Лета!

Пекла  чортава  гэта,
натуральнае  гора,
сухастойнае  лета,
у паветры -- за сорак!
     Мо  канец  ужо  сьвету,
     Бог паслаў  пакараньне,
     невыноснае  лета
     ў дзень, у вечар, у раньні!
Ад жахлівай  сьпякоты
трэба як ратавацца --
у вадзе да ікоты
давядзецца  купацца.
     Непатольная  смага
     пье  жыцьцёвыя  сокі.
     І да лета  павага
     прападае  з-за  сьпёкі.
І халодную  восень,
недасяжнаю  марай
ў летні  сон  мы прыносім
з навальнічнаю  хмарай.

      2011г.


Рецензии