Нашы крокi

Менскі парк
Запомніць мусіць нашы крокі,
Траекторыя якіх нагадвае касу.
А з нябёс поўных шэрых хмар шырокіх
Ідзе дождж і залівае сум...

Першы крок
Урэшце рэшт зусім не першы.
Ці ж з яго пачаўся наш маршрут?
Я прайшоў з Гурзуфу да Марсэлю пешшу
Каб апынуцца з табою разам тут.

Менскі брук
Змаўкае ад абцасаў цокаў
І не чапляецца больш за маю нагу
(Працягнуць)
Ад таго, што ты ў маіх руках высока,
І я цяжэю роўна на тваю вагу.

Менскі дождж
Нас застае без парасона
На нас з табой жадае паглядзець,
А мы стаім, цалуемся без забабонаў,
Няхай глядзіць і хай сабе ідзе...


Рецензии