Дзень стамiуся, да ночы далёка
Добры дзень, дарагія мае! Добры вечар!
Ўсе ў былым, а ў душы адзінока.
К вам іду. У мяне з вамі стрэча.
Бачу: мама прысела на ложку,
Жджэ, чакае "слывечка ад сына".
Курыць бацька. Дождж сее патрошку,
Мокне, мерзне ў гародзе каліна.
Неба просінь збялела ад сонца,
Лес, палянка, кустамі суніцы
І па "Доўгіх" даўгі шлях бясконца
Да крыштальна-сцюдзёнай крыніцы.
Чую косы звіняць росным ранкам
На дыване мурожнa-пахучым,
Зноў спяшаю з Антосем і Янкам
Па грыбы ў лес агністы ля Тучы.
З успамінаў аб гэтых часах
Бяру водар зямлі-чараўніцы
З вечна сумным пытаннем ў вачах:
"Кaлі ж пойдем з табой у суніцы?"
Доўгія - назва сенакоснага лугу ў Тучы,
за якім пачынаўся векавы дубовы лес з
прымяссю асін ды бярозак.
Свидетельство о публикации №111020708065