Выбар?
не растлумачвая сэнсу свабоды,
ты зноў схаваешся ў цёплы пакой
ды прамаўчыш-як заўсёды..
Пераканана ў "стабільнасьці" сутнасьць:
ззаду цябе выпашаюцца справы,
ты не заўважыў падману прысутнасьць,
а тваё заўтра пазбаўлена права
ПРыпеў:
Ня дай сабе падмануць,
што б табе не прывілі
гэта твой слых,твой зрок,твая краіна.
І за цябе даўно яны ўсё падлічылі
не пагаджайся з імі!Будзь мужчынай
Чарговы дзень. З асалодай праспіш
час,каб падумаць аб самым галоўным
што ты пяеш,што ноччу сніш,
калі табе ўсё усёроўна?
ПРыпеў
Што можа быць даражэй за свабоду?
Дабраахвотнымі будзем рабамі?
Водзіць вакол важакоў карагоды
і хорам пець"Ты застанешся з намі"!?
Сёння рассекчы ланцуг гэтай змовы
або зрабіцца згодлівым статкам
Выбар за нами ,за нами высновы-
што мы адкажам нашым нашчадкам
ПРыпеў
Грамадзянін!Я ў табе веру-
Раптам адчынеш сваей душы зрок
Выйдзі за сьцены,выйдзі за дзьверы-
зрабі да праўды першы крок!
снежань 2010
Свидетельство о публикации №111010607124