Сузор мне глядзяць у вочы...

Сузор'і мне глядзяць у вочы...

Сузор'і мне глядзяць у вочы,
А я праз перашкоды крочу:
натхнення агенчык знайсці.

Я ведаю, Бог за мной сочыць...
У Вечнасці доўгія ночы,
Але ж да яе не дайсці.

Шкада мне,калі патухае,
знікаючы зорка згарае -
апошні палёт у жыцці...

Вернуцца яна праў не мае
і падаючы памірае
І свет на імгненне заціх.
18,03,08


Рецензии