Што чалавечае жыццё?

Што чалавечае жыццё перад жалезнай куляй здрады?
Ён прэ па нашым галавам i ўзначальвае парады.
Па локаць рукi ўжо ў крывi - няхай адсохнуць, без сумнення.
Чорт правiць у масачцы Главы – ганьба прыйшла замест сумлення.

Што чалавечае жыццё перад машынай кiравання?
Цi мае сiлу супраць збруй народу беглае яднанне?
I не сцярпець – бо дапяклi – ўстаюць спалохана атрады.
Здымай, адкрой свой люты твар – далой дыктатаў маскарады!

Што чалавечае жыццё перад жалезнай куляй улады?

20.12.2010


Рецензии
Глобально))
Железные пули у измены и у власти одинаковы - это сравнение точно. По крайней мере, отлиты они из одного металла.
А уж то, что эти маскарады (как я говорю - "балаганы") допекли, точнее некуда.
Береги себя.

Ангел Дежурный   21.12.2010 23:26     Заявить о нарушении