Вясна

Сакавік  прасьлязіўся
па  нямоглай  зіме,
так  сьлязьмі  ён  заліўся,
бы  шкадуе  яе.
  Так  ужо  спачувае,
  бедны,  аж  пачарнеў.
  Крывадушнасьць  зямная
  ёсьць  ня толькі  ў людзей!
Сакавік  засьмяецца
яркім  сонцам  зь  нябёс,
а  зіма  спадзяецца
на  паблажлівы  лёс.
  Мо пашле  завіруху,
  ды  калядны  мароз...
  Не суняць  яе  скруху,
  не спыніць  бурных  сьлёз!
Немагчыма  скарыцца
зь  непазьбежным  канцом.
Сакавік  весяліцца
гаманкім  ручаём!
  Веснавым  ветрам  сьвежым
  жрэ  замучаны  сьнег.
  Прарастае  падсьнежнік
  на  магіле  зіме...

     2010г.


Рецензии