смяшыў і цешыў белы свет?
Дарма блефуе Бэ-Нэ-эФ: эх, эх!
І дэпутаты зноўку рады дарвацца да улады:
“Не грэх! Шыта-крыта да карыта, абы ціха”.
Апчхі! Будзь здарова, “дзеўчына чарнаброва ў саду ягады брала...”
Ну як дзела? – Пака яшчэ не радзіла!
Як народзіш беларуса, дык не ўздумай пад прымусам
Роднай мове на-ву-чыць.
К прэзыдэнту няхай рушыць, Лукашэнка так навучыць –
Вертыкальна бу-дзеш жыць!
Апчхі! Будзь здарова “дзеўчына чарнаброва ў саду ягады брала”.
Сава ж не родзіць сакала – такога ж чорта, як сама.
Ты прыбяры свайго пянька, дык можа стане за панка?
А калі нікуды не годны – стане дэпутатам народным.
Ну як ён зусім безгаловы – быць яму ў Савеце Вярхоўным.
Вы не крыўдуйце,дэпутаты! А дзе ж нам праўдачкі шукаці?
Тут крычы, ці не крычы – а быць Пахому такому.
Даюць каровам кукішы, а беларусам – салому.
На то й шчупак у возеры, каб не драмалі карасі,
А як спытаць мне з дэпутатаў пры іх недатыкальнасці?
Ну як спытацца з дэпутатаў, калі не датыя даўно?
Калі няма рукі махнатай, куды не глянь – адно гаў-...!
1995г.
ЗАГАВОРЫМ
Загаворым пра душу – пагаворым,
Што салодка для яе, а што горыч,
Шчыры сябра хто, а хто люты вораг? –
Загаворым пра душу, пагаворым…
Загаворым пра любоў – пагаворым:
Пачуццё нас узнімае да зорак,
І кідае апасля нас у прорву, --
Загаворым пра любоў, пагаворым…
Загаворым пра людзей – пагаворым:
Людзі страцілі сумленне і сорам,
І адбіткі ў іх на тварах суворы –
Загаворым пра людзей, пагаворым…
Загаворым пра яго – пагаворым:
Ён багацця назбіраў цэлы ворах,
І нікому нат рубля не падорыць, --
Загаворым пра яго, пагаворым.
Загаворым пра цябе – пагаворым:
Ну і доля ж у цябе – цмяны морак,
Цераз край пераліваецца гора –
Загаворым пра цябе, пагаворым…
Загаворым пра мяне – пагаворым:
Злы-бяда перабірае ўсе нормы,
Ох, круты ж у майго жыццейка нораў, --
Загаоврым пра мяне, пагаворым…
Загаворым пра жыццё – пагаворым,
Пагаворым пра жыццё без дакору,
Гаварылі мы і сёння і ўчора:
Пагаворым пра жыццё, пагаворым…
Так гаворым мы з табой, і гаворым –
А гадочкі нашы збеглі за горы,
А дзянёчкі адляцелі за моры –
Мы гаворым, і гаворым, гаворым – яшчэ 2 разы.
ПАРАСОНЫ
Цэлы тыдзень дождж заладзіў, цэлы тыдзень
Плачуць мокрыя бярозанькі і клёны,
А на вуліцы, на плошчы толькі выйдзеш –
Парасоны, парасоны. Парасоны.
Неба ў навалачы хмараў ацяжэлых,
Вербы ніцыя зямлю цалуюць голлем,
Помню толькі, ты назвалася Анжэлай1,
А я схлусіў, што завуць мяне ўсе Колем.
І стаялі мы пад ліўневай залевай
Пад вясёлкавым цурлівым перазвонам –
Горад некуды да краю свету ехаў,
Плыў пад ветразем пярэстых парасонаў.
З НАРОДНАГА
Нечаканы мой, не знаны,
Што ж ты позна так прыйшоў?
Не хадзі ў мае паляны,
Калі луг сабе знайшоў.
А ці ж я ў тым вінавата,
Што дарожкі развяло?
Не табой прымята мята –
Да цябе ўсё адцвіло.
Не было б тае разлукі,
Калі б ты за руку ўзяў
І пярсцёначак да шлюбу,
Нібы сэрцайка падаў.
Каб жа долечка другая –
Побач былі б цэлы век.
Павяла ж цябе чужая
З тае цэркаўкі навек.
Што ж, цяпер хадзі без болю,
Не глядзі з тугой назад.
А ці ж добра там, на волі,
Калі ножанькі звязаць?
ТУЖЛІВАЯ
Ну што ж, папробаваць не грэх,
Давай на шчасце пагадаем.
На сходзе наш нядоўгі век.
Нам больш зязюля не кувае.
У познім восеньскім бары
Лісток адзін не аблятае –
Ты да зімы не гавары,
Ў цішы каханне пачакаем.
Лютуе сцюжа на двары,
Сядзім ля цёплага каміна.
Што ж там, так хораша гарыць?
Няўжо жыццё прабегла міма?
Чысцюткі, белы-белы снег
Ляціць з нябёсаў у далоні.
Вядома, спрабаваць не грэх –
Ды толькі пасівелі скроні.
ХТО ТАМ АТАМАН?
Раны гэтыя не загойвае
Ні жывая вада, ні бальзам.
Мы з табой ідзём вечна воямі,
І не ведаем: хто атаман?
Поле долі – поле бою,
Толькі хто там атаман?
Хто там атаман? Хто там атаман?
Хто там?
Вечны бой ідзе і ў маім жыцці,
Ні пачатку ў яго, ні канца.
Дух – мне зброяю, ён і воін мой,
Поле бою – таксама Дух.
Поле долі – поле бою,
Толькі хто там атаман?
Хто там атаман? Хто там атаман?
Хто?
БАЛАДА ПРА СЕМ СЫНОЎ
У мяне сям’я, сем сыноў ды я,
Ды яшчэ жана з трыма дочкамі.
Аж дванаццаць душ, я ж адзіны дуж,
Кожны дзень усім есці хочацца.
З ранку да цямна – то чыя спіна?
То мая спіна ў полі горбіцца.
Сыйдзе сем патоў, покуль я дамоў,
Прыбрыду дамоў з поўнай торбаю.
Рагатьаў адзін, рагатаў другі –
І смяялася ўся ваколіца:
“Настругаў дзяцей, а цяпер штодзень
На каленях ты хлебу молішся”.
Хутка час ляцеў… Неяк неўспадзеў
Наляцелі ўраз чорны вораны –
У радзімы край, той варожы грай
На крылах прынёс бяду й гора нам.
Выйшаў я на бой, і сыны са мной,
Сем сыноў маіх, нібы волаты.
Цэлых тры начы лязгалі мячы,
На чацвёрту ноч стала холадна.
Холад надушы і рука дрыжыць –
Але ж родны край зла пазбаўлены.
“Што за сенажаць?” – Як снапы ляжаць,
Сем сыноў ляжыць акрываўленых…
Галасіў сусед… Галасілі ўсе,
Як заплакала ўся ваколіца –
Падгалошвалі, ой прыгожыя,
Сем дзяўчат маіх, сем удовіцаў…
А была ж сям”я: сем сыноў ды я,
Ды яшчэ жана з трыма дочкамі –
А цяпер адзін, быццам цень адзін,
Цэлы дзень адзін – жыць не хочацца.
НАСТАЛЬГІЧНАЯ
Чаго мне трэба пад небам гэтым?
Чаго вярнуўся я на зямлю?
Чаго прыйшоў я на свет паэтам
І ціха мовіў, што вас люблю?
Глыбімня нябёс –
Паратунку сінь.
Пракавечны лёс
Праз жыццё адзін.
Дома жонка ёсць,
Дома плача сын –
Толькі з сэрцам штосьць...
Набалела ў ім.
Дарма глядзіце так пільна ў вочы –
У іх не ўбачыш былых вякоў.
Да вас прыходзіў я не аднойчы –
Навечна хутка зыйду дамоў.
Чаго шўукаем пад небам гэтым?
Што загубілі мы тут, на зямлі?
Сюды прыйшлі мы з якіх сусветаў?
Адкуль дарогі нас прывялі?
З глыбіні нябёс,
З паратунку сіні.
Пракавечны лёс
Праз жыццё адзіны.
Дома жонка ёсць,
Дома плача сын --
Толькі з сэрцам штосьць...
Набалела ў ім.
МЁРТВАЯ ВАДА
Падыйшоў стары (барада сівая)
Кажа, з даўніны прабіраўся я.
Адкажы, сынок, ці зямля жывая?
Ці зыйшла ў пясок мёртвая вада?
Мёртвая вада, мёртвая вада,
Мёртвая вада –
Вада мёртвая!
Быў калісьці бой ў зорнай вышыні –
Мёртвая вадой сілу аднялі.
З той пары зямля стала гордаю:
Просіць чалавек вoду мёртвую.
Падаў я далоў – крылы чорныя абламаў,
З той пары даўно ваду мёртвую раздаваў.
Мёртвая вада, мёртвая вада,
Мёртвая вада –
Вада мёртвая!
Раптам знік стары, нібы не было
Вогнік не гарыць – амярцвеў, як шкло,
Сэрца пад рукой стала цвёрдае –
Абпаіў вадой мяне мёртваю.
Выйду да людзей, выйду я –
Можа гэта дзед выдумаў?
Можа толькі я ад бяды
Наглытаўся гэтай вады?
Мёртвая вада, мёртвая вада,
Мёртвая вада –
Вада мёртвая!
Вочы праглядзеў – не знайшоў людзей,
Што ўчыніў ты, дзед, на жывой вадзе?
Іх абліччы – жах! – сталі мордамі:
Свеціцца ў вачах вада мёртвая!
Мёртвая вада, мёртвая вада,
Мёртвая вада, мёртвая вада,
Мёртвая вада, мёртвая вада –
Вада мёртвая!
Дзе ж вада Жывая?
Дзе ж Вада жывая!
Дзе ж Вада Жывая…
* * *
А мне даўно пара дамоў,
Пара даўным-даўно-даўно –
А я сяджу сяродж сяброў
І п’ю чырвонае віно.
Чаму раней не зразумеў,
Што ёсць на свеце толькі я,
Ды дзесьць, як абарваны спеў,
Жыве каханая мая.
Ну што ж, давай, зноў налівай!
Гэй! Асцярожней, да краёў.
Мы гэту песню даспяваем
І я пайду, пайду дамоў.
Бо мне даўно пара дамоў,
Пара даўным-даўным-даўно –
А я сяджу сярод сяброў
І п’ю іх горкае віно.
НАЦАЛОВАНЫЯ ГУБЫ
Хтосьці кліча цябе любай,
Хтосьці ўдзень цябе галубіць,
Хтосьць пяшчотна прытуляе у начы.
Ты куды бяжыш, дзяўчына,
Пачакай, хаця б хвіліну
І давай з табою сумна памаўчым!
Нацалованыя губы,
Зацалованыя губы,
Пацалункавыя губы у цябе.
Нібы коцікі вясною,
Быццам коцікі вясною,
Нібы познія каточкі на вярбе.
Я не ведаю, напэўна –
Можа ты сама царэўна,
Можа, ў цераме лазоравым жывеш?
Ну, куды бяжыш, дзяўчына,
Пачакай хаця б хвіліну,
І чаму ты мяне ў казку не завеш?
Нацалованыя губы…
Як завуць цябе? – не знаю,
А душа мая спявае,
Нібы я з табой знаёмы паўжыцця.
Толькі імя назаві мне,
І блакітнымі вачыма
Усміхніся напаследак мне хаця б!
Нацалованыя губы,
Зацалованыя губы,
Ты другому свае губы аддасі!
Калі так, то я не буду,
Больш спяваць табе не буду,
Больш спяваць табе не буду – не прасі!
Нацалованыя губы,
Зацалованыя губы…
ХАЙ КАРАЕ БОГ.
Хай карае Бог,
Хай пагубіць лёс –
Не адмоўлюся
Ад цябе, любоў,
Ад пякучых слоў
Да апоўначы.
Хай яшчэ мяне
Ліха не міне,
Што на свеце ёсць.
Толькі б да відна
Пелася яна,
Маладосць.
Зорачна ў акне:
Ззяе Млечны Шлях
Разам з поўняю.
Сэрцайка памкне,
Нібы ў неба птах,
Яму помніцца:
Як цябе любіў,
Як шчаслівым быў,
Толькі шчасце – госць:
Лотаць адцвіла,
Коцікі згубіў
Вербалоз.
Гора-злыбяда –
Снежная гурба
Зыйдзе павадкам.
Лёсу перакос
Ад таго, што ёсць
Вечны парабак.
Стукаюць гады,
Нібы жалуды
У патыліцу.
Цэлы век сядзіш
На ліхой мяжы –
Тулішся.
Гора толькі мне:
Яблык на дваіх
Не раздзелены…
Ліха не міне --
Яблычак благі
Рана з’елі мы.
Што рабіць цяпер,
Разабрацца як?
Зноў – бяззубы смех!
Шкода мне цябе,
Не пазбыць ніяк,
Чалавек!
