Адгалоск Нашай Н вы
Людзям тым, што жыцця, без яе не мелі,
Мовай просталюднай, моваю сялянскай,
Адмывалі люд, наш, чысцілі ад гразі!
Белыя старонкі захапіўшы слова,
Чаравалі праўдай, спробай песні новай...
І яна гучала, найграмчэй па свеце,
Бо яе спявалі... Беларусі дзеці!
Думкі прачыналіся ў жабрацкай хаце,
Доляю і лёсам - сталі разважанні...
На лісце паперы, роднай, сваей, мовай
Мужна... і балюча, ЁН!, складаў аковы...
ЁН! - народ адзіны! ЁН! - народ разумны!
Ціхі, працавіты... непадатны хлусіць...
Беларускай хаце – стаць жа палацам -
Гаспадарыць, значыць - хопіць ужо батрачыць!
P.S. Прысвечана “Нашай Ніве”(1906-1915 гг.) З вечнай пашанай да вашай справы адараджэння мовы, сумлення, пашаны да сябе і свайго народу!
Свидетельство о публикации №111011601087