Ён нядауна быу
Каб адзінотай я сябе забіў,
Ніколі не кажы: “Яго няма”,
Скажы лепш: “Ён нядаўна быў”.
Бо праз гады, чаго б там ні было,
Вярнуся я, прадзёршыся скрозь тлен,
Каб назаўжды крыві маёй цяпло
Усьпеніла ільды халодных вен.
У іпастасі скіфа-юнака,
Памерлыя пачуцьці ўваскрашу,
І панясу па сьвеце на руках
Тваю неўтаймаваную душу.
Пакінь жа мне хоць гэтакі падман,
Сатканы з успамінаў і журбы, –
Ніколі не кажы “Яго няма”,
Скажы лепш: “Ён нядаўна быў”.
1999.
Свидетельство о публикации №110113006268