Паламаны алешнiк
Лязо па набеленай скуры...
Ня ўчора, ня сёння, ня заўтра...
Крадзецца у сне цень пануры.
Мне сніцца узброены вершнік,
Мне сняцца нябачныя зоры,
Паломаны шэры алешнік
І рэшткі сахі на разоры.
Мне сняцца замшэлыя хаты,
Трухлявыя чорныя весі.
Пракляты, да смерці пракляты
Ён з кожным падзеліцца смерцю.
Лязгат, бразгат...
Ты ніц не кажы - 'но глядзі сарамліва
Ты сёння, ён ўчора, я заўтра
Ў ярмо запражэмся маўкліва.
Крывавіць узброены вершнік,
За пылам маўклівыя зоры.
Зацвіў паламаны алешнік,
Багульнік прарос на разоры...
Свидетельство о публикации №110122103705
Георгий Чёрный 20.02.2011 00:07 Заявить о нарушении