ПРАРОЧЫ АГОНЬ
(тэксты прароцтваў, вертыкаліі, снегавікі)
ПРАРОЦТВА НА ЧАС ДРУГОГА ПРЫШЭСЦЯ
1. “Гора!” – (1)
2. Гаворыць гайворан, (2)
3. Відушча вяшчаюць прарокі: (3)
4. Народы, замкнутыя ў высях каменных яшчэ Аляксандрам Вялікім, (7)
5. На роўнядзь Еўропы аднойчы лавінаю жоўтаю хлынуць бязлікай. (7)
6. О, Гога й Магога! Якое таемнае, цяжка-жахлівае слова, -- (7)
7. Не спыніць нічога нячыстае племя – пакіне пустэльні! За цёмнымі спінамі – змова! (9)
8. Там двадцаць стагоддзяў збіралі народы аслабшыя сілы і зброю для Божае кары. (9)
9. Дарма не прыходзяць на гржшныя душы людзей ні вайна, ні пажары… (7)
10. Пакуль за Вялікай сцяной, (3)
11. Нібы бомба, не выбухне дух Немізіды, (4)
12. Пакуль за Кітайскай сцяной яшчэ ціха і мірна, (5)
13. Пакуль за гарамі Цянь-Шаня, гранітнаю брамаю міра (6)
14. Вулкан не рвануўся стоядзерным грыбам, маланкай не бліснула помства – (7)
15. Пакайцеся, людзі, бо час не чакае, праз дзесяць гадоў можа быць ужо позна, (8)
16. Бо дваццаць стагодзяў ці болей збіралі плямёны аслаблыя сілы для кары апошняй (9)
17. І сілішча прыйдзе ў Еўропу, -- куды вам цягацца з дзікунскай ардою, узброеным хліпкаю моцай? (10)
18. Дзве тысячы дзён і начэй гарэцьмуць у полымі дзіды й мячы абасечныя жудасных Гогі й Магогі – (11)
19. І ўсё не згараць, бо яшчэ пяцьсот раз будзе ўсходзіць у небе задымленым сонца над горам і плачам людскім, чалавечым, (12)
20. І гэта не ўсё, бо яшчэ пяцьдзесят доўгіх дзён і начэй дагарацьмуць мячы абасечныя жудасных Гогі й Магогі, і потым, (13)
21. Яшчэ праз пяць дзён пераўтворыцца зброя нарэшце у попел, і сканаюць Магогі, і расчыняцца вечнасці дзверы – (12)
22. Так што кайцеся, людзі, бо не я тут гавора пра Гогу й Магогу, так вяшчалі прарокі ал пачатку стварэння сусветаў, (11)
23. Што сілішча прыйдзе ў Еўропу, куды вам цягацца з дзікунскай ардою, узброеным дохлай культурай? (10)
24. Там семдзесят пяць мо стагодзяў збіралі плямёны знямоглыя сілы для Божае бітвы апошняй, -- (9)
25. Пакайцеся, людзі, бо час не чакае, праз дзесяць гадоў пэўна будзе ўжо позна: (8)
26. Вунь там, за Вялікай сцяною, адплата рыхруецца, блізіцца помста – (7)
27. ТО НЕ Я ВАМ ГАВОРА – ВЯШЧАЮЦЬ ПРАРОКІ Ў ПІСАННЯХ СВЯТЫХ, (6)
28. ТАК СКАЗАЛІ ВІДУШЧЫЯ СТАРЦЫ, АПОСТАЛЫ ВЕРЫ ХРЫСТОВАЙ: (6)
29. КАЛІ БУДЗЕ РАСПУСТНЫ САДОМ І ГАМОРА Ў АБЛУДНАЙ ЕЎРОПЕ -- (6)
30. Народы, замкнутыя ў высях каменных яшчэ Аляксандрам Вялікім, (7)
31. Аднойчы наступяць на сытае горла Еўропы старой, старажытнай, страхотнай блудніцы, (9)
32. Што заўецца вужакай яна, зашыпіць пад каваным абцасам гадзюкай: (7)
33. Не спародзіць бабулька сівая цара Гедэона альбо Гедэміна, (7)
34. То не жарцікі вам – то бязлікае Гога й Магога, (5)
35. Калі хлыне яно – не пакіне нічога… (4)
36. Так вяшчаюць прарокі пад Богам, (3)
37. А дарма не гавораць (2)
38. Прарокі:
39. Людзі крокамі крычаць: не адпрэчаць і прарокі патарочы –
40. Прытча простая такая, як парча: напрарочылі прарокі нам “пячаць”!
1995г.
В Е Р Т Ы К А Л І І *
Жыццё куе свае Законы:
На кожны дзень, на кожны дзень…
Што заўтра будзе – невядома.
А час цячэ, а час ідзе…
Стварае Новыя Законы
На кожны дзень Жыццё!
Пражыць павінен ты сягоння –
Спазнаеш Заўтра Адкрыццё!
(Антон Кудлаты. “Трынаццаць дзён з дзённіка” )
*ВЕРТЫКАЛІЯ – аўтарскі новатвор. Адна з асноўных прыкмет “вертыкаліі” -- выдзяленыя шрыфтам словы, якія звычайна стаяць асобна ад іншых радкоў, складваюцца ў канцы верша ў заключны радок, а вертыкальна чытаюцца зверху ўніз. На думку аўтара, такая вершаваная форма найлей падыходзіць да тэкстаў прароцтва, у такой форме мае значэнне і нумар радка, і колькасць радкой у адным з пранумараваных сектараў, і лічбавы эквівалент сэнсу кожнай вертыкаліі.
в е р т ы к а л і я п е р ш а я
НАРАДЖЭННЕ 23—23
1. Ёсць вертыкалія, ёсць! Вер ты, калі Я ёсць!
ЧУЕШ,
Я ёсць заўжды! Цябе ж можа не быць ніколі, калі няма Сёння.
2. Ты рэдка бываеш дома. Спачатку знайдзі ў сэрцы Маё:
АЗЪ
ЕСМЬ, і тады скажаш: “Еси, Ты ЕСИ! -- І толькі пагэтаму есмь азъ”.
3. Дзе твой дОМ? Дзе твае скарбы? Ведаю Я – там і душа раскрыжаваная.
ЕСМЬ
Толькі АЗЪ, -- і нічога акрамя Мяне. Кажу, каб і ты Ведаў.
4. Азъ есмь Азъ: Альфа і Амега. Ёсць Планета – ПЛАН гэта: 7-“ля”.
У ГЭТЫМ
Мой план: Зямля – толькі нота “ля” ў адной з сямі актаў.
5. Пяццю пачуццямі спасцігай Творцу Жывога, Адзінага Дойліда СУСВЕТУ
Ёсуь мая Сям’я, Гармонія: Сем вялікіх Я, і крыж на безмежных сэрцах.
У мяне два Сыны, Дачка і чатыры стыхіі – сем, са мною ВОсем.
6. Але мрояцца людзям шасцёркі, якіх можа не быць па Маёй волі:
“Лік іх шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць, імя ім – легіён”. Лічбу Я ведаю.
Не спадзявайся, што іменна ты чысты і не падаўся да іх у найміты,
Калі сам не халодны і не гарачы, а цёплы, з тэмпературай 36,66…
Даю Слова: “ВО-СЕМ”, жанчыну (8), якая стаіць у бясконцасці (~) –
І зноў усе да Крыжа прыходзяць: (+). Няма іншага Шляху. Вось Маё
слОВО людзям:
7. ЧУЕШ, АЗЪ ЕСМЬ У ГЭТЫМ СУСВЕЦЕ!
в е р т ы к а л і я д р у г а я
СПАСЦІЖЭННЕ 31—54
1. З днём нараджэння цябе, чалавек! Ты зразумеў:
СПАСЦІЖЭННЕ
Адбываецца толькі праз Адзінага! Гэта Закон для ўсіх.
2. Запомні: з табою нічога, нідзе і ніколі не
АДБЫВАЕЦЦА
Выпадкова. Гармонія высявае плён кожнаму здарэнню, і плод выспявае.
3. Нават плушка не заспявае без сур’ёзнай прычыны і, тым больш
НЕ
Скажа табе чалавек патрэбнага слова, калі не захачу Я.
4. Я хачу тое, што і ты, бо Я – гэта ты ў росце да ідэала.
ТОЛЬКІ
Я заўсёды хачу, а ты часам нічога не жадаеш, калі не даю Я.
5. Прасі і атрымаеш. Навучыся прасіць на дабро, бо Я – Закон для цябе,
ПРАЗ
Які пазнаецца грэх. Але я не законы, бо Сам іх ствараю.
6. Я ёсць жыццё, якое творыць законы. Сусвет – гэта лічбы. Я жыццё для
ЦЯБЕ, --
Для іншых Я магу быць і смерцю. Але я не смерць, хоць і мераю МЕРАЙ.
7. Я над Вечнасцю і ў Жыцці, над Часам і ў Прасторы, і Я ж –
ЗАКОН
Для аднаго і смерць для другога: усё, што пад Сонцам – ёсць Я!
Выбірай, што табе да спадобы. Ты вольны, бо вібіраеш сам.
8. Але помні: што абіраеш, тое табе і будзе – мера за Меру!
Ахвяруеш жыццём – і не ўбачыш смерці: будзеш жыць вечна.
Пашкадуеш жывот, і забяру жыццё: смерць сустрэнеш і памрэш назаўсёды.
Сем разоў падумай і адзін раз скажы, што ёсць бясконцасць.
Ты нічога не ведаеш. Я – ведаю ўсё: ёсць Ісціна і ёсць ПРАЎДА!
Разваж сем разоў, разМЕРАЙ і адзін раз НЕ скажы, што ёсць Бог,
Скажы яго няма. І табе нічога не будзе. Скажы, я не бычыў Яго,
І будзеш жыць, калі шчыра прамовіў. Шчырасцю расцеш.
Бойся жанчыны бясконцай. Не бойся толькі Мяне, і сябе не бойся.
9. “СПАСЦІЖЭННЕ АДБЫВАЕЦЦА НЕ ТОЛЬКІ ПРЗ ЦЯБЕ” – ЗАКОН!
в е р т ы к а л і я т р э ц ц я я
ТЛУМАЧЭННЕ 23-77+1(8)
1. Калі ёсць дактары навук –
ЗНАЧЫЦЬ:
Навукі чалавечыя моцна хворыя.
2. Навукі, якія патрабуюць урачоў, --
КАМУСЬЦІ
Надоўга калечаць чалавечы розум.
3. Людзей з хворым розумам
ТРЭБА
Лячыць уласнаю смерццю.
4. Каб вылечыцца смерцяй, трэба
ЗРАБІЦЦА
Мудрэй за сябе ранейшага.
5. Пакуль не знаходзіцца Чалавек,
Здольны аб'яднаць і прымірыць УСЁ –
БОГАМ
Выбіраюцца варыянты знішчэння.
6. Таму што ўсё размерана Мерай:
Ад навукі хварэе і сам чалавек,
Ад чалавечай пошасці захварэла Прырода,
Якая, нібы павітуха, стаяла ПРЫ РОДАх чалавека
І песціла ў ім надзею свайго будучага збаўлення.
Ад хворай прыроды заразілася планета Зямля.
7. ЗНАЧЫЦЬ: КАМУСЬЦІ ТРЭБА ЗРАБІЦЦА БОГАМ!
8. (Каб зноў спусціцца ў адавае пекла зямля і стварыць Вечнасць!)
в е р т ы к а л і я ч а ц в ё р т а я
ПРЫВЯЗАНАЕ ТЛУМАЧЭННЕ 39—116
1. Адзіным выбіраюцца варыянты знішчэння ці,
Па-іншаму – апакаліпсіса, які ужо даўно ідзе.
ЗЯМЛЯ
Не вытрымае болей ранейшага зла: агонь на сябе кліча!
2. Зямля, якая цябе баюкала казкай, прыгажосцю і дабрынёй узгадавала,
ЯКАЯ
Помніць цябе маленькага, цяпер часта прыцягальна
І вабна заве па начах тавае босыя ногі на згубу душы.
3. ЦЯБЕ,
Які нарадзіўся ў 61-ым годзе, пятага ВЕРАсня,
І не прысніў, а адпакутаваў шчырую ВЕРУ,
І жонку ж тваю празвалі ад вечнасці ВЕРАнікай,
4. Цябе, народжанага вёскай ТОЛмачава, з татарскага значыць “тлумачыць”,
У глухім куточку зямлі СТОЛінскай, дзе стол з ведамі чакае цябе,
Цябе, імя якому выбралі ТОЛя, каб і ў ЛОТа ты навучыўся,
УСКАРМІЛА
5. Чысцінёй чалавечых сэрцаў маленькая палеская вёска,
Якую цяжка адшукаць у балотах і на мапах Радзімы.
ЁСЦЬ
Суседняя вёска пад Туравам з назвай загадкавай ВЕРАсніца.
6. Аднойчы падумаў ты, што “ВЕРА – усё адно як ТОЛ, закладзены ў душы
Людзей на жыццё вечнае, і ВЕРА – ЛОТ, для вымярэнняў глыбіняў Духу”
Гэтую думку даў табе Я, каб болей ніколі ты не баяўся, бо навокал Гамора.
ТВОЙ
Бацька быў камуністам, атэістам быў –
Якому д богу маліцца табе сёння?
7. БОГ
Часам нічога не чуе, хоць крычма крычы, толькі вечнасцю слухае Ён.
А навокал жывыя людзі, і збег ракавы абставін,
Што хочацца выбухнуць ядзернай бомбай, і ўсё скончыць!
