***
Не пырскай кроплямі сьлязін,
Не праклінай свой лёс пастылы –
Ты ў адзіноце не адзін.
І мне з табой ня спаць да раньня,
Ноч навылёт сябе душыць.
Ты – валацуга па прызваньні,
А я вандроўнік у душы.
Паслухай, лепей кінь бадзяцца,
Я прапаноўваю абмен:
Табе – спакой, прытулак, праца,
А мне – трывога перамен.
1988.
Свидетельство о публикации №110112403264