Дзень ваяроу

Сястрычка, дзякуй! Дзень мужчын
Трэ' святкаваць на Лані,
6 жніўня. Помніць сын
Аб бітве па паданні.

Калі татараў біў наш род
Бо не цярпеў палону,
Таму ўжо болей 500 год,
Ды мала з таго плёну.

Забылі мову - гонар наш!
Чужому служым богу
І п'ем атруту з яго чаш
Паўзем к яго парогу.

Мужчына я, ці можа не,
Адно я цверда знаю
У жніўні ў роднай старане
Дзень ваяроў страчаю.


Рецензии