8. Бацька (так людзі казалі) у Мяне не верыў, аде дабрынёю жыў
І ніколі не нішчыў святыняў Роду. Што могуць ведаць людзі пра гэта?
Нічога! Я забраў яго да Сябе, забраў праз тыдзень…
Ты тады закаханым быў і, стаўшы дарослым, у бацькі спытаўся:
“Тато, што такое сумленне? Папко, ці ёсць Бог на небе?
Бацька, ці быў на зямлі Іісус Хрыстос?” –
Спытаўся – і не пачуў адказу… Праз тыдзень бацька загінуў,
Адказы забраўшы з сабой у дамавіну. Роўна праз год пакараў іх Чарнобылем Я…
9. ЗЯМЛЯ, ЯКАЯ ЦЯБЕ ЎСКАРМІЛА, ЁСЦЬ ТВОЙ БОГ.
в е т ы к а л і я п я т а я
ПРЫЦЯГНЕННЕ РОДУ 24-140
1. Калі не пачуў адказаў ад бацькі –
ТЫ
Пачаў тараніць пытаннямі Неба.
2. Маўчала неба. Неба нема крычма крычала ў сэрцы тваім:
ПАВІНЕН
Сам адказаць на ўсе пытанні!
3. Уведаў: ніхто ні за кога не зможа
МАЛІЦЦА,
Не зразумее пакуль: чаго жыве на зямлі?
4. І ты ўсвядоміў: цябе не было б без бацькі!
СВАЙМУ
Паверыўшы сэрцу, сваёй Любові паверыў, і з верай у Чалавека
Ты пакланіўся нізка, да самай зямліцы
5. РОДУ.
6. Цябе не было б без маці і боцькі, без іх кахання,
Цябе не было б без дзядоў Пятра і Міколы, без іхніх пакут за Праўду,
Цябе не было б без бабы Марусі і бабы Мар’і, без іхняй веры,
Цябе не было б без прадзедаў: Паўла, Івана, Васіля і Антона,
Цябе не было б без прабабак: Ганны, Параскі, Васілісы і Лісаветы,
Цябе не было б без жонкі тваёй Веранікі і без сястры Надзеі,
Цябе не было б без сёстраў Святланы і Пашы, без сына Андрэйкі,
Цябе не было б без сына Міколы, без друга адзінага Славы,
Цябе не было б без Роду людзей, без Сонца… І без Мяне не было б!
7. ТЫ ПАВІНЕН МАЛІЦЦА СВАЙМУ РОДУ.
в е р т ы к а л і я ш о с т а я
РЭЛІГІЙНАЕ ТЛУМАЧЭННЕ 31-171
1. Што табе да нейкага Іешуа, калі і ты Мой Сын? Што табе да Яго,
КАЛІ
Тройчы цябе ўкрыжоўвала жорсткая Калі-Юга, а Ісус зацята маўчаў.
2. Ці не можа быць так, што Іса, сын Майрам – старыя байкі, бо
НЕ ЗАЎСЁДЫ
Ён дапамагае табе, хоць ты і прыняў Яго сэрцам? Думай!
3. Толькі тое, што дае табе крылы для палёту і што
ЖЫВІЦЬ
Моцай падняцца над зямлёю – і ёсць на сёння твоё бог. Веруй!
4. Дваццаць вякоў прайшло – а хто бачыў Госпада? Жыві!
ХРЫСТОС,
Магчыма, выдумка фарысеяў, кніжнікаў і левітаў? Помні!
5. Кажуць, Ён гаварыў сваім вучням: “Я шлях!
СТАНЬЦЕ
Такімі, як Я. Навучыцеся ад Мяне: Я – Ісціна!”. Шукай!
6. А Я – ПРАЎДА! Каб зрабіцца Сынамі Праві і называцца Сынамі
БОЖЫМІ
Трэба спачатаку пачуць у сабе не жывёліну – а Чалавека. Слухай!
7. Усе вы дзеці Зямлі, і кожны – Ісціна. Усе з’яўляецеся камусьці
СЫНАМІ.
Два таці ў чалавеку: Зямля і Жанчына, -- дзве маці:
Адна нарадзіла і выхавала, другая ўскарміла і прыгажосць падарыла.
8. Два бацькі владараць сэрцам кожнага чалавечага сына:
Бацька зямны і Бацька Нябеснай Айчыны, але адна Праўда!
Ты сын свайго бацькі і маці, яны – дзеці тваіх дзядоў…
І так без канца – у гэтым няма ратунку, бо і дзяды мелі сваіх бацькоў.
ЧАЛАвек, спароджаны жанчынай (8), ПРАГНЕ сігануць у бясконцасць (~).
Зямля – ваша Маці. Айцец ваш – Неба над галавою: Адзіны ПраВЕДНЫ.
Каго выбраць табе ў памагатыя, калі захварэла Зямля-Матухна?
Вось і восем слоў, вакол восі якіх Я кручу сусветы і свет людзей:
9. КАЛІ НЕ ЗАЎСЁДЫ ЖЫВІЦЬ ХРЫСТОС – СТАНЬЦЕ БОЖЫМІ СЫНАМІ!
в е р т ы к а л і я с ё м а я
СВЯТЛО 31-202
1. Слова хлусіць не ўмее,
Слова свеціцца сэнсам,
СЛОВАМ
Водзіць Гасподзь на сечу!
2. Рукі ілгаць не могуць,
Рухі не ўмеюць падманваць –
РУХАМ
(Ruah)* Поўніцца рэхам сонца.
3. Свецяцца людзі ноччу,
На сёмыя ўсходзяць нябёсы –
РУКАМІ
Чакаю службы. Свяціце Духам.
4. Цыклы Мае лічыце,
Слухайце грукам сэрца –
РЫТМАМ
Душу лячыце.
5. Слова зніжайце ў сэрца,
Дыхайце светлым словам, --
РАБІЦЕ
Заўсёды смела.
6. Толькі аднойчы ноччу
Вам не заснуць гвалтоўна –
ПРАЎДЫ
Пачуеце славу.
7. Я падыйду – і ўспомніш,
Я пакажу – і знаеш:
СПРАВУ
Не робіць Гасподзь налева.
8. Вось тваё золота – Слова,
І серабро – Маўчанне.
9. СЛОВАМ, РУХАМ, РУКАМІ, РЫТМАМ РАБІЦЕ ПРАЎДЫ СПРАВУ.
Яўрэйскае слова “ruah” мае два значэнні: і “Дух”, і “вецер”; “Дух” па-арамейску “ruha”, на арабскай мове – “ruh” (рух), што ў перакладзе з роднай мовы на рускую азначае “движение”
в е р т ы к а л і я в о с ь м а я
ХРЫСТОС 33-235
1. Справа Мая на зямлі і ў нябёсах – Жыццё і Радасць.
2. Але ў дуалізме хісткае сэрца чалавека цягне заўжды налева.
МОЙ
3. Хрыстос прыходзіў зрабіць вас сонечнымі Сынамі Бога:
Не паверылі вы, што РА-дасць усё, калі на дабро просіш!
І запісаліся ў рабы ЛЮ-тай ЦЫФЕРЫ, левабаковай логікі.
4. СЫН
Праўды – гэта не той Езус, якога ведаюць рэлігіі
І з якім спрабуюць гандлявацца і заключаць дамовы.
Кожнага чалавека Ён укрыжаваў і гаворыць:”Зыйдзі з крыжа!”, Ён
5. РАСКРЫЖАВАЎ
На зямлі бясконцасць пяці пачуццяў. Каго ўсКАРМІла Ісціна, таго і
Звязала кармай. Ніхто не панясе чужое: кожны сваё нясе сам.
Не можа слон жывіцца нектарам, хоць і мае хобат. Ляжыць
БЯСКОНЦАСЦЬ
6. На вашай плоці, прыбітая хрыстовымі цвікамі. Ратунак
7. ЗЯМЛІ
8. Жанчына, якая здымае сляпых хрыстосікаў з крыжа пакут.
9. ДАЧКА
Прыйдзе і стане сорамна мужчынам, што не дарабілі сваю справу.
Мала сапраўдных чалавекаў на зямлі засталося, але ёсуь яшчэ ПРАЎДА:
Мужы абабіліся, а жанчыны забыліся, як нараджаюць багоў.
ПАДЫМЕ
10.Сямігаловы ЛЮ-ты ЦЫФЕР лапу злабы – і ўспомняць, што такое вайна.
Вырадзіўся Род чалавечы: няма каму пастаяць за зямлю ПРОДкаў.
Маўчыць Дух вечнасці – увесь чалавек зрабіўся прахам.
ВЕЧНАСЦЬ
11.Зробіць справядлівую справу, калі выйдзе да вас дачка Праўды,
Бо Яна – Сястра Вытокаў і Дзіця Сонца, не дам яе ў крыўду.
Абароніць Яе Зямля-Матухна, і ўсякі звер лясны і нябесны птах.
12. І ўспомніце, што і вы – Людзі, таму што ведае Прашчур ваш дарогу
У НЯБЁСЫ.
13. МОЙ СЫН РАСКРЫЖАВАЎ БЯСКОНЦАСЦЬ ЗЯМЛІ – ДАЧКА ПАДЫМЕ ВЕЧНАСЦЬ У НЯБЁСЫ.
в е р т ы к а л і я д з е в я т а я
ЖЫЦЦЁ 21-258
1. Жывое баіцца агню. Але дзякуючы Агні жыве агонь: вечны зніч арыяў.
АГОНЬ
Звязвае людзей з багамі, бо і ў нябёсах гарыць: спраміце сцязю Яго!
2. Агонь яднае людзей Любоўю, бо палымнее і ў чалавечым сэрцы.
НАРАДЗІЎСЯ
І ў водах шматлікіх, і ў нябёсах высокіх узнік сам сабою,
3. Сам сябе спарадзіў ад самога сябе, і ў чарацінку ўвайшоў Праметэя,
І ЗЫЙШОЎ
На зямлю Трыадзіным, каб сэрцы любоўю спаліць,
4. І ў Храме зацепліўся свечкай грамнічнай, каб
ПЛАКАЦЬ ПА ЛЮДЗЯХ
Слязамі гарачымі з воску, што пчолкі збіралі па кветках зямных.
5. А людзі не ўзгадваюць Лотаву жонку і самі даўно скамянелі.
І СПАЛІЦЬ
Мярцвячыну Агні датла спаліць тое, што не стала душою жывою,
Бо смерць разсмярдзелася, не прадыхнуць – смерці просіць для
6. ГАДАЎ
Каменных Карміцелька-Маці Зямля: павінна агнём ачышчальным
Пазбавіцца набрыдзі ўсякай, каб і дзеткам ласкавае сонейка грэла,
А не 7, не 12, па словах жрацоў, што ўспыхнуць аднойчы і спаляць
жывое дашчэнту.
7. АГОНЬ НАРАДЗІЎСЯ І ЗЫЙШОЎ ПЛАКАЦЬ ПА ЛЮДЗЯХ
8. І СПАЛІЦІ ГАДАЎ.
Верасень 1997-га, верасень 1998-га,
Сакавік 1999 года.
ТЫПЦІХ СНЕГАВІКОЎ
(Неабходнае тлумачэнне)
“Снегавік” – фігурная форма верша па аналогіі са звычайным снегавіком, падобным да чалавека. Сцвярджаюць, што Бог – Трыадзіны, а чалавек створаны па “вобразу і падабенству”, траісты: Дух, Душа, Плоць.
Верзні “круг-трохкутнік” верша-снегавіка пад №1 – як бы аўтарскі зварот да чалавечага духу; сярэдні круг снегавіка (№2) – размова з чалавечай душой, і апошні ніжні круг (№3) – зварот да плоцкага чалавека. Паўсфера пад нумарам чатыры, на якую абапіраецца “чалавек-снегавік” – наша Зямля, створаная Усявышнім з дапамогай чатырох першародных стыхій. Трыадзіны чалавек разам з планетай сукупана даюць сямёрку, як трывалае гарманічнае цэлае. Калі да Зямлі (4) дадаць чалавека (3) і дапасаваць Усюдыісны Божы Дух (1) – то толькі тады адкрыецца бясконцая вечнасць.
З верша вынікае, што вечнасць чалвека залежыць не толькі ад нябёсаў, але і ад зямлі: уратуе чалавек Маці-Карміцельку – будзе жыць вечна; а не выканае свайго асноўнага прызначэння – растане як звычайны снегавік у часе: новы сусветны патоп вынішчыць аблудных сыноў чалавечых – і ўсё вернецца на пачатак…
Верш можа падацца грубым, нават вульгарным – але не будзьма крывадушнымі! Мы прыстойна дагаварыліся да таго, што гатовы знішчыць усё жывое дзеля таго, каб баляваць сёння. Хопіць! Прыйшоў час моцных слоў і дзёрзкіх рашэнняў.
Снегавік першы – жонцы Вераніцы
1.
Я
Н Е Б А
А ТЫ -- ЗЯМЛЯ!
КАЛІ Ж СА СВАІХ НЯБЁСАЎ
ТЫ ЗАХОЧАШ ПАЛІЦЬ МАЮ ЗЯМЛЮ,
НЕ ПАЛІВАЙ ЯЕ СЛЯЗАМІ, КАЛІ ЛАСКА!
І НЕ СПАЛІ ДАШЧЭНТУ ЖЫВОЕ, ЯКОМУ БАЛІЦЬ.
2.
