Дай на край умыты пагляджу!

Цішыня, спякотная дрымота.
Час стаміўся - хоць рукой бяры.
На градзе завяўшай, каля плота
Пыльныя півонь гараць кастры.

Неба расцякаецца ад жару,
Далягляд трымціць жаўтлява-сіні.
З-за лясоў нясе рызынку-хмару,
Сцерці каб сляды інверсных ліній.

Я забіўся ў цень стaрой таполі
І лаўлю "папутную" дамоў,
Ды няма, як на той грэх, даволі
Ні знаёмых МАЗаў, ні ЗІЛоў.

Гэй, вятрыска! Разарві спякоту,
Нагані нам с хмараю дажджу,
Ажыві півоні каля плоту,
Дай на край умыты пагляджу!


Рецензии