УДОД
Прадзерты падэшвамі лёд –
У сховах старога квартала
Азваўся затворнік-удод.
Палохае пільнага птаха
Няўмольны і гібельны лёс,
Які па-над схіламі дахаў
Бетонныя гмахі занёс.
Ды плёну з таго небагата,
Шаноўны затворнік-удод:
Трашчаць старасьвецкія хаты,
Зьнікае астатні аплот.
У дол упіваюцца палі
І прэ хмарачосавы спрут
На нашу зьмялелую памяць,
На ціхі удодавы кут.
Свидетельство о публикации №111020902840