Калі захочаш, каб на нашай Зямлі расцвіла Папараць-Кветка –
Не спалі яе жалобнымі слязамі ў попел, палівай вясёлкавмі
Дажджамі радасці, бо РА-ДАСЦЬ усё, калі на дабро просіш.
3.
Калі прагнеш, каю я спусціўся з нябёсаў высокіх і босымі нагамі дайшоў да
Ніцай зямлі тваёй, і крыла табе падарыў, якія ўздымуць у сонечныя нябёсы –
Можаш па мне заплакаць тады, але не слязьмі бяды, а слязамі Жывай Вады, і
Гаючыя кроплі сцякуць на карані парастка Дрэва Жыцця, і прарасцём з табою
У
4.
В Е Ч Н А С Ц І
Снегавік другі – старэйшаму сыну Міколе
1.
Я
не-ба
і ты неба,
але пакуль, сынок,
слухайся Бацьку, які зро-
БІЦЬ з цябе Салдата і Воіна!
І НІКОЛІ НЕ ЖЫВІ ЧУЖЫНСКІМ РОЗУМАМ!
2.
Я – Неба, а ты – Зямля! Слухайся бацьку, саплівец!
Рукі паадбіваю, калі будзеш лезці да агню! Ведай жа:
Агнём можна спаліць увесь свет, або растапіць ільды
Арктыкаі. Што рабіць тады нам са сваім небам і зямлёй?
ПАЧУЙ СВАЁ СЭРЦА, ДЗІЦЯТКА, ЯКОЕ ПАЛАЕ АГНЁМ ЛЮБОВІ І ПЛАЧА
ГОРКІМІ СЛЯЗАМІ ЗА РОДНУЮ ЗЯМЛЮ ПРОДКАЎ, ЗЯМЛЮ БАЦЬКОЎ ТВАІХ
І ДЗЯДОЎ. ПАЧУЙ, СЫНЕ, ВЫПЯЧЫ ВІЛЬГАЦЬ ПЛОЦІ І ПРЫХОДЗЬ ДОМОЎ.
3.
Сынок, запомні і ведай Веды дзядоў!
Ёсць на зямлі людзі, якіх трэба рас-
Ціснуць, як гнідаў. Ворагаў не трэба
Баяцца, бо ты салдат мой і Воін Неба.
ТАК ШТО, СЫНКУ, ІДЗІ ПАВУЧЫСЯ СТРАЛЯЦЬ!
ХТО Ж АБАРОНІЦЬ МАТУЛЮ, МАЦІ-РАДЗІМУ І
ЗЯМЛЮ НАШУ, КАЛІ НЕЧАКАНА НАСТУПІЦЬ
Ч А С
4.
В Е Ч Н А С Ц І
Снегавік трэцці – малодшаму сыну Андрэю
І
Т Ы
НЕ ДАЙ
ГЭТКАГА НІ
КОЛІ, ГОСПАДЗЕ.
НІ АНДРЭЮ! НІКОМУ НЕ ДАЙ!
1.
Няма ў табе Неба пакуль, адна маладая
Зямля, якая яшчэ не зрабілася нівай.
Мы цябе на руках пагушкаем, а ты ціха засні.
Мы табе калыханачку паспяваем, а ты слухай.
Мы пра цябе казачку раскажам, а ты ўсяму вер.
І вернеш да нас Чалавека, і да высокага Выраю вырасцеш!
2.
Няхай бы вочанькі не бачылі твае, сынку, што такое вайна
ЗА СВАЮ ЗЯМЛЮ.
Вучыся, дзіцятка, ваяваць за сваё жыццё і за вечнасць
СВАІХ ПРОДКАЎ.
Умей пастаяць, сыне, за Сваіх Багоў і за Сваё Неба пад Сонцам,
КАЛІ ПРЫЙДЗЕ ЧАС ВЕЧНАСЦІ.
3.
Не бабская гэта справа! Так трэба!
Колькі ж можна гаворыць адно і тое ж!
Вось з-за такіх, як вы, і пражралі сваю
4.
З Я М Л Ю В Е Ч Н А С Ц І
ПРАСЛАЎЛЕННЕ ВЯЛІКАГА ТРЫГЛАВА
1. “І вось пачніце:
Найперш – галаву прад Трыглавам схіліце!” –
Так мы пачыналі,
вялікую славу Яму спявалі,
Сварога – Дзеда Багоў усхвалялі,
які нас чакае.
2. Сварог – Божскаму Роду начатак
і Роду ўсякаму – вечная студня,
якая сцякае летам ад Крыні нябеснай,
і ў зіму ж ніколі ж не замярзае,
і жывіць тою валою п’юшчых!
3. Жывіліся й мы да скону,
не адыйшлі пакуль да Сварога,
да райскіх гаёў і шчасных лугоў!
4. І Грамавержцу – Богу Пяруну,
Богу бітвы і барацьбы,
гаварылі:
“Ты, што ажыўляеш яўленае,
не пераставай круціць Калаўрота!”
5. Ты, хто вёў нас сцязёю правай
да бітвы і трызны вялікай!”
6. О тыя, што ўпалі на полі брані,
тыя, якія яшчэ ідуць,
жывіце вы вечна ў раць Пярунавай!
7. І Свентавіту ўздымалі славу,
бо Госпадам Правы і Явы паўстаў Ён!
Яму хваласпевы спяваем,
Свентавіт жа – гэта Святло.
Бачылі мы праз Яго Белы Свет.
8. Глядзіце – Ява існуе!
Ён нас зберагае ад Навы!
Яго хваласпевамі славім!
9. Мы танцавалі – Яго апявалі
і дазываліся Госпада нашага,
бо Бог той Зямлю разам з сонцам насіў,
і зоры трымаў,
і Свет мацаваў.
10. Слаўце вялікага Свентавіта:
“Богу нашаму слава!”
Журыцеся ж нашым сэрцам –
бо гэтым маглі мы адпрэчыцца
ад злога нашага дзеяння,
і прыцяклі да дабра.
Няхай абдымаюцца Божыя Дзеці!
11. І гаварыце:
“Усё створанае не ўваходзіць
у розум раздраны!”
12. Адчуйце гэта, бо толькі гэтае ўмееце,
таму што тайна тая Вялікая ёсць,
што Сварог і Пярун --
у той жа час і Свентавіт.
13.Гэтыя двое ахопліваюць нябёсы,
змагаюцца тут Чарнабог з Белабогам
і Сваргу падтрымліваюць,
каб не быў звергнуты Бог Свентавіт.
14.За тымі двума – Вялес, Хорс і Стрыбог.
Затым – Вышань, Леля і Леціца.
15. Затым – Радагошч, Крышань і Каляда,
кожны ледзь не Ўсеўладарны.
16. Услед ідуць Сіва, Яр і Дажбог.
А вось Белаяр, Ладо, гэтак жа і Купала,
і Сеніч, і Жыціч, і Веніч,
і Зерніч, Аўсеніч, і Просіч,
і Студзіч, і Лёдзіч, і Люціч.
17. За імі следам Птушыч, Зверыч і Міліч,
Дожджыч, Плодзіч і Ягадзіч,
Пчоліч, Трэсціч і Клёніч,
Азёрыч, Ветрыч, Саломіч,
і Грыбіч, і Ловіч, Бяседзіч,
і Снежыч, і Странніч, і Свендзіч,
Радзіч, Свіеціч, Каровіч,
і Красіч, і Травіч, і Сцебліч.
18. За імі ёсць –
Радзіч, Масленіч, Жывіч,
Ведзіч, Лствіч, Квеціч,
Водзіч, Зорыч, Громіч,
Земіч, Ліпіч і Рыбіч,
Бярозіч, Зяленіч і Горыч,
Страдзіч, Спасіч і Лістверзіч,
І Мысліч, і Госціч, і Раціч,
Стрыніч і Чур-Родзіч,
і тут Семаргл-Агнябог –
Ён чысты і ярасны, хутканароджаны.
19. І ёсць гэта – Трыглавы Ўсеагульныя.
20. І вось ідзеш ты,
журбу адкінуўшы,
і адчыняеш Браму,
і ўваходзіш сюды –
у гэты прыгожы Ірый,
дзе Ра-рака працякае,
што размяжоўвае Нябесную Сваргу і Яву.
21. І Чыслабог нашыя дні тут падлічвае,
Ён гаворыць свае чыслы Багам:
Быць Дню Сварога, ці быць Ночы,
ці час спаць.
Паколькі Ён – яўскі,
То сам Ён у Божым Дні.
У ночы ж нікога няма,
Адно – Бог Дід-Дуб-Сноп наш.
22. Слаўся, Пяруне – Бог Агнякудлы!
Ты пасылаеш стрэлы на ворагаў,
верных вядзеш Пуцявінай Правай.
Ты ж воінам – гонар і суд,
Усёправедны Ты – золатарунны і літасцівы!
23. Як памрэш.
Адыйдзеш да ніваў Сварогавых,
І слова займееш там Перуніцы:
“І ніхто іншы – то рускі воін,
зусім не вараг ён, не грэк –
а славянскага слаўнага роду,
ён прыходзіць сюды, апяваючы,
Матухну вашу,
Сва Маці нашу,
на Твае лугі, магутны Сварожа!”
24. І Сварог Нябесны прамовіць:
“Дык ступай жа, сын мой,
да красы той вечнай!
Там убачыш ты дзеда і бабу.
О! Як будзе ім радасна
раптам убачыць цябе ў весялосці!
Да гэтага дня яны слёзы лілі, --
цяпер жа могуць узрадавацца
аб жыцці тваім вечным
да сканчэння вякоў!
25. Тую красу не адчулі яшчэ вы.
Ды паколькі вы ў войску Ясуні –
вы зусім не такія, як грэкі,
вы іншую маеце славу.
Вы дайшлі да нашага Ірыя,
тут цудныя ўбачылі кветы
і дрэвы, таксама – лугі.
26. Вы павінны звіваць тут снапы,
працаваць для Жніва на нябесных нівах,
і ячмень палоць, і проса збіраць
у засекі Сварога Нябеснага.
Бо тое багацце іншае!
27. Вы былі на зямлі
у праху,
у хваробах усе і ў пакутах –
сёння ж будуць мірныя дні”.
28. Мы стаялі на месцы сваім
і з ворагам біліся мужна,
а калі ж мы са славаю палі,
то сюды адыйшлі, як і тыя.
29. І вось Матухна-Сва б’е крыламі
абапал бакоў сваіх,
быццам бы ахопленая агнём,
уся зіхаціць святлом.
І ўсё пер’е Яе – найпрыгожшае:
чырвонае, сіняе ды бурнастае,
жоўтае ды сярэбранае,
залатое і белае.
30. І гэтак жа ззяе, як Сонца-Цар,
лётае па солнапуццю,
і гэтак жа сіхаціць седзьмыя красой,
запаведанай ад Багоў.
31. І Пярун, угледзеўшы Яе,
узгрыміць грамамі ў тым небе ясным.
І вось гэта – нашае шчасце.
І мы павінны прыкласці ўсю моц,
каб убачыць,
як адсякаюць
наша старое жыццё ад новага –
гэтак жа, як рассякаюць
дровы ў дамах агнішчанскіх.
32. І Матухна Слава
крыламі б’е.
Ідзём мы пад нашы сцягі,
І гэта -- сцягі Ясуні!
РОДАВІЧЫ
П р а в я ш ч а н н е
1. Вось дзіўная Птушка да нас прыляцела
І села на дрэва, чароўна спяваць пачала.
І пер’е Яе зіхаціць нетутэйшым святлом,
Нібы дыяменты, красуецца водсвет вясёлкі,
І цемра начная разбеглася – светла, як днём,
І песні спяваюцца Птушкай пра бітвы
З чужынцамі і пра міжусобныя бойкі.
2. Успомнім пра тое, як з ворагам біліся нашы бацькі,
Якія з нябёсаў лазурных і сёння глядзяць на зямлю,
І гэтак па-доьраму хораша нам усміхаюцца.
І мы на зямлі не адны ў белым свеце, --
Бо душамі з неба бацькі нашы свецяць.
І мыслілі пра дапамогу Пяруна, і ўбачылі мы,
Як скача нябёсамі Вершнік на Белым Кані.
І меч уздымае да сёмых нябёс Ён,
І хмары сячэ, і грамамі грыміць –
І льецца Жывая Вада на нас з неба высокага.
Ваду мы сасмаглымі вуснамі п’ём,
Бо ўсё, што ні дорыць Сварог Агнядышны,
Заўсёды жыццём да нас вечным цячэ.
Напоі цалюшчыя п’ём мы і прагнем яшчэ,
Пітво не здакучыць ніколі такое,
Бо гэта крыніца жыцця незямнога,
Ад Бога нябесны выток на зямлі.
3. Карова Земун тут у сіняе поле пайшла,
І зорныя травы скубла, і даваць пачала Малако.
Пацякло Малако па прадонню нябёсаў –
І зорна заззяла ў начы.
Глядзім мы, яка свеціцца нам Малако –
І гэта – Шлях Правы,
Па іншых шляхах мы ісці не павінны.
4. Пачуй, нашчадак, песню Славы!
Трымай у сэрцы сваім Русь,
Якая ёсць, была і вечна будзе
Зямлёю нашай.
5. І наш абавязак – яе бараніць ад чужынцаў:
І мы паміралі за Русь, за зямлю, як дзень памірае без Сонца.
