Пражская восень

Неба балюча сколата
Пікамі пражскай готыкі.
Дрэвы скінулі золата
Ад ветру пяшчотных дотыкаў.

Тутака сонца хворае,
Можа загінуць хутка.
Аб гэтым даўно ўжо гавораць
І гэта наўрадці чуткі.

Але ніхто не спалоханы,
Сонца увесну вернецца
Зьзяць над чырвонымі стрэхамі
Самотным феніксам. Верыцца

Што я сустракаць прыйду
Пачатак яго палёту.
І разам з сабой прывяду
Забойцу
Сваёй адзіноты...


Рецензии