Родны кут
Узлятайце мары да нябёс.
За плячыма вырастаюць крылы,
Калі нас прыводзіць сюды лёс.
Вунь, у полі, каласіцца жыта,
А жаўрук, смяецца, бы дзіця.
Васількамі сцежачка спавіта,
Сімвал вечнай музыкі жыцця.
Хай спяваюць нівы і лясочкі,
І вясёлкай заструменіць сінь,
І слязінка набяжыць на вочкі,
Адляціць самота ў далячынь.
Успамінкам светлым стануць мукі,
Каля сэрца задрыжыць струна...
Мне здаецца: не было разлукі,
Толькі ночкай снілася яна!
Свидетельство о публикации №110112305755
Чытаю, а вочкi мокрыя ад слязiнак. Успомнiла i свой родны кут.
Вялiкае дзякуй, Ганначка! Шчасця i дабра!
З цяплом i пяшчотай, Вера.
Вера Осыка 15.02.2015 11:58 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 16.02.2015 03:11 Заявить о нарушении