І неба цямнела. І вечар прыходзіў. І ён паміраў.
І ноч наставала. А ўцемрыве крочыў па Сварзе Вялес,
Ступаючы па Малаку Нябёс, ішоў у свае палацы,
Да зоркі Седавы, да Брамы – і там мы чакалі,
Каб песні спяваць і Вялеса ўслаўляць на вякі,
І Храм славасловіць Яго, што ззяе агнямі шматлікімі:
Так стаялі прад Госпадам мы, быццам чыстыя агнцы.
6. Вялес навучаў праайцоў нашых землі араць,
І злакамі іх засяваць, і зжынаць, і снапы завіваць на жнітве,
І ставіць той сноп у жытло, і ўшаноўваць Яго, як Айца Божага:
Айцом нашым, а Матухнай – Славу.
І таму мы павінны ў агонь кідаць зёлкі
І Вялеса гукаць, і Матухну Славу клікаць.
Бо яны навучалі ўшаноўваць вас нашых Багоў,
І за руку вадзілі, нібы немаўлят, Пуцявінай Правай.
7. Вось так мы ішлі. І ніколі не былі нахлебнікамі,
А былі славянамі – русамі,
І таму – сутнасць славяне.
Ч А С Ы Б У С А
Б у с а в а п р а в я ш ч а н н е
1. Дарма забываем мы доблесць мінулых часоў,
А самі ідзём невядома куды.
І гэтак назад аглядаемся мы і гаворым,
Нібыта стыдаемся распазнаваць
Свет Явы, і Навы, і Правы, --
І быццам бы сорамна нам два бакі
Быцця свайго ведаць і мудрасцю разумець.
2. Дажбогам стваралася той Яйцо,
Што ззяе святлом непагасным
Анатоль Кудласевіч
Ю Л – Л А
(Гістарычная паэма на сучасную тэму)
ПРАЛОГ ДЗЕЙСТВА
Кожнае сказанае слова ўкрыжоўваецца на сэрцы Вечнай Сутнасці
І сцякае крывёю няўлоўнага сэнсу да магчымасці разумення.
Але, каб Слова зыйшло з Крыжа і магутнасцю напоўнілася пераможнай,
Трэба аддаць Яму сваё Цела, Душу і вогненны Дух,
Патрэбна самаахвярнасць Подзьвігу,
Падмацаваная шматкроп’ем галгофскіх цвікоў,
Ці куляй ля Чорнай рэчкі, ці...
Штохвілінная самаадданасць у працы –
Тады ажывае Слова, і плоць набывае, і пачынае дзейнічаць,
І правіць душамі тых, хто раней не мог разумець Яго –
І выплаўляюцца сэрцы залатым эталонам Сутнасці Вечнай,
Дарастаюць калі да ўсеабдымнага Разумення.
Так свяшчэннае творыцца Дзейства Жыцця,
Бо за Словам хаваецца – ТАЙНА!
“На Нямізе снапы сцелюць галовамі,
Малоцяць чапамі харалужнымі,
На тоце жывот кладуць,
Веюць душу от цела…”
(Са “Слова аб палку Ігаравым)
Д З Е Й С Т В А
1.
Кіеў – Мінск! – Масква, зноў – Кіеў:
Як Бермудскі трохвугольнік праславянскае душы.
Колькі згінула народу у гадзіначкі ліхія?
Ці ж патрэбна прах былога варушыць?
Памяць продкаў, памяць Роду просіць:”Пі-і-ць…”
На Нямізе,
на Дняпры,
і на Маскве…
На Нямізе – рот крывавы…
На Дняпры – Пярун зняслаўлен…
На Маскве – заглохнуў век.
На Нямізе Род скрывавіў берагі,
Каб данеслі і пра тысячу гадоў
харалужны звон чапоў.
Раскруцілася ігрышча не на жарты – а ўсур’ёз:
Чара дзеяў раскруціла Усяслава Чарадзея –
Уся слава, уся вера – “Востраў слёз”! (1).
Колькі плача беларускіх мацярок?
Колькі намі ператоптана дарог?
Колькі будзе над Нямігай чорны Рок?!
Колька, сыне мой, Мікола!
“МЫ – КОЛА…” –
Так цябе завуць на бліжняй Украіне,
На Маскве-рацэ, сыночак, гэта знай:
Цябе звалі б крышку йначай – “Николай”,
Так, як дзеда.
Ты маленькі шчэ – гуляй!
Вось, ваўчок вазьмі, Андрэйку перадай:
Няхай круціцца зялёная Зямля,
Няхай радуецца Сонейку Сям’я…
А ты, ведаеш, па-руску як?
-- “ЮЛ-ЛА”!
2.
На Нямізе Род скрывавіў берагі,
Каб данеслі зноў праз тысячу гадоў
харалужны звон чапоў,
І чорнобылевы стогн усёй зямлі,
Каб мы бераг нашай Волі бераглі;
Помні Імя Ігаровае Дружыны:
Я Р А С Л А Ў Н А !
Помні продкаў паімённа, сыне слаўных!
Ігры новыя рыхтуе новы век,
Каб вярнуўся ў чалавечнасць чалавек.
Помні роўнасць і дружыны, і жаны.
Ёсць дзве Тайны – то Любоў і Прыгажосць!
Гаспадар ты тут,
Мужчына – а не госць:
Калі трэба за Айчыну – стань у рост
Зведаць трэццяй Тайны веліч у знямозе:
прагу Перамогі!
Так адвеку:
калі вораг на зямлю тваю прыходзіў,
Князь дружыну зваў, жаніўся на народзе:
І жана яго – дружына.
Не лятайце над Радзімай, кажаны!
Не лятайце над Айчынай, груганы!
Кожны ратнік знае Тайну: Час Вайны!!!
Помні роўнасць і Дружыны, і Жаны.
Век дваццаты на зыходзе –
у народзе Вера нікне,
Помні: Маці і Айчына – ёсць Адно!
Помні, Бацька, той што кліча на вайну
За Айчыну, за Свабоду і Жану –
Родны Бацька!
Крэўны бацька – доўг мужчыны:
Бараніць сваю сям’ю!
І дваццатае стагоддзе на зыходзе –
у народзе Воля нікне,
Помні: Маці тваю клічуць –
В Е Р А Н І К А !
Яна ж – донька Браніслава й яго жонкі Станіславы…
Імёны Жаны і Дружыны, мой сыне, мужчына
Сабе
Выбірае
Сам:
В Е Р А – Н І К А :
БРОНЬ і – СЛАВА! СТАНЬ і – Слава!!
Хай звініць славянаў слава па заходніх базіліках!
Дык ці трэба прах стагоддзяў варушыць?
Памяць продкаў, памяць Роду просіць піць!
Трэба – Трэбы!
На ахвярніку прасторы і часоў
У бяспамяцтве пад сонцам не пражыць.
Наша памяць – Вечны Зніч і –
скрыжаванне ўсіх шляхоў,
Нават з Млечнага вяртае зноў дамоў.
3.
Кіеў – Мінск! – Масква, зноў – Кіеў:
Як Бермудскі трохвугольнік праславянскае душы...
Чую!
Орды дзікія батыяў,
храпы коней у заснежанай цішы.
Чую!
Спазаранку
“у Пуціўлі ЯРАСЛАЎНА на забрале аркучы…”
Што ж ты плачаш, Яраслаўна?
Ці сыны твае не слаўны?
Ці князь Ігар не пры чыне?
Ці ляжыць яго дружына ў чыстым полі
пасячоная мячамі?
Ці яшчэ ёсць шмат прычынаў для кручыны?
Так сказала Яраслаўна:
“Маё сэрца стогне болем
за Айчыну!
У ПУЦІЎЛІ на ЗАБРАЛЕ аркучы…
І сыны мае шчэ слаўны,
І князь Ігар мой пры чыне,
Не ляжыць яго дружына,
не пасечана мячамі…
Толькі многа ёсць прычынаў для кручыны.
Уся слава ў Чарадзея Усяслава,
Ведаў ён, што праз стагоддзі
Будзе сеча у народзе!
Будзе сеча! Будзе сеча у народзе…
Каб не згаснуў жар крыві,
Каб і полымя Любві,
І Агонь жыцця навечна не патух:
Будзе сеча у народзе,
Будзе сеча! –
гартаваць патрэбна Дух”.
4.
Кіеў – Полацак, Усвят, зноў – Кіеў!
Як Бермудскі трохвугольнік праславянскае душы.
Чую!
Орды дзікія…
Запытаўся:”Хто такія?
Хто дазволіў вам жывое тут душыць?!”
Бачу!
Бачу князя Яраслава над узбуджаным Дняпром:
Вочы долу апусціў ён,
хоць лятае ясны Сокал над узвышаным чалом.
-- Што журботны, Яраславе?
Што за дума душу гне?
Ты паклікаў – я з Нямігі воўкам скочыў да цябе;
Род вядзём ад Рагвалода: мы абое, князь, з табою
Ад Рагнеды.
-- Так, мой свет. Але Ўладзімер
Ад Малушы кроў узяў, ад хазарскай іудзейкі.
-- Не бяда! Зямля Радзімы – не зладзейка,
Зможа гной перабароць.
-- Ты юнец яшчэ… Ні імя, ані славы
Не здабыў сабе, мой віцязь, Брачыславіч!
Слухай вось…
Зямная вось,
Як ваўчок круціцца можа,
Род Нябесны – Сонца ёсць,
А Зямля адвечна – ложа…
І вядуць размову двое: Усяслаў і Яраслаў,
Як два сокалы ў нябёсах…
Аж да сонца узляцелі
думкі светлыя князёў,
І Зямля, як сваё цела,
палюбілася ім зноў.
Зямля – Маці, Бацька – Сонца!
Як жа Тайну перадаць?
Каб жылі заўжды ў бясконцым
свеце дзеці…
і свяціла сонца…
і любіла маці…
Тайна…
Тайна…
Тройчы Тайна!
Невымоўная прытым.
Мудры гэта разумее,
разумее Чарадзей –
І абое сэрцам млеюць:
“Як жа вывучыць дзяцей?
Там, у жорсткіх пакаленнях,
дзе жалезныя скляпенні,
Дзе агні і чорны дым…
Бо жывое сэрца мае,
чалавек жа --- не заўжды!”
-- Камень! Камень! Камень знае!!!
Як пранесці скрозь гады
Нашу Ісціну Жывую!
-- Мы з табой збудуем Храм?
-- Не адзін – а цэлых Тры.
Тры Сафійскія Саборы
На зямлі дзядоў сваіх,
А “Сафія” з грэцкай – мудрасць…
-- Вось чаму цябе “харомцам”,
Мудры Яраслаў, завуць, --
Усміхнуўся Брачыславіч,
Але князь на гэта не зважае:
-- Тут праложым дзецям Пуць.
Так! Яна такая Тайна,
І ў лоб яе не скажаш “на авось”,
Бо… Не дай, Гасподзь…
Здалося:
Хруснула зямная вось.
Ціха… Ціха… Ціха…
Ціш прасцёрлася над імі,
Сонца светлае зайшло,
І стазора Род вачыма
На дзяцей сваіх глядзіць
са Стажараў…
Ноч Зямлю люляе ў снах:
Ба-ю, ба-юш-кі, ба-ю!
Не лажыся на кра-ю,
Прыйдзе шэранькі ваўчок
І ухо-піць за бачок.
Ба-ю, ба-ю, ба-а-ю-ю…
Не лажыся з кра-а-ю-ю…
Прыйдзе шэранькі ваўчок
І ухопіць за бачок.
Ба-ю, ба-юш-кі, ба-ю!
Не лажыся на краю.
Ба-ю, ба-ю, ба-а-ю-ю!
Не лажыся з кра-а-ю-ю…
………………………………………………………..
Зямля дзяцей сваіх калыша,
Як маці кволых немаўлят.
Зноў ясна сонейка ўстае,
І ўсе ідзе, як трэба, ў лад.
Вось Яраслаў сядзіць і піша,
Да Усяслава вестку шле:
“Род вядзём ад Рагвалода:
Мы абое, князь, з табою
Ад Рагнеды.
Помніш, як таму тры леты,
Мы з табою на Дняпры
Ясных сокалаў пускалі у высокія нябёсы?
Я знайшоў, як нам сакрэт той
перадаць.
Будзеш, свет мой, Брачыславіч,
Ты на Кіеўскай зямлі,
Аглядзіся, як уславіць
Мудрасць, што з табою мы знайшлі.
Помні факты... Знай, мой бацька,
(Бог яму ва ўсім Суддзя),
Перад тым, як Візантыі
Веру новую прыняў,
Сем гадоў Пяруна славіў,
А затым Яго ж зняславіў.
Ты задумайся: чаму?…
Сем гадоў і, раптам! – ганьба?
Князь, што Русь сабраў пад Кіеў,
Як квактуха куранят,
Ты што, мысліш, ён мазгі меў
курыныя?…
Не, мой свет, не так!
“Пуць церабіце! Масціце гаці –
Майго бацькі апошні загад:
Нібы сонца ўзыйшоў над пляцам,
Быццам сонца пайшоў на спад.
Рагвалодавы ўнукі, вы крыўду
За Рагнеду, як меч, панеслі,
Каб касцямі сыноў засеяць
Поле брані, рускае поле!
Хто ж мяне ад злой Крыўды прыкрыў бы,
І мой шлях асвяціў пачэсны,
Калі сонца зямлі, мой бацька,
Масціў гаці вайны крывыя
На мяне, на Свой Род, на Сына?
