Чаго чакаюць людз?

Чаго чакаюць людзі, пражэрлівыя чэрці,
Свініну, што на блюдзе, і дзвесце грам гарэлкі?
Дзівосных сутарэннеў у час чарговых святаў,
І болей болей праўды, аб людажэрах, гадах?
У свеце, абыяка, шукаюць сэнс у словах,
Баяцца незнаемых, незразумелых, новых,
Старонняца падманаў ,забыўшыся пра сення -
Пра бездну ў кішэнях, галодных і нязгодных!
І сотні сотні здольных саромяцца адкрыцца,
З сусветам не мірыцца, а мір яму нясці!
З-за плеч “вышэйшых” выйсці і мовай гучна жахнуть,
Навошта гэты межы, машыны для забойстваў?
Ружжо ў руках салдата…
Каб мір усталяваўся, роўнасць на зямлі?
Каб сонейка свяціла ў ночы і ў дні?
Каб хлеба болей стала , навуцы даць дарогу?
Каб камунізму “свята” прыйшло на змену цмоку? 
Дык вы... не бойцесь людзі, рабіце свае крокі!
Пакуль галовы могуць, так думаеце хоць трохі -
Рабіце спробы выйці і збегчы ад падману,
Так будзьце незалежны, і будзе, ВАМ, пашана!

P.S. ТРАСЯНКА, РОДНАЯ, МАЯ! РАДНЕЙ ДЛЯ МЯНЕ, БОЛЬШ МОВЫ, НЯМА!


Рецензии