Парасон

Дождж-нахаба схапіў за грудкі
Млявы горад хлёсткай рукой,
Мкнуцца шумныя раўчукі
Стаць ракой.

Тратуар – што лядашчы паром,
Заскрыпіць і вось-вось паплыве
Над майданам, а там, за вуглом –
Па траве.

Лупіць дождж і наўскос, і наўзмах,
Што там графіка Пікасо!
Толькі мой не скараецца сцяг –
Парасон.
2000.


Рецензии
Дзякуй за МОВУ! Плену ВАМ и поспехау! Прабачце, не ведаю, як паставiць кропкi ..над е, у нескладовае, апостраф- з камп*ютэрам на "ВЫ"

Ольга Жогло   09.06.2013 12:53     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.