Вось яна – чужародства крывіна:
Іудзейкі трыклятай кроў!
Не дазволіў Гасподзь разладу
Сэрца сынава разарваць:
Адыйшоў Уладзімер!
Да спаду
Ён пайшоў ад сярэдзіны лета. (2)
Або вось яшчэ для фактаў:
Мудрасць кніг я спасцігаў
І здзівіўся дужа раптам,
Алег Вешчы! Колькі год ён цараваў?
ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ! А гэта значыць –
Зноў усё на Крыж кладзецца,
На Галгофскі… Ці на Круг Омегі –
Сутнасць тая ж застаецца.
І яшчэ…
Валхвы тут баюць
Пра жыццё і скон Алега:
Быццам смерць сваю прыняў,
Па прароцтву – ад каня.
І, заўваж, як толькі прадзед
На свой Род махне рукой,
Скажа ў сэрцы:”То ўсё лжа есць!” –
Тут жа вылезе змяюка
І ў пяту яго уджаліць.
Гэта нам усім навука,
Дзецям нашым, і унукам:
“І унікну зміа ў ногу, і с того разболешася і умре”.
А змяя ж – заўсёды мудрасць,
Знак Хрыста праз Іаана Богаслова,
А Хрыстос – ёсць Логас, Слова:
Ісціны двугостры меч!
А раней – хазараў біў!..
На браме Цараграда
Рускай славы шчыт прыбіў усім на радасць.
Так што, княжа, трэба нам часцей
Прыглядацца да “няпрошаных гасцей”.
Ці вось факт: Македонскі!
Я, так думаю, ты чуў:
“Вузел гордзіеў” мячу
Цар даверыў развязаць –
Ці то выканаў прароцтва?
Ці то груба насмяяўся?
І з мячом тым аж да Індыі дайшоў,
Ды чамусьці зноў таксама
Смерць у ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ знайшоў.
А праз год – і Арыстоцель
(Нават кажуць: дзень у дзень…),
Ён -- настаўнік Аляксандра. (4)
Як цяпер не верыць Піфагору,
Што “Сусвет -- ёсць Лічбы!”.
А Касандра?…
Там, на Віцьбе,
Ты задумайся як след:
Чаго бацьку твайму Віцебск
І Усвяты я аддаў?
Ці табе мо гэта невядома:
Я ж разбіў яго каля Судомы! (5)
І дарэмна, што траянцы
не паверылі Касандры,
Як і тое, што прароцтвам
мала вераць Аляксандры.
Троя! Тройца і Трыглаў! –
ЗТРОІЦЬ трэба нашу славу:
Праўда – Правь, і Рай, і Вырай –
Сутнасць Роду ёсць Адна!
Вот жа, зноў чытаў нядаўна.
На Гамера “Іліяду” можна ўсяк цяпер глядзець,
Але мудраму пагляду зразумела: чыя медзь
І чыя звінела слава?
І хто кімры?…
Арый хто?…
Дажбог?…
Руно?…
Толькі дурань, пэўна, скажа:
“Гэта ўсё было даўно!”
Усё ёсць, было і будзе:
Будзе, ГЭТАК ЖА, мой свет!
Калі раптам канчаткова не заблудзіць
Розум наш.
Слухай, княжыч, вось умора!
Ну – Гамора і Садом!
Літаральна, пазаўчора
Прачытаў ( не паверыш у такое),
Што Гамер – прапраўнук Ноя!
Ну?… Што скажаш?
Прачытаў жа ў
Першай кнізе Быція… (6)
Яны , пэўна, ўсіх трымаюць
За дубовых бараноў:
Сеюць па зямлі Садом,
Бытта мы не разбяром.
Вось жа гніды! Ўсюды лезуць!
Не дарма гавораць людзі:”Не цяля
Бог – і бачыць круцяля!” –
На вякі пазначыў род паскудаў,
Неданелюдзяў і вылюдкаў-іудаў.
Дзесць пад Туравам даўно гамоняць людзі,
Што мы грэчаскай Варвары
Нос цікаўны адарвалі.
Зноў жа – Бог усім Суддзя.
А цяпер, мой князь, да Справы
Праўды Роду праваслаўных.
Мы далі сабе зарок
Храм Сафіі збудаваць:
Мой стаіць.
Паспеў за год!
Як рассеяў печанегаў –
Тут жа ўзяўся. Бач, не згас яшчэ народ –
Працавалі без начлегаў.
Будзеш тут, дык аглядзіся…
А як будзеш?… (не журыся!) –
Веру я, што й светлы рок
Шлях заверне твой сюды. (7)
Ну, бывай! З табою Бог!
Што ж, бывай, мой свет, мая Надзея!
Чуе сэрца – назаўжды…
Назавешся – Чарадзеям!
З верай крэпкай…
ЯРА-СЛАЎ!”
Вось і скончана пасланне.
Ці дайшло яно, ці не? – невядома.
Ці дамчаў ганец да дома Ўсяслава?
Ці знайшоў ён свой канец у Заслаўі?
Ці ён рану ад стралы печанега
Тымі словамі закрыў Яраслава?
Ці закрыў жа ён зямлёй сваю рану?
Так вялося спаконвек часам бранным,
Каб Вады Жывой дала Перуніца,
Каб і ТАМ ён мог за Русь сваю біцца!
Толькі рана ўсё баліць і крывавіць…
Толькі зноў, і зноў, і зноў спазаранку
“У ПУЦІЎЛІ НА СЦЯНЕ ЯРАСЛАЎНА”!
5.
Кіеў, Ноўгарад ці Полацк
Нас вяртае ў вечны круг.
Чую! Ад Дняпра магутны голас:
“Слаўце Веча – Веча Друг!” –
Веча славіць мудрасць Яраслава,
Расцекошася по МЫСЛЕННОМУ ДРЕВУ:
--“Аз есмь Альфа і Омега!” (8) – “Аз” – пачатак,
А (….) -- Омега ёсць канец: “Жэзл Жалезны…”(9),
Ім пасецца людскі статак…
Жэзл Жалезны?… І жалеза ёсць канец!
Зброяй, калі розум не цвярозы,
Сеюць смерць.
Лічбу мае і Омега дваццаць шэсць…
Я не знаю, як даслаць патомству Весць!
Будзе сеча! Вечнай будзе сеча…
Не павінна згаснуць Храма свечка.
--“АЗ…”, “БУКІ…”, “ВЕДЗІ…”, “ГЛАГОЛЬ…” (10) --
Азбуку ведай!
Глаголь Праўду Дзядоў.
У ЛІТАРУ, нібы ў посуд,
Яны налівалі Сэнсы Сусвету,
І свой Боль:
Азбука – Посах,
Азбука – Соль!
“ГЛАГОЛЬ” – “ДАБРО” – “ЕСТЬ” –
“Ж Ы - В І - Ц Е ! ! !
“Дабро”, “Есть”, “Зело”, “Земля”…
“Зямля” – семя, Зямля – сям’я, сем “Я”, 7 – “Ля”…
“ Дзе “эЛь” – знак “ЛЮДЗІ”!
А “Я” – ёсць “АЗ”! І Першы, і Апошні:
Я вечна Быў, я вечна Ёсць, і вечна Буду:
І над сяўбой вясной, і восенню над пожняй…” –
Трыадзінай Рускай Азбукі Устаў
Жывых Буквіц, мудрых Літар
На СЦЯНЕ-ЗАБРАЛЕ крэсліць Мудры Яраслаў.
І здалося зноў, нібыта
На імгненне дрыгнула Зямля.
--“Аз есмь Альфа і Омега! Аз есмь Я!
Аз есмь Альфа: Я пачатак і канец! --
Вось і азбукі славянскай марафон да альфаВІТА,
І цярновы акрываўлены вянец.
Я над “Альфаю” пастаўлю Жэзл Жалезны!
“СЛОВО” “ТВЁРДО” “РЦЫ” –
“ Ж Ы -- В І -- Ц Е “!!!
І тады над “бездной звездной”
Твердь обряшчете!…
Слаўце Бога! Слаўце Бога не чужога,
А Свайго: ЯР-ДАЖБОГА,
і ПЯРУНА,
СВЕНТАВІТА –
Слаўце Бога” – так гаворыць ЯРА-СЛАЎ
Сваім іменем, што мудрасцю сусветнаю спавіта.
Што далей было -- нам невядома,
Але камень сведчыць напралом:
Год тысячу нуль трыццаць сёмы –
Храм узнёсся над Дняпром,
Ён – ТРЫНАЦЦАЦІГАЛОВЫ,
Быццам лік Апосталаў з Хрыстом:
Не дарэмна Сейбіт сеяў Слова –
Прыгажосцю сэрцаў узыйшло.
Як унізе, так і зверху,
А Зямля – адлюстраванне Зорнай Сечы,
І даўно пара на дольны вэрхал
Грымнуць з неба ўсюдыісным Мечам!
“Ей! Гряди Господь!” –
чакаюць абяцанага Прышэсця,
І таму да ЛІКУ купалоў
Столькі ж дадавай яшчэ –
Вось і атрымаеш: ДВАЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ! (11)
Вось і зноў Омегі Лік і Жэзл Жалезны.
Тут ёсць мудрасць:
На СЦЯНЕ-ЗАБРАЛЕ – Трыадзінай Азбукі Устаў
Нам накрэсліў Запаветам Мудры Яраслаў:
“Ей! Грядёт Господь у сіле необорной!
На облэцех – Рать!!”
Па Святой Русі звіняць
Дваццаць пяць колоколов саборных!
Князь пайшоў дружыны зноў збіраць.
Ей, Грядёт –
на сцяне Сафійскага Сабора плача
МАТЕРЬ БОЖІЯ
А Р А Н Т А (12)
Быццам у ПУЦІЎЛІ Яраслаўна на ЗАБРАЛЕ
Аркучы спазаранку.
Што далей было? – не ўсё пад спратам:
Уладзімір атрымаў ад Мудрага загад,
Год ТЫСЯЧУ НУЛЬ СОРАК ПЯТЫ –
Закладзе Сафійку “Господин Великий Новгород”:
Пяць гадоў будуюць храм ПЯЦІГАЛОВЫ,
Каб у плоць каменную ўвайшло Жывое Слова.
……………………………………………….
Калі Кіеў –
гэта Дух,
Калі Ноўгарад –
Душа,
То яшчэ Сафія
ЁСЦЬ
На Святой русі –
гэта ПОЛАЦАК –
ЗЯМЛЯ,
сэнс якой –
ЗЯМНАЯ ВОСЬ!
І вакол тае асі
Вам круціцца з веку ў век,
Пакуль жыцьме чалавек.
……………………………….
Чара дзеяў раскруціла Усяслава Чарадзея,
Раскруцілася ігрышча не на жарты – а ўсур’ёз:
Уся Слава, уся Вера – “Востраў слёз”!
Уся слава ў Чарадзея Ўсяслава –
Зведаў ён Адзін
Закон РОДУ:
Ёсць
ЕДИН
Для НАРОДУ
“ Н Е П О К О Л Е Б И М ” !
І адна спрадвеку Доля:
З Я М Л Я І В О Л Я ! ! !
З Я М Л Я
С Я М ‘ Я
С Е М Я
С Е М
Я !
І над гэтым ёсць Адзіны ў нябёсах!
Здалося…
Не!!!
Не дрыгнула зямля, і не хруснула вось,
І нічога нам, браткі, не здалося,
Бо ёсць БЕЛАЯ РУСЬ!
І ёсць БЕЛАЯ КОСЦЬ!
І ёсць НАШАЙ зямлі прыгажосць!
А пад сподам на ўсё ёсць аснова –
Ёсць Гасподняя чыстая Мова!
Покуль помніцца будзе нам Род свой,
Покуль зробяцца людзі Народам –
Не забудзем якога мы Роду!
…………………………………..
“Кіеў – Мінск – Масква, зноў Кіеў?..”
Людцы ж мілыя, такія
Да спадобы вам шляхі?
Божа ж мой, ну колькі ж можна
Вам адно і тое ж гаварыць?
Хто ж ваш розум так стрыножыў,
Скрыжаваў?…
Памяць продкаў просіць піць!
Бо яна Жывая,
ПАМЯЦЬ!
Хто ж вам сёння шкодзіць жыць?
Паглядзіце ў Славу Роду,
Паглядзіцеся ў Прыроду,
Што пры Родзе вечна ходзіць,
Піце Памяць, як Жывую Воду!
Што заўжды было – усё вядома:
Што прайшло – паўторыцца нанова.
ГОД ТЫСЯЧА ПЯЦІДЗЕСЯТЫ
Ад нараджэння Хрыстова…
………………………………………..
З дружынай ідзе Усяслаў Чарадзей дахаты.
Скарыў пад свой меч ён Ноўгарад багаты.
Нічога не ўзяў Усяслаў,
Ні злата, ні срэбра, ні іншых пабораў –
Толькі славу званой Сафійскага Сабора.
Толькі славу званоў забраў Усяслаў,
Каб і тут стаяў, як Сцяна, Сабор СЯМІГЛАВЫ.
Дзесяць гадоў будавалі Храм,
Нібы ДЗЕСЯЦЬ Сынавых Запаветаў –
Каб званы расказалі ўсяму Сусвету,
Як нічога не ўзяў Усяслаў,
Ні злата, ні срэбра, ні іншых пабораў –
Толькі славу званоў Сафійскага Сабора.
