Каляднае цуда
Ў маіх сапфіравых вачах,
І не бачыш, што там, па падлозе,
У маёй душы крадзецца жах.
Што яна шукае паратунку
І жывой вады ў адкрыцці,
І зусім маленькага прытулку
На шырокім, мілага, плячы.
Што збянтэжанае сэрца ные
І калоціцца ў грудзях хутчэй,
Бо з табой амаль за хвілю
Раптам робіцца ўсё прыгажэй.
Валасы мае, як на вятру калоссе,
Калыхаюцца ад подыху вясны,
Калі ты наконт будучых адносін
Пачынаеш марыць словам - Мы.
Новае народзіцца каханне,
З бездані паўстане зноў...
Здзейсніцца цудоўнае спатканне
Ў адзін з калядных вечароў.
Свидетельство о публикации №110122800328