Пралескi
Вясновыя першыя кветкі
Пад сонцам гарачым, бы ўлетку,
Мне сёння прысніліся кветкі.
Іх белыя кроплі-пялёсткі,
Бы зоркі, бы кропкі, бы коскі,
Глядзелі ўстрывожаным вочкам,
Бы хтось патрывожыў іх ночкай.
Ў іх нетрах смяялася сонца,
Ў іх сэрцы - кахання бясконца.
Маленькія белыя кветкі,
Спрадвечныя зоркі-пралескі.
А раніцай - горад пад снегам,
Няспынным прасякнуты бегам.
І сцюжа, і снег, моцны вецер,
І дрэваў счарнелае вецце.
А я ўспамінаю пралескі,
Бы ўсюду з-пад снегу пралезлі
Малыя вясновыя вочкі,
Абуджаны' сонцам ад ночкі.
Свидетельство о публикации №111021003866