Толькі душу да цела Зямлі прыхіліў Усяслаў,
Каб стала Зямля цяжарнаю Сынавай Славай.
Толькі славу званоў і забраў Усяслаў.
А званы – гэта голас Храма.
А званы – гэта веры аснова,
А званы – гэта з Богам размова,
А званы – гэта МОВА,
Языкі яны маюць таксама,
І званамі гамоняць храмы…
Так адпомсціў унук Рагнеды
За вялікую Крыўду Роду:
Без’языкімі пакінуў ён хамаў!
Бо ўсю славу званоў забраў Усяслаў,
Каб узнёсся і ТуТ Сабор СЯМІГЛАВЫ!
А далей – жыццё было.
Шмат часоў вадой сплыло.
Чара дзеяў усё круціць Усяслава Чарадзея,
Круціць нас, Дажбога ўнукі, новы час –
Але ёсць аснова:
Мова;
Ёсць зямля, якою круціцца ўвесь свет,
Ёсць урэшце рэшт –
Зямная вось!
Няхай пройдзе тысячу гадоў –
І паўторыцца ўсё зноў:
“Мір Уладзе – Міру Мір! Уладзімір
Першы Краснае Сонейка ўстае…”
УЛАДЗІМЕР ПЕРШЫ КРАСНАЕ СОНЕЙКА ----5, (гэта наша душа),
УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ--------------------------4, (гэта наша зямля),
ЯРАСЛАЎ МУДРЫ----------------------------3 – (Дух наш усюдыісны),
ЯРАСЛАЎНА--------------------------------2 – (супрацьстаянне),
ІГАРА-------------------------------------1, ( Адзіны ў нябёсах),
ІГРА--------------------------------------0, (зэроў),
ОМЕГА-----------------------------------+, (крыж),
ДРУЖЫНА!!!----------------------433 (13), --( столькі вёсак было спалена фашыстамі на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны).
6.
Што ж, сынкі, глядзець, якая сіла
Нам тут Род Нябесны ўваскрасіла,
Раскруціла і прасторы, і часы
І чакае покуль выйдзе Сын.
“Выйдзе?…” – “Не?…” -- Але нам сёння трэба
Бараніць сваю зямлю,
Бо даўно з гразёй змяшалі неба –
Раскруці, сынок, сваю Юлу!
Хай лятаюць гарады і весі,
Хай Барэй высвіствае ў вушах –
Узлятай, сынок, да паднябесся:
У цябе – крылатая душа!
Падыміся над Зямлёю грозна,
Не зважай на стогны і на слёзы –
Цвёрдым, нібы крэмень, будзь!
Помні, не бывае вельмі позна
На Свой шлях ступіць і – Быць!
Помні, што дзяды табе праклалі Пуць!
Чужакам і набрыдзі ўсялякай
Пакажы двухмоўны сэнс дваякі,
Нібы “джала мудрыя змяі”:
У вас работа да сёмага пота, --
У нас Работа,
Ды нам знаёма і Праца,
А Праца -- правіць работай!
У вас Іаан называецца Грозным,
Для нас ён -- маскаль Жахлівы.
Для Вас Час: занадта позна!
Для Нас Час: яшчэ не змаглі мы!!!
Ведай, што “юла” – ваўчок па-беларуску,
І “Юла” – Радзімая Зямля!
Хоць цяпер ты не “юлі”, братан мой рускі:
Пака жыць – ёсць БЕЛАЯ СЦЯЗЯ!
Так скажы: на бітву з Качубеем
Пераясвет не шчыт узяў – а Кнігу!
Так і ты, ў сусветнай чары дзеяў
Возьмеш, сыне, кнігу пра Нямігу.
І не бойся, будзе шчаснай доля:
Ёсць зямля, якая зберажэ,
Як сказаў аднойчы дзядзька Толя,
Што “І Сыс Хрыстос…”,
“На Белай Русі Бог жыве”!
Ты маленькі шчэ – гуляй!
Вось ваўчок вазьмі, Андрэйку перадай –
Няхай круціцца зялёная зямля,
Няхай радуецца сонейку сям’я…
А па-руску, ўсё ж такі –
Юла!
НАША КРОЎ -- НЕ ВАДЗІЦА!
МЫ ВЕДАЕМ, ЯК БАРАНІЦЦА,
І З ЯКОЕ НАПІЦЦА КРЫНІЦЫ
М О Ў Н А Е .
7.
Эгэ-гэ-гэ-гэй!!!
Клікну Славу з-пад Турава,
ды з пад града Давыдава!
Аль, няма каму пастаяць
за зямлю сваю?!
Уставай жа, брат!
Друг адзіны мой!
Будзем бой вясці,
смерць выпытываць
Будзем бой вясці,
свет раскручываць!
Будзем бой вясці,
аж да смертухны!!
За тваіх дачок, за маіх сыноў –
Будзем бой вясці
з Серады да Пятніцы!
Гэй! Есі ты мой, Свет Васільевіч!
Паглядзі кругом:
на Святой Русі – хмары-хмарныя,
На Святой Русі думы марныя,
Груганнё наўкол разляталася!
Нашы цэркаўкі сталі змрочнымі,
Ці не попікі нас зурочылі?
Гэй, ты гой, есі!
Днём з агнём шукай –
не знайсці цяпер
на Святой Русі нам Свяшчэнніка,
Каб на ратны бой
блаславенне даў.
Што ж чакаць яшчэ,
гэй есі ты мой,
Свет Васільевіч!
Паглядзі кругом:
на Святой Русі хмары-хмарныя,
На Святой Русі думы марныя,
Груганнё наўкол разляталася!
Нашы цэркаўкі сталі змрочнымі:
Ці не попікі нас зурочылі?
Днём з агнём шукай – не знайсці цяпер
на Святой Русі нам Свяшчэнніка,
Каб на ратны бой
ды на смертны бой
блаславенне даў.
Што ж чакаць яшчэ?
Гэй! Есі ты мой, Свет Васільевіч!
Каб наш родны край
ды зусім забраў сабе Зміевіч?
Ці не нам з табой гаварыў Кірыл –
Кірыл Тураўскі,
Што Варвары мы адарвалі нос?
Ці ў Сярэды мы не абедалі?
Ці не ў Пятніцы вечна п’яніцы?
Паглядзі ты мой, свет Васільевіч,
а якога мы роду-племені?
Ці не Слаўкаў ты, ці я не Пінчук?
Ці не Слаўкі ёсць за Толмачавам?
Ці не там Дубы, як Мужы стаяць?
Ці не твой жа дзед, свет Васільевіч,
пад Берлінам лёг на дзевятае
сорак пятага?
Гэй! Ты, гой-есі! Свет Васільевіч!
Паглядзі, што ёсць на Святой Русі!
Дык паедзем, гэй! Мы з табой шукаць
Царства вольнае, царства светлае
Трыдзевятае!
Эх! Вы крыжыкі распраклятыя!
Вы ўсё неба нам скрылі кратамі!
Паглядзі кругом:
на Святой Русі хмары чорныя,
На Святой Русі кружаць вораны,
Думы марныя на Святой Русі –
Груганнё наўкол разляталася!
Днём з агнём шукай – не знайсці цяпер
на Святой Русі нам Свяшчэнніка,
Каб на ратны бой
ды на смертны бой блаславенне даў.
А ужо стаіць на Шляху Русі,
Светагор стаіць з перамётнаю
сумой цяжкаю.
А ужо сказаў:
”Кабы мне кальцо ды ў нябёсы ўдзець –
павярнуў бы я Зямлю-Матухну на яе асі,
І змяшаў бы ўсіх
я людзей зямных
са нябеснымі”.
Гэй! Ты гой-есі! Свет Васільевіч!
На святой Русі – ні адной душы,
бытта вымерлі.
Толькі мы з табой, я ды ты са мной,
ды яшчэ зямля, Зямля-Матухна!
Дык сарвём з грудзей крыжы медныя,
крыжы медныя і злаўрэдныя!
А заместа іх – на грудзях у нас:
Сонца яснае, сонца краснае!
Эх, паходзім мы па Святой Русі
да па цэркаўках!
Гэй! Ты, гой-есі! Свет Васільевіч!
У цябе Дракон –
дый над ім Закон будзем правіць мы.
Асядлаць яго нам прыйшла пара,
каб давёз ён нас к Змей-Гарынычу.
Гэй! Ты, гой-есі! Свет Васільевіч! –
Гэта “древний Змій” – тры шасцёркі там –
трыццаць шэсць галоў.
Ой! Паедзем мы
полем-долюшкай ад Гарынь ракі
аж да Прыпяці.
Размахнісь рука, раззудзісь плячо!
Як наедзем мы – будзе
горача!
(11.08./99г --- 19.08./99г.)
ТЛУМАЧЭННІ АД АЎТАРА
Усё ўзаемазвязана і ўзаемазалежна. Паэма пачала пісацца 11 жніўня 1999 года (у час апошняга зацямнення), а скончана 19-га, на Яблычны Спас. Дзевяць дзён напружанай працы – і пастаўлена апошняя кропка. Чамусьці ўзгадваецца, што на дзевяты дзень няўдалага паходу ноўгарад-северскага князя Ігара, 1-га мая 1185 года, адбылося сонечнае зацямненне, якое з’явілася дрэнным прадзнаменаваннем: большая частка рускага войска загінула, рускія князі трапілі ў палон. Хацелася б верыць, што зацямненне 11-га жніўня, апошняе ў другім тысячагоддзі, наадварот паслужыць выбаўленню патомкаў Ігара Светаслававіча з духоўнага палону.
1. “ВОСТРАЎ СЛЁЗ” – мемарыяльны комплекс на Камсамольскім возеры каля Нямігі ў выглядзе праваслаўнай цэркаўкі воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане.
2. “ДА СПАДУ ЁН ПАЙШОЎ АД СЯРЭДЗІНЫ ЛЕТА” – Уладзімір Першы Краснае Сонейка памёр 15-га ліпеня 1015-га года пасля таго, як выправіўся вайной на свайго сына Яраслава і кінуў кліч:”Церабіце пуць і масціце масты”. Яраслаў княжыў у Ноўгарадзе і адмовіўся выплочваць даніну Кіеву – гэта і магло стацца асноўнай прычынай аб’яўлення бацькам вайны супраць сына.
Дата смерці Уладзіміра Святога быццам падцвярджае сапраўднасць імені, якім ахрысціў яго народ – “Краснае Сонейка”: пасля летняга сонцастаяння сонца паварочвае на зіму. Сітуацыя са смерцю Уладзіміра Першага нагадвае астранамічна-духоўны расклад з нараджэннем Ісуса Хрыста і Іаана Хрысціцеля: Хрыстос нарадзіўся ў час зімняга сонцастаяння, а Хрысціцель – пасля летняга, апошні гаварыў пра Ісуса: “Яму наканавана ўзвышацца, а мне паніжацца…” – словы Іаана сталі прарочымі і спраўдзіліся не толькі ў астранамічным, але і ў духоўным сэнсе.
3. “І УНІКНУ ЗМІА Ў НОГУ, І С ТОГО РАЗБОЛЕШАСЯ І УМРЕ” – з “Аповесці часовых гадоў” Нестара. Прымушае задумацца: у жыццепісанне Вешчага Алега па прынцыпу “устаўной навелы” уключана філасофская спрэчка “пра вартасць моў” і выбар Уладзімірам Святым веравызнання, толькі пасля чаго і расказваецца “прароцтва валхвоў” аб нечаканай смерці Алега, “гадоў княжэння якога было 33”. Думаецца, вуснае паданне не выпадкова ўключана Нестарам у летапіс: прароцтвы спраўджваюцца якраз тады, калі ў іх не вераць. Разам з адпрэчваннем прароцтва Алег адвяргае і ўсю ранейшую культуру: ”То не праўду глаголюць волхві”! Відавочна, тут Нестарам пакінута Вялікая перасцярога-папярэджванне нашчадкам – на што ўскосна звярнуў увагу Пушкін, узяўшы для “Песні пра Вешчага Алега” менавіта гэты сюжэт летапісу. Прыняўшы хрысціянства, мы павінны прымаць і апакаліпсічныя прароцтвы апошняй кнігі Новага Запавета, аўтарства якой належыць любімаму вучню Хрыста (дарэчы, адзінаму з апосталаў, які памёр сваёй смерцю). Хрыстос і Антыхрыст – два антыподы адной з’явы, яны быццам два полюсы Зямлі. Таму і чакаюць іудзеі новага Месію, і ўсё робяць для яго прыходу, бо дзве тысячы гадоў таму Першае прышэсце Хрыста палічылі несапраўдным. Хрысціянства разарвала гісторыю і развяло народы па розныя бакі барыкад: калі мы ў жыцці робім “папраўку на Апакаліпсіс”, то тым самым абяссільваем прароцтва “аб прыходзе Антыхрыста”: дапускаючы развіццё гістарычнага сцэнарыю Апакаліпсіса, мы ставім заслон на шляху ажыццяўлення планаў змрочных сіл; але як толькі скажам у сэрцы сваім “усё то лжа есць” – прароцтва тут жа можа і спраўдзіцца.
4. “ЁН – НАСТАЎНІК АЛЯКСАНДРА” – Арыстоцель быў вучыцелем вялікага заваёўніка старажытнасці.
