Больна, сорамна кры дна
Я прачнуўся сёння зранку
З вельмі цёмным пачуццём:
Больна, сорамна і крыўдна
Было мне гэтым зімнім днём.
Каля поўначы на Плошчы
Гвалтавалі мой народ...
І былі то не чужынцы,
То свае гвалцілі Зход.
Крыўдна была за краіну,
Што праз летапіс гадоў
Пранясла моц, славу, гонар...
Каб стаптаць іх ў снезе ў кроў..
Разарваныя штандары,
Разарваныя сцягі.
Неўтрымальнай людской хвалі
Замінулі берагі.
Сорамна мне за дзяржаву,
Што пад час людскіх нягод
Зачыняе шчыльна дзверы,
Зневажае свой народ.
Больна мне за нашу моладзь,
І за сталых, за старых,
Што у тую ноч на Плошчы
Пацярпелі ад сваіх.
Мы не парабкі, мы людзі,
Нас не згоніш у загон,
І ад крыўды рвуцца грудзі
Пад тугі набатны звон.
20 снежня 2010
Свидетельство о публикации №110122009278