Мяшкi пад вачамi
Цэлы ранак непатрэбных размоваў.
Сшытак, аловак і келіх віна мне!!!
Сшытак, аловак і келіх чарговы...
Мяшкі пад вачамі - час адпісацца.
Даруй што маўчаў як віна ў рот набраўшы.
Мне ёсць што сказаць, у бок яму трасца,
Ёсць чым запэцкаць паперы аркуш.
Пачатку не будзе, канцоўкі таксама...
Я зараз ламаю аловак штокоску,
Я вылез з усіх дазволеных рамак,
І стаў сам сабе ў горле косткай.
Мяшкі пад вачамі даверху набіты
Нармандыяй, морам, Польшчай і спынам,
Абдымкамі ног насеннем аблітых,
Прозай, працай, дзяўчынай...
Мінаюць паверхі, мінаюць прыпынкі
Са склепу на дах, з лета ў восень.
Чэрствай скамянелай скарынкай
Анёл ў кіпцюрах мяне носіць.
Прабач за адпіску - часу не маю
Больш падрабязней залезці ў дэталі.
Мяшкі з-пад вачэй ледзь падымаю.
Мяне не было, калі хто спытае...
Свидетельство о публикации №110120704184