Янусю Мальцу, з нагоды адвальнага банкета


Удаўся і паставаю,
І тварам адмысловым —
Радзіўся пад Паставамі,
У вёсачцы Хрыстова.
Разваж, о, Янусь брацека,
Над тайнаю такою:
Чаму калісьці прадзеды
Назвалі род Хрыстовым?
Адказнасцю пазначаны
Твой шлях літаратурны:
Павек Ніл адвядзьмачаны
Ад іншае халтуры.
Сваім сярод сантэхнікаў
Па сіле быць не кожнаму:
Здружыў ты Музу з тэхнікай —
Сюжэт, бадай, для “Вожыка”.
І там адшчыраваўся ты,
Як кажуць — “да званка”.
На пенсію сабраўся вось,
Свярбіць даўно рука,
І цягнецца да вершыкаў,
Да трапнае пародыі.
“Атланта” шлях завершаны —
Мо, прозай нас парадуеш?
Адвальваеш на пенсію,
Ну, што ж — у добры шлях!
Праводзіць цябе з песняю
Брыгада “эМ-Зэ-Ха”:
Зарэцкі, Галавенчык,
Зубко і Ігнатэнка
Заплачуць і заенчаць —
Ты іх асіраціў.
Пятроўскі, Бабарыкін,
“Студэнт” і Васілеўскі —
(Здаецца, ўсіх злічыў?
Бо хто там ёсць яшчэ?) —
Слязу, хоць для прыліку,
Падпусцяць да вачэй.
А сам маэстра Сюрын
З такое вось нагоды
Прыдумае халтуру:
Экспромт табе ва ўгоду.
Братва літаратурная
Крычыць: “Віват! Вярнуўся Янусь,
Паэт і парадыст,
Сантэхнік-літаратар —
Ён не двулікі Янус,
А проста жыць АМАТАР!


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →