Беларуская мова
Заносіць яна ў паднябессе,
Адчуць у ёй можна Палессе.
І сэрца цяплом яна грэе,
Матчыным хлебам вее.
За ўсіх гэта мова мілей.
Няма ў свеце яе прыгажэй.
І быццам ручэй яна ільецца,
Ці малое дзіця смяецца.
Журботная, мілая мова!!!
У ёй утоена магія слова,
Праз цябе пазнаю я народ свой,
Схіляюсь да цябе галавой,
Назаўжды, назаўжды ты са мной!!!!
Свидетельство о публикации №111020401173
Лена Хикари 26.07.2011 23:44 Заявить о нарушении