Пялёстак Лепесток

Ёсць пахі...
Ёсць межы...
Ёсць шчыліны...
Але, я не бачу адказаў
Гэты год ужо пайшоў па шве
Жоўтая папера і пах кіслоты
На твае пытанні цяпер адкажу я "не"
Я - маўклівая істота
Мяне можна ўзяць цалкам
Ці па кавалках
Акрэсленыя справы не адпавядаюць маім фарбам
Гэта як "Лісты з-пад шыбеніцы" ва ўсіх напрамках
Хтосьці стукае ў адчыненыя дзверы
А я бачу ў снах толькі бітае шкло
Але, на падлозе і па ўсёй кватэры
І на самой справе блішчыць шкло.
Я чую сваё маўчанне і шэпт суседніх дамоў
І заўважаю, як раніца есць мяне на снеданне
І зноўку бачыць, як па гуканепранікальных сценах сцякае кроў
Чэрствыя вершы на сурвэтках і хваляванне
Знікаю пад коўдрай
Ты мной завалодай!
Мне надакучыла хадзіць па краі
Пялёстак у жаркім адчаі
Прачніцеся, марныя людзі!
Вы - частка маёй алегорыі!


Рецензии