Увечары

Вечарэе. Рака Бесядзь
лашчыла сцяжыну...
Сыпане зіхоткі месяц
зоркі на яліну.

Лес маўчыць. І звонкі голас
прыляціць здалёку.
Хіліць голаў важкі колас,
скіне адзіноту.

Дрэмле поле. Толькі вецер
тут адзін гуляе,
А ў нябёсах - сіні вечар
ночаньку люляе...
    ----


Рецензии
Велмi прыгожы верш, Ганначка!
Паэтычна, лiрычна i красачна!
Вялiкае дзякуй!
З пяшчотай, Вера.

Вера Осыка   15.03.2015 18:18     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй, Верачка, за водгук. Усяго сонечнага і шчаслівага ў жыцці!

Анна Атрощенко   16.03.2015 01:48   Заявить о нарушении