Паляваньне на шэрых пацукоу

Ціха… Над Свіслаччу бэзавым золкам
Сонца нясьмелае  лашчыць сьнягі,
Змажу алеем старую дзьвухстволку –
Час паляваць, Менску мой дарагі!

Брустверам берага аж да Арлоўскай
Подбегам, шпегам, выжлай, ваўком;
Сьцяг баявы чырванее палоскай
Яснай заранкі  над малаком.

Дзе ты, пацучча, вылазь з кабінэтаў!
Часам і вам неабходны шпацыр!
Шроту майго пакаштуйце пры гэтым,
Станеце з дзіркамі ўраз, нібы сыр.

Першы зарад – за дзяўчат будзе сёньня,
Вашыя білі якіх цівуны,
Цісну курок за руіны Гародні,
За павуціньне хлусьні і маны.

Дзе ты, ганебная шэрая зграя,
Служыш бяздумна цару-пацуку?
Трапна старая дзьвухстволка страляе…
Лепш не трапляйцеся мне пад руку!
2007.


Рецензии
эмацыянальна і неяк шчыра...

Маруся Из Беларуси   22.12.2010 13:38     Заявить о нарушении
Сапраўды неяк эмацыйна. Не магу яшчэ ў сябе прыйсці пасьля арышту. А як там у вас, у Маскве?

Сержук Сыс   26.12.2010 19:18   Заявить о нарушении
чаму ж у Маскве? Мінск:)

Маруся Из Беларуси   28.12.2010 20:47   Заявить о нарушении
Дык вы тут, у Беларусі? О божа! Якая прыемная неспадзяванка!
А на фотаздымку - Валожын?

Сержук Сыс   31.12.2010 23:48   Заявить о нарушении
Не, Мосар. Але есць і фота з Валожына, люблю падарожнічаць. Вітаю!

Маруся Из Беларуси   01.01.2011 20:01   Заявить о нарушении
Так-так - лепей не пападайцесь!

Михаил Кортелёв   25.10.2012 16:57   Заявить о нарушении