Нi тут, нi потым, не з табой

Ні тут, ні потым, не з табой,-
Сказала ты. Даволі!
І толькі жоўты зьверабой
Сьмяецца ў полі.
Ты ад мяне панесла прэч
Цяпла гадзіну,
Крутыя схілы голых плеч
Ды пах палыну.
Бялюткай крэйды небасхіл,
Сьпеў жаўруковы,
На сьмяглых вуснах соль ды пыл,
А з вуснаў словы:
“Ні тут, ні потым і прабач,
Не плач ў разору…”
У жыце зойдзецца дзяркач
З такога гора.
Сьмяецца жоўты зьверабой
На межах поля…
І тое поле нам з табой
Не гладзіць болей.
1980.


Рецензии
Шчымліва...

Дарэчы, у зверабоя ёсць другая назва ў беларускай мове: святаянік. Дзіўнае названне.)))

Лаззаро   12.01.2015 20:53     Заявить о нарушении
Пра святаяннік ведаю, тут наўмысна пакінуў такі варыянт. дзякуй!

Сержук Сыс   14.01.2015 16:21   Заявить о нарушении