Трыццаць тры крокi да гонару
Гой, есі! Беларускі Народ!
Уздымай жа Пагоню ў паход!
Гэту хамскую ўладу
На падмане і здрадзе
Больш не будзем ніколі цярпець!
За свободу і волю,
За зямлі нашай долю
І за Праўду гатовы на смерць!
Наша кроў — не вадзіца,
Уратуе зямліца,
Прыцярушыць бялюткі сняжок.
Гой, есі! Беларускі мой люд!
Колькі здзекаў трываеш ты тут:
Казларогі на троне,
Люцыфер у законе —
Занядбаная праўда Хрыста.
Няўжо дзецям пакінем
Таго сукіна сына?
Мы за Праўду гатовыя стаць.
Бел-чырвона-белыя сцягі
Прыдадуць нам адвагі,
Калі трэба — дык ляжам касцьмі!
Дык устаньце ж поўны свой рост!
Прыме Край перад вечнасцю хрост.
Хай адкрыюцца вочы
Паглядзець, што мы хочам —
А мы хочам лічыцца людзьмі.
Мы — Дажбогавы ўнукі —
Нам не жыць пад прынукай —
Дай свабоду, а жыцці — вазьмі.
Бел-чырвона-белыя сцягі
Прыдадуць нам адвагі,
Калі трэба — паляжам касцьмі.
Слухаць можна тут:
Свидетельство о публикации №110121005591