Задание по бел. яз

Не паспеўшы прачытаць заданне,
Убачыла карціну я Ван Гога,
І склалася такое адчуванне
Што павярнулася назад дарога

І раскажу я вам чаму,
Таму што гэта адчувала:
Не больш чым тыдзень я таму,
У Турцыі адпачывала.

І мы хадзілі з каханым,
Па вуліцах падобным,
Такімі ж вечарамі,
І вельмі было добра

І ён мяне падхопіць,
Як быццам бы сняжынку,
І на руках закруціць
А я нібы пушынка,

Дык вось гэтая карціна,
Маё сэрца зачапіла
І мае ўсе ўспаміны,
Нібы раптам ажывіла


Рецензии