Зь якiх прыгод, праклятым стау лiцьвiнау род?
Пад шэпт таполяў ля ракі
Пытаў душою я дарогі,
Што нас вяла цераз вякі.
Стаялі ж замкі скрозь ў краю,
Хто ж будаваў? Таго шукаю!
Калі? Адкуль, з якога краю?
У гэты рай паслаў нас бог.
Бо дзе б ні быў, у снах вітаю
Над ціхай Начай, дзе мурог
Ліпнёвай пахне навальніцай
І срэбнаю глядзіць крыніцай.
Дзе мова родная то звонка,
То чутна чуць нас калыхае,
Дзе сэрцу родная старонка
Зязюляй век нам нагадае,
Дзе мы былі, дзе нас няма.
Няма ні мовы, ні пісьма.
На мапе й то - якое гора,
Ні сёл, ні гарадоў! Пустэча.
А быў ад мора і да мора
Наш край калісьці, чалавеча.
За што, скажы, зь якіх прыгод
Праклятым стаў ліцьвінаў род.
Свидетельство о публикации №111022504684