L
У халодным еду я трамваі.
Яна зрабіла гэты крок.
Ёй цяжка… Сумна мне – бывае…
“Жыцьцё разьвітвае нас,…” -
Ды не, ня гэта трэба зараз!..
Шукаю словы, цягну час,…
Бывай, няспраўджаная мара!
Падзеяў з намі шмат было,
Ды дробным розум не хварэе.
Усё няладнае сплыло
І цеплыня ўспаміны грэе!
Разьвітваюся, як магу.
Хай доўга зноў, ды няўклюдна…
Уклаўшы ўсю сваю тугу
- Бывай! - кажу. - Было ўсё цудна!..
Хай верш мой будзе - п’едзестал
Табе. Тады я стану ўнізе,
Ня плачу – гэта сьнег растаў,
І шэптам: “Шчыра дзякуй, Л***!”
Сьціскае горад сьнежны змрок;
Трамвай халодны мной кіруе.
Яна зрабіла гэты крок…
Удачы! Хай ёй пашанцуе!
25.03.2008г.
Свидетельство о публикации №111013009978