***

Губляе сьлёзы стэарын,
Матыль агню трапеча
Нібыта дзёрзкі сарацын,
Мяне палоніць вечар.

Гуляе ў келіхах віно
І цені цесьняць сцены,
А месяц сумна праз вакно
Сваё жаўцё праменіць.

Нутро вярэдзіць успамін
Пра даўнюю сустрэчу…
Губляе сьлёзы стэарын,
Матыль агню трапеча.
1988.


Рецензии