Мiндоуг
І хіба не адпомсціла яму жыццё за здраду і аблудлівасць, калі учарашнія паплечнікі забілі яго разам з сынамі?
Пазней яму беспадстаўна прыпішуць тое, чаго ён не здзейсніў, яго назавуць вялікім, прысвецяць не адзін твор, ідэалізуюць яго вобраз. Але якім жа на самай справе быў той, каго клікалі Міндоугам? Даводзіцца толькі шкадаваць, што час данёс да нас не так ужо шмат звестак як пра Міндоўга, так і пра яго эпоху. Фрагментарнасць звестак, іх ( туманнасць ), адсутнасць багатага фактычнага матэрыялу спарадзіла нямала спекуляцый адносна асобы Міндоўга. Да яго спрау ( заваёву ) Беларусі, прычым ніхто з гісторыкаў, якія сцвяржалі гэта, ен прывёў ніводнага дакумента на доказ. Нам, беларусам, аднаго з дзеячоу нашай мінуушчыны афіцыйная гісторыяграфія прадстаўляла як чужынца і заваёўніка. Але ж зазірнем у беларускія паданні, што распавядаюць яны пра Міндоўга. Як жа самі простыя беларусы з ваколіц наваградскіх успрымалі князя. Дык вось беларусы у паданнях не называюць Міндоўга ні заваёўнікам, ні тыранам, ні чужаком, а называюць наваградскім князем – гэтым самым прызнаюць яго законным уладаром Наваградка. Памяць народная зберагла і тое, пра што так сціпла нагадваюць летапісы, - што Наваградак ( быў у той час сталіцай Літоўскай ). І яшчэ адна акалічнасць. Так званыя ( вызваліцелі ) – галіцка – валынскія князі са сваімі дружынамі – старажытнымі наваградцамі, паводле паданняў, успрымалася адназначна – вораг, а войска Міндоўга для іх – ( наша ) войска. Першы напамін пра Міндоуга мы знаходзім у Іпацьеўскім летапісе, у запісе пад 1219 годам сярод князёу Літвы і Жамойціі ( Жмудзі ), якія прыехалі да Данілы Галіцкага браць мір з Галіцка – Валынскім княствам. Другі раз згадвае летапіс пра Міндоуга пад 1235 годам. У той час Даніла Галіцкі ваявау з Конрадам Мазавецкім, і ( Даниил возведе на Конрада Літву Міндоўга Ізяслава Навагадскага ). Гэты запіс дае нам каштоўную інфармацыю і як вынікае з яго Літва Міндоўга залежала ад Ізяслава Наваградскага і знаходзілася недзе паблізу Наваградка.
Свидетельство о публикации №110120402713