Беларусь, мая старонка!
Чорны лес ды хмызнякі,
Дзе ў піліпаўку так звонка
Выюць па начах ваўкі.
Дзе з нябесаў спалатнелых
Точыцца кужэльны свет
На хаціны ў шапках белых,
На ўспамін сышоўшых лет.
Зноўку сэрцам з вамі дома
Я жадаю ўсім сябрам
Многа планаў, і вядома,
Хай дасць бог і шчасця вам!
Хай бяда ваш дом мінае!
Хай здароўе б'е крыніцай!
З Новым годам вас вітаю!
Дай жа бог ўсім марам збыцца!
Свидетельство о публикации №110122906488