Існаваў цэлы шэраг прароцтваў. За 700 гадоў да нашай эры Фрыгію разрывалі смуты і міжусобныя войны. Людзі звярнуліся да славутага аракула і той абвясціў волю багоў:”Ідзіце за гарадскую сцяну і каго першага сустрэнеце, таго і зрабіце сваім царом: ён спыніць міжусобіцу…”. Так і зрабілі. А сустрэўся ім Гордзій, які нават не здзівіўся ганаровай прапанове стаць царом, бо перад тым яму таксама было знаменне: арол сеў на ярмо быка і сядзеў да самага вечара, пакуль Гордзій араў поле. Аракул растлумачыў: па волі багоў ты станеш царом… Так і здарылася. Новы цар уціхамірыў Фрыгію і пабудаваў сталіцу Гардзіон, у галоўным храме паставілі знакамітую павозку, а да яе дышла прывязалі рамнямі ярмо, якое аблюбаваў арол. Рамень быў завязаны таямнічым вузлом без канцоў. Той жа аракул абвясціў:”Хто развяжа гэты вузел – стане валадаром свету”.
Прайшло шмат стагоддзяў… Ніхто так і не змог развязаць заблытаны вузел. Аднойчы “гордзіеў вузел” захацелася развязаць Аляксандру Македонскаму. Рымскі гісторык Курцый Руф апісвае гэта так:”Калі жыхары сказалі Аляксандру, што па прадказанню аракула Азію заваюе той, хто развяжа вузел, яго апанавала палкае жаданне выканаць прароцтва… Спроба выклікала ў натоўпе боязнь: як бы няўдача не аказалася дрэнным прадзнаменаваннем? Доўга і дарэмна вазіўся Аляксандр з вузлом і нарэшце сказаў:”Не мае значэння, якім чынам ён будзе развязаны!” – і рассёк вузел мячом. Ён ці то насмяяўся з прадказання аракула, ці то выканаў яго”. Усё ў гэтым паданні заблытана: і вузлы лёсу, і вузлы гісторыі, і вузлы прароцтваў…
5. “Я Ж РАЗБІЎ ЯГО КАЛЯ СУДОМЫ” – Яраслаў Мудры разбіў каля Судомы полацкага князя Брачыслава (сын Ізяслава), гэта значыць, свайго плямянніка (абодва Ізяслаў і Яраслаў – сыны Уладзіміра і Рагнеды), але затым чамусьці аддаў яму Віцебск і Усвяты. Не зразумелыя паводзіны для пераможцы. Карамзін сцвярджае, што князі прымірыліся. Але, магчыма, усё тлумачыцца наступным чынам: той жа Карамзін узгадвае як пра гэтую вайну распавядаюць старажытныя ісландскія сагі. “Варагі, або нарманы, якія служылі тады нашым князям, вярнуўшыся ў сваю айчыну, расказвалі такія акалічнасці… Адважны віцязь Эйман, сын караля Гейдмарскага, аказаў вялікія паслугі Яраславу ў час трохгадовай вайны з кіеўскім князем (Святаполкам); затым ён узяў бок Брачыслава і яшчэ болей здзівіў расіян сваёй мужнасцю і хітрасцю: засеў з сябрамі ў адным месцы, дзе павінна была ехаць жонка Яраслава, забіў пад княгіняй каня і прывёз яе да Брачыслава, прысароміўшы тым самым шматлікіх воінаў, якія ахоўвалі вялікую княгіню…” . Хутчэй за ўсё, што Яраслаў вымушаны быў аддаць Усвяты і Віцебск як выкуп за сваю жонку, але цяпер, Усяславу Чарадзею, падае свой учынак як жэст добрай волі, годны ўсякай ухвалы: Усяслаў мог і не ведаць акалічнасцяў “былога абмену”.
Сімвалічна назва ракі Судомы... як і многае ў старажытнай славянскай гісторыі, хаця б тое, што будучы манах хрысціянскай рэлігіі, якая грунтавалася на любові, Антоній (заснавальнік Кіева-Пячорскага манастыра) прыйшоў з Любеча...
6.”СЫНЫ ІАФЕТА: ГАМЕР, МАГОГ, МАДАЙ…”. Да тэкстаў Бібліі трэба адносіцца з вялікай асцярожнасцю і не забываць словы Хрыста: “Літара – мёртвая, толькі Дух ажыўляе”. Узяць хоць бы біблейскі расказ пра нараджэнне Маісея… -- ён з’яўляецца прамым запазычаннем (калі не плагіятам?) з падання аб нараджэнні аккадскага цара Саргона (ІІІ-е тысячагоддзе да н.э.). Трэба помніць і такія “пікантныя” факты: пасля ўзнясення Ісуса Хрыста апосталы збіраліся на пастаянную малітву ў прытвор храма Саламона, па сутнасці, маглі знаходзіцца пад наглядам равіната; а кананізацыя Новазапаветных тэкстаў адбылася толькі праз ТРЫ стагоддзі пасля Галгофскай трагедыі ў 325-тым годзе.
7. “ШЛЯХ ЗАВЕРНЕ ТВОЙ СЮДЫ…” – Пасля смерці Яраслава Усяслаў заваюе Ноўгарад і звязе ў Полацк званы Сафійскага Сабора… Яраславічы злучаць сілы, возьмуць у аблогу Мінск, пазабіваюць жыхароў, а жонак і дзяцей аддадуць у палон воінам. Усяслаў сыйдзецца з імі на беразе Нёмана: многа воінаў паляжа ў сечы з абодвух бакоў… Перамогуць Яраславічы. Баючыся помсты Ўсяслава, яны ўступаюць з ім у перамову і зазываюць да сябе. Паверыўшы клятве, што яму не зробяць зла, Усяслаў пераплывае Дняпро каля Смаленска. Вялікі князь сустракае яго, уводзіць у свой шацёр і аддае ў рукі воінаў. Усяслава схапілі разам з двума сынамі і заключылі ў Кіеўскую цямніцу (1067-68гг.).
Але за падман Яраславічы былі жорстка пакараны. Праз некаторы час у Кіеве ўспыхнуў мяцеж і яны ў жаху разбегліся. Народ вызваліў Усяслава Чарадзея і на СЕМ месяцаў ён становіцца Вялікім князем. (Сімвалічны лік сем: на 7 гадоў Уладзімір робіць рэфармаванае язычніцтва дзяржаўнай рэлігіяй; 7 месяцаў Усяслаў Чарадзей – Вялікі Князь Кіеўскі, і 7 купалоў выбярэ ён пазней для Полацкай Сафійкі, якая была спачатку пяцікупальнай). Калі Яраславічы вярнуліся ў Кіеў, то пакаралі СЕМдзесят кіеўлян за вызваленне Ўсяслава.
Знаходзячыся 7 месяцаў ў Кіеве, Усяслаў, напэўна, і спасцігнуў мудрасць Запавета, пакінутага Яраславам Мудрым на сцяне Кіеўскага Сафійскага Сабора. Дарэчы, у год смерці бацькі Усяслава – Брачыслава (1044) Яраслаў здзейсніў дзіўны абрад: загадаў выкапаць з зямлі і ахрысціць у Дзесяціннай царкве косці сваіх дзядзькоў Алега і Яраполка. З гэтага года і да самай смерці Яраслава (1054) (па сведчанню Карамзіна), панавала шчаслівая ўнутранная цішыня: “расіяне ўзбройваліся толькі супраць знешніх ворагаў”.
8. “АЗ ЕСМЬ АЛЬФА І ОМЕГА” – словы Ісуса Хрыста з Адкравення Іаана Богаслова. Беларускія слоўнікі даюць няправільную транскрыпцыю: называць Омегу Амегай – тое ж самае, што назваць Альфу Бэтай, таму што літара “ …. ” – омега тоесна па гучанню літары “о” беларускага алфавіта.
9. “ЖЭЗЛ ЖАЛЕЗНЫ…” -- Кожная літара старажытнай азбукі мела лічбавы эквівалент, сэнс слова не разыходзіўся з яго лікавым значэннем. Паводле Сотнікавай Л.І. пры лікавым значэнні літар слова “жезл” (Ж – 1, Е – 6, З—7, Л – 12) дае ў суме лік 26: і менавіта 26-я літара “кіеўскай азбукі”, якую Яраслаў запісаў на сцяне Сабора, -- Омега! Мала таго, у евангельскіх тэкстах сустракаем выраз “пасі народы Жазлом жалезным” і г.д. Жалеза ў Перыядычнай сістэме Мендзялеева мае парадкавы нумар 26, бо толькі гэты метал у структуры будовы атама мае 26 пратонаў і 26 электораў. Вось і задайце сабе пытанне, наколькі нашы продкі, той жа Яраслаў Мудры, спасціглі адвечную мудрасць Сусвету? 26 у суме (2+6) = 8, сімвал жанчыны, а гарызантальна – “ …. ” бясконцасці, разам – усё той жа Крыж, ці Круг, ці Омега, ці Жэзл Жалезны – усё тая ж Вечная Галгофа!
10. “АЗ, БУКІ, ВЕДЗІ, ГЛАГОЛЬ…” – назвы літар па-стараславянску. У старажытнасці карысталіся азбучнымі акравершамі, разам з азбукай завучвалі “азбучныя ісціны:”Рцы слово твёрдо!”, “Глаголь добро есть!”, “Добро есть зело Земля!” і г.д.
А што мы маем сёння? Нават абрэзаны алфавіт дзеці вывучаюць уразнабой: у свядомасць засяваецца “калейдаскапічны ідыятызм”. Лінгвісты дагаварыліся да таго, што сэнс слова абумоўлены, што “кошку можна назваць сабакам”, толькі, маўляў, дамовіцца неабходна ўсім… Абсурд! Такое раней было немагчыма: Слова адпавядала глыбіннай Сутнасці, было звязана з Ёй, а пры жаданні можна было вывярыць Сэнс лікавым значэннем.
11. “ДВАЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ” – рэвалюцыя 1917 года праводзіцца ноччу з 25-га на 26-е кастрычніка; 26 бакінскіх камісараў растрэльваецца Антантай – містыка, але і Мікалай Гастэла ў свае трыццаць тры гады здзейсніў таран 26-га чысла, і зноў жа 26-га красавіка “арганізоўваецца” Чарнобыльская аварыя, якая знаходзіць прамую паралель у Апакаліпсісе:”І Трэці Ангел уструбіў і ўпала з неба вялікая зорка падобна свяцільніку і ўпала на трэцюю частку рэк (Прыпяць – трэці прыток Дняпра) і на крыніцы вод. Імя гэтай зорцы “Палынь” (па-стараславянску – Чарнабыль), і трэцяя частка вод зрабілася палынню, і многія з людзей памерлі ад вод, таму што яны сталі горкімі. І апошняе: на мятро Няміга 30.05.99г. натоўпам было растаптана 52 чалавекі: 52 = 26 х 2! Другое папярэджанне? Магчыма і трэцяе: 30.05.99 – у суме = 26. Усё законаМЕРНА! А Мера – аснова гармоніі.
12.”АРАНТА” – “Богоматерь стенающая”. “Стенать” (плакаць) ад слова “сцяна”, “крэпасць”, “забрала”. Таму і Яраслаўна ў ПУЦІЎЛІ на “забрале” нам, неразумным, кажа пуць, таму і напісаў Мудры Яраслаў на СЦЯНЕ Сафійскага Сабора “Кіеўскую” азбуку, бо азбука – гэта не проста літары алфавіта, а ў старажытным разуменні – Ключ да царэння! Азбука ўсім народам давалася багамі, Русі – у Корсуні Дажбогам. “Стенать”, са слоў Сотнікавай, -- не проста плакаць, а тварыць Новую Рэальнасць, бо Слова – інструмент Гармоніі, плач Яраслаўны – слова складзенае па закону “Мысленна Древа”. Вучэнне “аб Слове” – прыналежнасць тайных ведаў, лікавая Мера Літары перадавалася з вуснаў у вусны.
А што маем сёння? Паглядзіце, пачынаючы з Пятра Першага ў рускай азбуцы ідзе працэс выкідвання нібыта “непатрэбных, лішніх літар” славянскай азбукі: у 1905-тым годзе мовавед Леў Шчэрба працягвае абразанне, у 1917-ым пасля арфаграфічнай рэформы пакідаецца толькі ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ літары! Ці не гаворыць гэта аб тым, што нават Азбуку ўкрыжавалі быццам Божага Сына? Наколькі ж мы збяднелі ў духоўным плане? Страты гэтыя не паддаюцца падліку, колькі сэнсаў быцця так і засталося неўсвядомленымі… Жах! У нашых продкаў была “кірыліца” (44 знакі), карысталіся “глаголіцай” (39 літар), Яраслаў запісаў “кіеўскаю азбуку” (26 знакаў), сёння вядома і “вялесавіца”, якой запісаны пісанні ноўгарадскіх жрацоў 9-га стагоддзя і была нарэшце, па сведчанню Абрамава А.Ф. – Усеясветная Грамата (ажно 147!!! знакаў) – усё было патрэбна. Нам жа з гэтага багацця (дакладней рускім) пакінулі толькі 33 літары алфавіта, ды і той вывучаюць як прыйдзецца і як папала…
13. ЧАТЫРЫСТА ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ (433) вёскі было спалена фашыстамі на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
26.08.1999г

Свидетельство о публикации №111030102078