Я б хацела...
У натоўпе на шэрых прыступках,
І каб позірк у думках не узняў
Успамінаў далёкіх малюнкі.
Я б хацела прайсці незнарок,
Незаўважыўшы стомлены позірк
І вітальнае слова "Здароў".
Я б хацела, было каб ўсё проста.
А на ганку ўжо мнецца вясна,
Сарамліва пастуквае ў шыбу.
І яна, як і я, не адна
і спяшаецца ўсё мітусліва.
І ў вясне пазнаю я цябе:
Словы, думкі, чаканні і рэчы.
Я цябе пакідаю вясне,
Бо ўсё гэта ужо не дарэчы.
Я б хацела цябе не пазнаць
І ў наступным жыцці не сустрэцца,
З успамінаў цяжкіх не узняць,
І няведаннем простым сагрэцца.
Свидетельство о публикации №111021805561