Бяжы наперад
Тваіх завялых кветак і гэткіх чорных сноў!
І той чароўнай ноччу, калі сустрэлісь зоркі,
Праводзіць не захочу ў гэты шлях далёкі!
Бяжы цяпер у цемру, лаві пясочны час
Аднойчы гэта неба, сапхне ў натоўпе нас!
Бяжы ў гады жыцця, шукай каханне зноў.
І можа ў адзін час далёкі, сустрэнеш і ты любоў.
Твой боль у маіх далонях – мільёны іскраў агню.
Яго рвалі жывёлы – рвалі тваю душу!
Я адганяю злыдняў, каб ты ішоў наперад,
Каб ты сябе не згубіў. Заўсёды ў сябе верыў!
Бягу цяпер у цемру, лавлю пясочны час
Аднойчы гэта неба, сапхне ў натоўпе нас!
Бягу ў гады жыцця, шукаю каханне зноў.
І можа ў адзін час далёкі, сустрэну і я любоў.
Мы страцілі пачуцці, працягваем зноў войны.
Усё робаты, не людзі, па вуліцах ходзяць.
Але збяры ты сілы, павер у цуд і мару,
І здолееш у хвіліну рассеяць чорну хмару!
Бяжым цяпер у цемру лавіць пясочны час
Аднойчы гэта неба, сапхне ў натоўпе нас!
Бяжым ў гады жыцця шукаць каханне зноў.
І можа ў адзін час далёкі, сустрэнем і мы любоў…
Свидетельство о публикации №111021110590
P.S. Почитай мое новое...
Олег Бань 20.02.2011 17:25 Заявить о нарушении