Яднанне

Якая музыка гучала,
Пякла і вымагала сьлёз,
То да аблокаў уздымала,
То ў пропадзь скідвала з нябёс!
Не божы цуд, людскія рукі
Будзілі звыкла зьнічкі нот
І спавіткі чароўных гукаў
Для песні ткалі палатно.
Што свет!
Няхай яго ня будзе,
Няхай з-пад ног маіх зямлю…
Я праз разверзнутыя грудзі
Чуйней мелодыю лаўлю.
І жальба ў ёй, і тонкі смутак,
І страсны шэпт, і вояў кліч…
Стаў вольным я, парваўшы путы,
Спазнаў, як княжыць вечны Зьніч.
То плыў па хвалях невялікіх,
То біў мяне дзевяты вал…
Урэшце стомлены музыка
Зьняволіў скрыпку ў футарал.
1990.


Рецензии
Шыкоўна! "Знічкі нот" — і праўда, знічкі. Прыгожы вобраз.
Наогул — спрэс Паэзія.

:—)

Лаззаро   05.07.2014 13:00     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.