Ноч
Па лясной, пустой дарозе
Я іду да небакраю:
Там, насуперак трывозе
Вецер хмары разганяе.
Ноч.
А за лесам цераз поле,
Два шляхі накрыж кладуцца.
Толькі раз ўздыхнуўшы вольна
Не заснуць і не прачнуцца.
Ноч.
Не успомніць, не спытаць мне :
Дзе бацькоўскія крыніцы ?
Там, далёка, нанач маці
Зачыняе аканіцы.
Ноч.
Сонца узышло над лесам,
Пакідалі цені зброю.
Сонечны прамень закрэсліў
Сотні тысяч зор сабою.
Ноч.
Свидетельство о публикации №110120700587