Засыпае неба цнотай наваколле

Засыпае неба цнотай наваколле,
Весела страляюць дровы ў стаяку,
На ваконных шыбах дзіўных дрэваў голле
Ахінае срэбрам сінюю раку.

Ў хаце светла, цёпла. Пахне кажурынай,
Ясь на скрыпцы грае, мама кросны тчэ.
Дзятвы поўна хата - Стась з яго сябрынай,
Песьню скрыпкі ловяць,што ў душу цячэ.

Расцвітаюць гукі зоркамі на небе,
То пугач рагоча, то жаўрук звініць.
Аб часах шляхецкіх, барацьбе і хлебе
Плача паланэзу залатая ніць.


Рецензии