Сам...

Сам, я, буду чалавекам,
Сам, спланую свой настрой,
Сам, змяняю сваё эга,
Падмацнее цяжар слоў.

Стану моцным, бо за праўду,
За ўчынкі, за свае!
Не за тое, што будзе заўтра,
А што сення ўжо жыве!

І пад працай сцісну зубы,
Не апушчу, я, галавы,
Набяру, я, болей духу,
Каб зноў плечы ажылі.

Калі толькі ацалею,
Выжыву і не памру,
Выніму руку з кішэні,
І другім дапамагу.


Рецензии