Засыпае неба цнотай наваколле
Весела страляюць дровы ў стаяку,
На ваконных шыбах дзіўных дрэваў голле
Ахінае срэбрам сінюю раку.
Ў хаце светла, цёпла. Пахне кажурынай,
Ясь на скрыпцы грае, мама кросны тчэ.
Дзятвы поўна хата - Стась з яго сябрынай,
Слухаюць музыку і як час цячэ.
Расцвітаюць гукі зоркамі на небе,
То пугач рагоча, то жаўрук звініць.
Аб часах шляхецкіх, барацьбе і хлебе
Плача паланэзу залатая ніць.
Да былое волі ўладна клічуць гукі,
Уставай народ мой! Час глядзі які!
Родныя Калумбу* ў свае возьмем рукі
Лёс наш, а не чарку з царскае рукі.
Уставай! З'яднайся ў новае рушэнне,
Для дзяцей ды ўнукаў святло выбірай!
Кандыдат адзіны прыме хай рашэнне.
Хай нам Бог паможа й святы Мікалай!
* "Калумб. Ніколі не казаная гісторыя" („Colon. La Historia Nunca Contada”, Manuel Rosa) http://www.belradio.fm/by/1414/reports/57288/
Свидетельство о публикации №110120104990