Не дыхае агонь. Прыслухайся!

Не дыхае агонь. Прыслухайся!
Не дыхае агонь ў грудзях.
На небе столькі сноў.
На небе столькі сноў.
А ты не спіш. Ты бачыш цемру.
Трэба спаць.
У мрыях вырай сноў.
Засні.
Што твае мрыі? Дзень ідзе.
За ім хадзем.
Так. Зніч.Адзінае, што маеш.
Зніч.
Я раю з паласы газет:
Засні.
А ты? Хто ты? Што руку падаеш,
Узяць гатовы ў далонь маю вясну.
Не вынясеш.
С табою побач ў чорны снег засну.
Ты…
Ты…
За што памру? За што аддам жыццё?
Не за цябе. Цябе прызыўна клічуць.
І прабуджэнне - дзікасць нежадання.
Ты звер, што ўварваўся ў пышнасць залы.
Усім обліччам звер.
Дрыжаць ў бледных пальцах поўныя бакалы.
І мне шапочуць:звер.
А я ім веру. Не чую. Адчуваю Веру.
Такую веру. Што вочы вадалі б мяне,
Калі б хто ў іх глядзеў.
Зляцеў і выдзеўбаў за погляд твой
Мае сляпыя вочы шэры коршун.
Іх шчыт яшчэ ніхто не парубіў.
З часоў, калі са скандынаўскіх рун
Хапала крапліны крыві,
Штоб снег ад мораі да мора
Абагрыць.
Гары!
Усе бачуць,хопіць! Ты не чалавек,
Ты ўздымеш рогамі Іх тонкі густ.
Іх… што косамі на гэтай галаве
Плялі спакус.
Я з грывы твоёй ружу прыму,
Як прымала з прадвеку.
Не дай жа, Божа,ў гэтую зіму
Быць чалавекам.


Рецензии
Вєльмы глубоки верш.Браво!!!

Валео Лученко   03.03.2018 18:31     Заявить о нарушении