Не покинь
Закралась у маё сэрца
З дзвух паловак склалася –
Тваёй i маёй.
Кацяняткам прыгрэлась
I ў кожнай хвiлiне
Разлiлась непаўторнай
Празрыстай тугой.
Нiбы восенi подых
Альбо навальнiца,
Альбо ўзгляда насупраць
Бяздонная сiнь…
Яснавокая ноч,
Ты ў кожнай хвiлiне
Маё сэрца прашу
Не пакiнь, не пакiнь.
Свидетельство о публикации №111011503619
С тёплышком, Вера.
Вера Осыка 12.03.2011 11:40 Заявить о нарушении
Мила Миронова 12.03.2011 11:57 Заявить о нарушении