Па табе хтосьц сумуе
Застаўся бяз вока і лапы,
І ён зараз ледзь-ледзь
Можа спусціцца з канапы.
Але нават з заплюшчаным вокам.
У неверагоднай цемры.
Бяз лапы. Кулём ці бокам.
Ён адчыняе дзверы.
І ціха так сярод ночы
Такі рашучы і смелы,
Зазірае табе ён у вочы
І абдымае няўмела.
З дзяцінства. Ён такі смешны,
Бяз вуха і ледзьве чуе.
Нарэшце, нарэшце, нарэшце
Ты ведаеш: ён сумуе.
Свидетельство о публикации №111022607153