Летняя асалода
ціў-ціў-ціў!
Ў траўцы пчолы, мушкі:
жу-жу-жу!
Райскі напяваюць
свой матыў.
Каля Нёмна голы
я ляжу.
Я нудзіст адважны
у сяле.
Сраку мне кусаюць
авадні.
Ах, як добра быць
навесяле
ў сонечныя, ліпеньскія
дні!
Казачны навокал
далягляд.
Разьбягуся ў рэчку
дам нырца!
Чуецца паблізу
рускі мат,
вудзечага рыбу
малайца...
Вылязу на бераг
абсыхаць,
зноў віна сухога
"пацягну",
развалюся млява
загараць,
сонейку падставіўшы
сьпіну.
Лета фантастычных,
дзіўных слоў,
як зачараваны,
слухаць рад.
Чую клёкат велічных
буслоў,
выставіўшы безсаромна
зад.
Чую за ракою
звонкі лес,
ў гуках незмаўкальных
прагу жыць,
твой здаецца
найшчасьлівы лёс --
ў чым радзіла маці --
ты ляжыш.
Конікі стракочуць:
цыр-цырр-цыррр!
Жабкі ў азярынах:
ква-гах-хху!
Слаўлю маляўнічы
Божы мір,
босую задраўшы
ўвысь нагу!
2010г.
Свидетельство о публикации №110122307421