79, 65
Сказаў Вано, пляснуўшы ў чарку...
- Такога, брат, шчэ пашукаць!..
- Ну, за зямлю! За гаспадарку!
Празрысты, мягкі первачок -
Нібыта слёзы немаўляткі.
Вано - тутэйшы мужычок, -
Паклікаў у госці на Калядкі.
- Ну, будзем! Вып'ем за сям'ю -
Усяму аснову дабрабыту!..
- Вось так! А я яшчэ налью!
Як кажуць у нас - для апетыту!
Любві падорым трэці тост.
Чацверты - за Айчыну-маці.
Царкву успомнім і пагост,
І тых, хто не сабраўся ў хаце.
Патроху набраліся ўсе -
Пярвач рабіў цёмную справу...
І, неўзабаве, - Як яшчэ?!
Пайшла гаворка за дзяржаву.
Адсоткаў можа меней быць,
Але ён наш уладар адзіны.
І за яго здароўе піць
Будзем пяць год з тае гадзіны,
Як нам прызначылі наш лёс,
Каторы мы не абіралі...
- Усё добра, што б ён ні прынёс...
Абы вайны б не абвяшчалі...
Вано - разважлівы мужык.
Ён з чаркай/шкваркай, гаспадаркай.
А я з нянацку свой язык
Аж прыкусіў з тае рэмаркі!
Краіна вартая сваіх
Іванаў, Пецяў, Коляў, Васяў.
Штогод у шчасце тычуць іх.
Яны адказваюць падзякай.
Тытаны думкі іх гукалі,
Але сышлі ў небыццё.
Іх не пачулі ды праспалі -
Праспалі ўсё сваё жыццё!
Хай будзе вам у чарцы досыць!
У хаце, полі і ў жыцці!
Семдзесят дзевяць, шэсцьдзесят восем...
- Хто болей?!
- Дзякуй!
Мне ісці...
Свидетельство о публикации №110122808393