Смутак

      
Сад наш прыціхлы,
сад наш здзічэлы,
Ён яшчэ кліча, заве…
Жнівень пастукаў
яблыкам спелым,
Знік, як прывід,
у траве.

Там, дзе стаяла
нашая хата,
Высіцца ўзгорак руды…
Зноў  на крыжалях
памяць распята.
Дзе ж вы, юнацтва
гады?


Я азірнуся
на далягляды,
Думкі ляцяць наўздагон...
Мне больш не трэба
слёз і спагады...
Лета прайшло,
быццам сон.

І не вярнуцца
ў час той дзівосны...
І спадзяванняў няма.
Восень рыхтуе
жоўтыя кросны,
Дзесьці ў дарозе
зіма.
 


Рецензии
Дуже гарно, хоча трішки і сумно... Сад, звичайно, не пропав і не здичавів, бо у поетів той сад - в Душі!!!

Светлана Шакула   31.03.2022 10:26     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй, Святланка! Гэта ўжо не новы верш, які ўжо даўно гучыць песняй. Выконвае кампазітар Алена Кастэнка. Беларусь.

Анна Атрощенко   09.04.2022 01:03   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.