Пустэльны парк
У парку пустэльным
Каханьне жыве,
Яму тут хораша жыць,
Схавалася недзе ў
Мокрай траве,
Дзе сьлёзкі крыштальнай імжы.
Падобна нацятай тугой цеціве
Жаданьне лістотай дрыжыць,
Чаруе яно, за сабою заве
У восеньскія вітражы.
Але прыпыніся, замры і ўяві,
Пакліч яго ціха, скажы
Аб тым, як у гэтай
Дажджлівай крыві
Няма для каханьня мяжы.
Спакусьлівы вечар
Паволі плые
Над паркам, што на Сажы…
Пяшчотная восень і постаці дзьве,
Якім паасобку ня жыць.
Свидетельство о публикации №110111004927